
Барыс Батура заявіў журналістам, што парушаны выбухам газу дом у Лагойску, магчыма, будзе адноўлены. Тым больш, што два пад'езды з трох знаходзяцца ў прыдатным стане. Але канкрэтнае рашэнне ўлады прымуць толькі пасля высвятлення прычын надзвычайнага здарэння. У абавязковым парадку будзе ўлічана і заключэнне экспертаў. Работы правядуць максімальна хутка, каб людзі змаглі вярнуцца ў свае кватэры, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ.
Выбух у вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна прагучаў апоўдні 8 лютага. Былі парушаныя 7 кватэр. З-пад завалаў выратавальнікі выцяглі чацвярых пацярпелых і аднаго нежывога чалавека. Узбуджана крымінальная справа.
Барыс Батура, старшыня Мінаблвыканкама:
Я считаю, что дешевле будет восстановить этот дом. Там два подъезда в хорошем состоянии, их не нужно сносить. И дом в хорошем состоянии был.