Ваенная тэматыка вельмі блiзкая ўдзельнікам Жодзінскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі. У некаторых юнакоў бацькі таксама прайшлі Афганістан. І цяпер хлопцы імкнуцца зберагчы і захаваць горкую памяць. У пошуках ваенных экспанатаў яны аб'ехалі не адну вёску Смалявіцкага раёна.
Салдацкае абмундзіраванне, бушлаты, каскі, гільзы, рэшткі снарадаў цяпер захоўваюцца ў выставачнай зале.
Гарадскія ўлады ацанілі імпэт юнакоў і прадставілі Цэнтру патрыятычнага выхавання моладзі новае, значна большае па памерах, памяшканне, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ.
Iгар Лазараў, кiраўнiк Жодзiнскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзi «Вектар»:
У нас есть экспонаты, которых нет практически нигде. У нас есть радиостанция, которую подарил один из коллекционеров. Эта радиостанция была в партизанском отряде. Самая настоящая, в рабочем состоянии. Есть саперная лопатка 1944 года, чернильница, найденная в блиндаже, где, по всей видимости, штаб воинской части. У нас есть такой экспонат: сучок дерева, в котором, как заноса в теле человека, застрял осколок снаряда.






