Адзіны ў Беларусі сонечны гадзіннік знаходзіцца ў вёсцы Ішчална

Вёска Ішчална, Шчучанскі раён, Гродненскай вобласці. Адкуль пайшла такая назва, не ведаюць нават навукоўцы. Але вядома, што гэтае слова — балтскага паходжання. Таму, робім выснову, што гэтую вёску заснавалі балты.

Вёска існавала ўжо на прыканцы ХV стагоддзя, вялікакняжацкае ўладанне, якое належыла князу Аляксандру. У 1505 годзе князь, за добрыя паслугі дзяржаве, падарыў вёску Якубу Давойне. Праз 9 год род Давойнаў пабудаваў тут першы драўляны касцёл. Дзякуючы гэтаму роду, Ішчална з кожным годам буйнела і прыгажэла.

Вёска існавала ўжо на прыканцы ХV стагоддзя

Вёска існавала ўжо на прыканцы ХV стагоддзя

Вёска існавала ўжо на прыканцы ХV стагоддзя

У 1541 годзе тут кіраваў Станіслаў Давойна, які паехаў у Кракаў да Жыгімонта Аўгуста. Заходзіць ён да Жыгімонта і, паўшы перад ім на калені, просіць дазвалення вёсцы звацца не сялом, а горадам. Ведаючы род Давойнаў, Жыгімонт дазволіў гэта. Так Ішчална становіцца горадам. Гэта значыць, што тут пачынаюць праводзіць кірмашы, вядзецца гандаль, развіваюцца рамёсла. Гэтым шляхам едуць купцы, усё як у сапраўдным горадзе.

Памёр Станіслаў Давойна ў 1566 годзе, а Ішчална перайшла да яго сына, таксама Станіслава. У 1573 годзе ён прыяджае сюды і адпісвае касёлу тры сваіх вёскі, з усім дабром і ўсімі салянамі. Жыло тады ў гэтых трох вёсках 380 чалавек. Сяляне павінны былі даваць на касцёл 20 грошаў, бочку жыта, адно ягнятка, адну курку і 20 яек. А касёл павінен быў парводзіць 3 богаслужэння на тыдзень: за грахі, за душы родных, аб панах вёскі. У тым жа годзе прайшла служба за ўпакой душы ўладальніка вёскі Станіслава. І вёска адыходзіць да радні жонкі, роду Саламярэўскіх. Яны аддалі вёску манахам.

У апошняга пана, які аддаў вёску манахам, было два хлапцы-сыны, якія ў той час знаходзіліся ў татарскім палоне. Яны прыяджаюць у вёску з палону, а ім кажуць, што бацька Ішчалну аддаў. Манахі прапанавалі застацца жыць тут, у келіях. Але хлопцы не згадзіліся і паехалі ў суд. Суд узяў бок манахаў-кармелітаў. Але тыя доўга тут не ўладарылі. Адразу Ішчалну прадалі. Доўгі час вёска пераходзіла ад адніх гаспадароў да другіх.

касцёл у імя Святой Троіцы

касцёл у імя Святой Троіцы

касцёл у імя Святой Троіцы

касцёл у імя Святой Троіцы

У 1740 гадах вёскай стаў уладарыць Ян Вал. Ён будуе сядзібу. А яго сын, на ўласныя грошы, на месцы старога драўлянага касёла будуе новы, мураваны касцёл у стылі барокка. Касцёл будавалі 6 гадоў, у 1761 годзе сюды прыехаў епіскап Ленковіч і асвяціў касцёл у імя Святой Троіцы.

Перад уваходам у касцёл ляжаць дзве магільныя пліты. Кажуць, што калісьці тут жыў шляхціч, які меў вялікую гардыню. Калі ён паміраў, то пераасэнсаваў сваё жыццё і сказаў, што так жыць не правільна. Наказаў, каб яго пахавалі перад уваходам у касцёл і каб кожны, хто ішоў у касцёл, таптаў ягоную гардыню.

Перад уваходам у касцёл ляжаць дзве магільныя пліты

Перад уваходам у касцёл ляжаць дзве магільныя пліты

Адзіны сонечны гадзіннік на нашых землях знаходзіцца ў гэтай вёскі. Яго зрабіў у Вільні майстра Малецкі. Прывезлі гадзіннік сюды да адкрыцця касцёлу. Такія гадзіннікі маглі дазволіць сабе толькі вельмі багатыя людзі. Сонечны гадзіннік на Беларусі толькі адзін. Раней на ім стаяла стрэлачка, якая паказвала сапраўдны час. Але стрэлачку зламалі і сучасны майстра паставіў драўляную, якая паказвае толькі прыблізны час. Гэты гадзіннік мае гісторыка-культурную каштоўнасць і чакае свайго часу, калі на яго звярнуць увагу.

Адзіны на Беларусі сонечны гадзіннік знаходзіцца ў вёскі Ішчална

Адзіны на Беларусі сонечны гадзіннік знаходзіцца ў вёскі Ішчална

Пад касцёлам знаходзіцца склеп, дзе пахаваны амаль усе ўладары Ішчалны аж з ХVІ стагоддзя. Касцёлу пашанцавала, у саветскія часы яго не чапалі і тут засталося шмат абразоў. Таксама ў касцёле захаваўся колешні арган на 9 галасоў, які іграе па сёняшні дзень.

Касцёлу пашанцавала, у саветскія часы яго не чапалі і тут засталося шмат абразоў

Касцёлу пашанцавала, у саветскія часы яго не чапалі і тут засталося шмат абразоў

Касцёлу пашанцавала, у саветскія часы яго не чапалі і тут засталося шмат абразоў

Пасля падзелу Рэчы Паспалітай нашыя продкі не аднаразова спрабавалі адрадзіць дзяржаву і выйсці з-пад кантролю. Касцёл у Ішчалне прымаў удзел у гэтых падзеях. Пад час паўстання Касцюшкі сюды прыйшоў адзін адрад. Ксяндзы вынеслі з касцёлу ўсю сваю скарбонку і аддалі яе на патрэбу паўстанцам.

Пад час паўстання Каліноўскага, ксёндз зачытаў маніфест паўстанскаўкага ўрада. Хтосьці з прыхажан выдаў яго і ў 1863 годзе ксяндза расстралялі. Тры званы на ўвесь голас плакалі аб лепшых сынах айчыны.

Побач з касцёлам захавалася плябань, дзе жыў ксёндз, ёй ужо амаль 100 гадоў.

Побач з касцёлам захавалася плябань, дзе жыў ксёндз, ёй ужо амаль 100 гадоў.

Апошнімі ўладарамі Ішчалны былі шляхцічы Ласковічы. Уладарылі яны да 1939 года. Пан Ласковіч на старым месцы пабудаваў новы палац у класічным стылі, заклаў парк. У госці прыяджаў Напалеон Орда і на яго малюнку палац Ласковічаў выглядаў вельмі прыгожа. Вакол палаца было шмат гаспадарчых пабудоў: вінакурня, млыны, дзве карчмы. Захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў, а вось ад палаца засталіся толькі разваліны.

Разваліны палаца Ласковічаў

Разваліны палаца Ласковічаў

‡агрузка...