«Золотая коллекция белорусской песни». Для ценителей настоящей музыки выпустят компакт-диск с хитами, а участников проекта ожидает гастрольный тур

12.12.2011 - 20:26

Новости Беларуси, Минск. «Алеся», «Бывайце здаровы», «Касіў Ясь канюшыну», «Зорка Венера». Эти хиты – уже давно классика. Шлягеры в исполнении как мэтров (Ядвиги Поплавской и Александра Тихановича, «Песняров», «Сябров»), так и молодых звезд эстрады. Поистине «драгоценное» собрание.

Ядвига Поплавская и Александр Тиханович

Ядвига Поплавская и Александр Тиханович

Ядвига Поплавская и Александр Тиханович, народные артисты Беларуси:
Мы поем наши родные любимые песни. Песни, которые растут и живут вместе с нами.
Это те песни, в которых много красоты, глубины, духовности.

Алена Ланская

Алена Ланская, заслуженная артистка Республики Беларусь:
Я благодарна Министерству культуры и телеканалу СТВ за то, что организовали такой замечательный проект, где можно вспомнить о тех песнях, которые прославляли нашу Беларусь.

«Золотая коллекция белорусской песни»

Попасть в «Золотую коллекцию» даже песням заслуженных и народных мастеров эстрады оказалось не так уж и просто. Подборка в 30 белорусскоязычных шлягеров – результат длительного и тщательного отбора из сотни хитов, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Сперва – «культурными экспертами», затем – еще и Интернет-пользователями.

«Золотая коллекция белорусской песни»

Леся Кодуш и Слава Нагорный

Леся Кодуш и Слава Нагорный, дуэт:
Мы рады, что нам досталась такая хорошая песня. Мы вложили в нее всю душу.
Уверен, что белорусская песня благодаря этому проекту будет жить долго.

Александр Вавилов

Александр Вавилов, режиссер проекта «Золотая коллекция белорусской песни»:
Это как шкатулка, в которой хранят все самое ценное. Иногда ее открывают, чтобы вспомнить, перебрать какие-то страницы, а порой и удивиться тому, как прекрасно все сохранилось.

Не стареющие песни в новой обработке. На этот раз исполнителей подбирали «под хиты». Все амплуа артистам «примеряли» заранее. Поэтому и молодые звезды эстрады в тандеме с «золотыми ретро-шлягерами» звучат гармонично.

Василий Раинчик

Василий Раинчик, народный артист Беларуси:
То, что молодежь поет старые, проверенные, заслуженные песни – это очень хорошо.

Ирина Дорофеева

Ирина Дорофеева, заслуженная артистка Республики Беларусь:
Эти песни так давно живут. Мы должны сделать все, чтобы эти песни звучали всегда, потому что это визитная карточка нашей страны.

Инна Афанасьева

Инна Афанасьева, заслуженная артистка Республики Беларусь:
Конечно, все меняется. Сегодня, мне кажется, получится интересный концерт, потому что будут звучать любимые песни, известные.

«Золотая коллекция белорусской песни» – хоть и «свежий», но уже прочно стоящий на ногах проект. Ни Министерство культуры, ни телеканал СТВ не сомневаются: продолжение следует.

«Золотая коллекция белорусской песни»

«Золотая коллекция белорусской песни»

«Золотая коллекция белорусской песни»

Телеверсию гала-концерта «Золотой коллекции» зрители СТВ увидят уже седьмого января. Кроме этого рождественского подарка для настоящих ценителей настоящей музыки выпустят компакт-диск с хитами. Участников проекта ожидает и гастрольный тур по Беларуси и зарубежным площадкам, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

Люди в материале:
Loading...


Прыязджайце да нас у Беларусь! Праект тэлеканала СТБ «Залатая калекцыя беларускай песні” завяршыўся грандыёзным канцэртам у Мінску



У вялікай зале Палаца Рэспублікі аншлаг. Усе аматары беларускай песні задоўга да пачатку гала-канцэрта занялі месцы ў глядзельнай зале. Кожны чакаў свайго любімага артыста. І сапраўды было каго чакаць. Вялікая сцэна ў гэты вечар умясціла выканаўцаў розных стыляў і жанраў, тут можна было ўбачыць як пастаянных удзельнікаў праекта (Я. Паплаўская, І. Дарафеева, Н. Мікуліч, У. Правалінскі, М. Скорыкаў, В. Cкаражонак…), так і тых, хто доўгі час жыве і працуе за межамі нашай краіны, але з удзячнасцю прыняў запрашэнне арганізатараў фэсту, завітаў на сваю малую радзіму, каб сустрэцца з любымі гледачамі. Але не будзем забягаць наперад.

