
У Беларуси з красавiка 2012 года ў сістэму дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі будзе ўключана бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.
Гэта ўзмоцніць адраснасць прадстаўляемай дапамогі, а таксама аптымізуе заканадаўства.
Новая матэрыяльная падтрымка ніякім чынам не паўплывае на права сям'і на атрыманне штомесячнага грашовага заахвочвання, а таксама іншых відаў адраснай дапамогі. Сем'ям, якія выхоўваюць двайнят, бясплатнае харчванне на малых будзе прызначацца без уліку сукупнага даходу.
Сацыяльны накірунак сёлета будзе мець і бюджэт сталічнага рэгіёну. Асаблівым клопатам акружаць неабароненую катэгорыю насельніцтва. Рэалізуюць буйныя сацыяльныя праекты, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ.
Вiктар Шчэцька, намеснiк старшынi Мiнаблвыканкама:
Строительные объекты. Это, конечно, стадион в Борисове. Это серьезнейший проект. Конечно, мы будем работать над детскими садиками. Будем их строить, введем три, будем строить бассейны. Большая программа сформирована.