Намеснік генеральнага дырэктара тэлеканала СТБ Павел Сямёнавіч Каранеўскі ў прывітальным слове адзначыў: “Мінскі канцэрт ужо сёмы па ліку. Удзельнікі праекта аб’ездзілі самыя буйныя і старажытныя гарады нашай краіны. Мы наведалі Гомель, Гродна, Полацк, Бабруйск, Маладзечна, Салігорск і, нарэшце, вырашылі завяршыць праект грандыёзным фінальным акордам у Мінску”.

Адкрыў канцэрт Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна і адразу задаў святочны настрой выдатнаму вечару. У глядзельнай зале прысутныя пачулі любімыя кожным з дзяцінства беларускія мелодыі: “Добры вечар, дзяўчынонька”, “”Спадчына”, “Александрына” і шмат іншых.

2017 год не толькі год навукі, ён даволі ўраджайны на юбілейныя даты. У гэтым годзе юбілеі адзначылі А. Ярмоленка, Л. Дранько-Майсюк, М. Скорыкаў. Яны таксама прынялі ўдзел у фінальным канцэрце. Амаль пад кожную песню на сцэне з’яўляліся аўтары музычных твораў: Ф. Баравы, Э. Зарыцкі, В.Шмат, А.Елісеенкаў, В.Раінчык, А.Моўчан і іншыя аўтары. Усе выканаўцы, кампазітары і паэты ў канцы мерапрыемства атрымалі пад шчырыя апладысменты ўдзячных гледачоў дыпломы ўдзельнікаў.

Заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева адкрыла канцэрт песняй са свайго рэпертуару “Пульс маіх хвілін”; усім вядомая арт-група “Беларусы” таксама энергічна выканала песню, з якой, можна сказаць, пачынаўся творчы шлях гэтага калектыву, – “Беларусы мы”. А.Ланская нагадала прыхільнікам яе таленту лірычную песню “Васільковае неба”.

В.Алешка, адна з выхаванак Васіля Раінчыка, які некалькі разоў выходзіў на сцэну, на хвіліну паспрабавала ператварыцца ў “Птушку залатую”. Прыемным сюрпрызам вечара стала група “Верасы”, якая пад акампанемент кампазітара і кіраўніка гурта ўзгадала хіты папулярнай беларускай спявачкі Лікі Ялінскай “Белае віно і чырвонае” і “Малады і нежанаты”.

Гучалі ў гэты вечар і народныя песні. Жанна Піваварава разам з Вадзімам Касенкам, Анастасіяй Гунінай і Уладзімірам Гінько паказалі майстар-клас, як трэба гуляць вяселле, а Тэа і Вольга Рыжыкава ператварыліся ў жаніха і нявесту, каб найлепшым чынам данесці да гледача сэнс беларускай народнай песні.

Тэа, Вольга Рыжыкава, артысты:
На сённяшні дзень няшмат беларускіх слухачоў, асабліва сярод моладзі, знаёмы з беларускай песняй, якая калісьці гучала штодня, была вельмі папулярнай у народзе. Гэта тыя напевы, з дапамогай якіх даведваюцца пра беларускую культуру і беларускую песню. Нам вельмі прыемна, што сёння яны прагучаць у адным вялікім канцэрце. Мы выканаем беларускую народную песню ў аранжыроўцы Тэа. У сваім рэпертуары мы наогул ні разу не сутыкаліся з народнай песняй, для нас гэта сур'ёзны вопыт. Пры падрыхтоўцы гэтага нумара канцэртнай праграмы цікавым з’явілася тое, што мы ў кампазіцыі нічога не хацелі мяняць, пакінулі ўсё, як было, як песня перадавалася з пакалення ў пакаленне. Таму для гледачоў будзе некалькі нечакана ўбачыць нас у такім выглядзе. А паколькі ў дадзенай апрацоўцы няма жалеек, гармонікаў, то і касцюмы ў нас сучасныя. І мы хочам пажадаць беларусам не забываць пра тое, што яны беларусы!

Фінальны канцэрт паказаў не толькі тое, што беларуская песня жыве і сёння, але і тое, што яна мае будучыню. На адной сцэне можна было ўбачыць адразу некалькі пакаленняў: А. Ярмоленку-старэйшага і яго ўнука, Аляксандра Саладуху і дачку Варвару. Апошняя разам з бацькам, знакамітым і любімым артыстам Беларусі, і хросным бацькам Алегам Елісеенкавым праспявала ўсім вядомую песню “Заварожаная фея”, якую памятае не адно пакаленне і якая не адзін раз была выканана маладымі выканаўцамі. Хочацца адзначыць, што лепш за яе першага выканаўцы, славутага і надзвычай абаяльнага любімца гледачоў адразу некалькіх пакаленняў Аляксандра Саладухі, гэты сапраўдны хіт яшчэ ніхто не змог выканаць.

Аляксандр Саладуха, спявак:
Не так даўно мы абмяркоўвалі з паэтам Фёдарам Баравым тое, што, дзякуючы праекту, мы вяртаемся да вытокаў беларускай песні. Вельмі радасна, што збіраюць паэтаў і кампазітараў на адной сцэне. А сёння прагучыць «Заварожаная фея» ў дуэце з маёй дачкой Варанькай. Вось такі ў нас будзе незвычайны нумар.

Вельмі бадзёра выступілі народны артыст Беларусі Мікалай Скорыкаў і гурт “Чысты голас”, якія падзяліліся вопытам, як трэба скакаць пад “Лявоніху” пасля “Чаркі на пасашок”.

Напрыканцы ўсіх чакаў сюрпрыз. З песняй “Мой родны кут” на словы Я. Коласа і музыку І. Лучанка на сцэну выйшаў па-сапраўднаму “народны” артыст Руслан Аляхно, якога ўсе гледачы, асабліва маладыя дзяўчаты, даўно чакалі. Руслан двойчы прымаў удзел у праекце. Першы раз ён выступаў на сваёй малой радзіме, у прыгожым старажытным Бабруйску, а сёння мы з вялікім задавальненнем сустракалі свайго любімага артыста на першай сцэне Беларусі. Пасля даволі сур’езнай і патрыятычнай песні ён прыгадаў лірычную кампазіцыю, з якой перамог калісьці на конкурсе “Народны артыст”. Песня “Незвычайная” прагучала вельмі шчыра ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь.

Юбіляр 2017 года народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка нагадаў прысутным любімую “Польку беларускую”, а заслужаны артыст Беларусі У. Правалінскі падкрэсліў, наколькі прыгожая наша краіна, якая славіцца сваімі азёрамі.

Уладзімір Правалінскі, заслужаны артыст Беларусі:
Хочацца ў першую чаргу адзначыць, што ўсе канцэрты, у якім бы горадзе яны не праходзілі, арганізаваны на надзвычай высокім узроўні. Ад імя ўсіх удзельнікаў шматлікіх канцэртаў “Залатой калекцыі…” хачу выказаць падзяку кіраўніцтву тэлеканала СТБ, перш за ўсё генеральнаму дырэктару Юрыю Казіятку, Людміле Палкоўнікавай, усёй здымачнай групе. Асабліва хочацца павіншаваць з паспяховым завяршэннем праекта яго кіраўніка – намесніка генеральнага дырэктара тэлеканала СТБ Паўла Каранеўскага, які, на мой погляд, на працягу ўсяго цыкла канцэртаў сапраўды жыў разам з выканаўцамі, музыкантамі і ўсёй здымачнай групай. Вялікі Вам дзякуй, паважаны Павел Сямёнавіч! Адразу хачу пажадаць, каб цудоўны праект працягваўся доўгія гады, радаваў жыхароў нашай славутай краіны напеўнымі народнымі песнямі з вельмі глыбокім сэнсам. Хачу таксама пажадаць, каб гэты канцэрт быў не апошнім, каб «Залатая калекцыя» стала стартам для новых цікавых і займальных праектаў тэлекампаніі СТБ. Сёння ў маім выкананні прагучыць песня на словы Я. Янішчыц “Сторона моя озёрная”. Наша краіна багата азёрамі, найпрыгажэйшай прыродай, але, упэўнены, самая галоўная каштоўнасць Беларусі – яе людзі, шчырыя, працавітыя, прыгожыя.

На такой узвышанай ноце завяршыўся канцэртны цыкл праекта тэлеканала СТБ “Залатая калекцыя беларускай песні”. Наперадзе Новы год, і ўсе мы будзем з нецярплівасцю чакаць новых цікавых сустрэч…

Алена Паўлава