Каманда Дзяржынскай гімназіі стала прызёрам Кубка Беларусі па корфболе, саступіўшы толькі магіляўчанам

13.01.2012 - 17:41

Новым для нашай краіны відам спорту ў Дзяржынску зацікавіліся два гады таму. Калі ён, уласна кажучы, і прыйшоў у Беларусь.

Гульня, падобная да баскетбола, шырока распаўсюджана ў Галандыі. Яе асаблівасць – змешаныя каманды. У кожнай – па чатыры хлопчыкі і столькі ж дзяўчынак. Мэта – закінуць мяч у карзіну, якая, дарэчы, знаходзіцца вышэй, чым баскетбольная, і не мае шчыта.

Да слова, дзяржынскія корфбалісты ўжо паспелі выйсці і на міжнародны ўзровень. Двое спартсменаў – у складзе нацыянальнай зборнай па корфболе. Летась удзельнічалі ў Кубку свету ў Галандыі. Сёлета таксама рыхтуюцца абараняць гонар Беларусі на чэмпіянаце-2012, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі «Сталічнае тэлебачанне».

Корфбол ужо назвалі адным з самых інтэлектуальных актыўных відаў спорту.

Юлія Борахава, вучаніца 10 класа гімназіі Дзяржынска:
Раньше играла в баскетбл, но остановилась на корфболе. Занимаюсь два года. Нравится тем, что игра развивающая, подвижная.

Ігар Сцяпанаў, настаўнік фізічнай культуры гімназіі Дзяржынска:
В нашей стране баскетбол, волейбол, хоккей есть. Но такой вид спорта как корфбол – это новинка, всего третий год. Попробовали – детям понравилось. Девчонкам очень нравится, потому что они одновременно играют с парнями. Спорт воспитывает их, воспитывает уважение друг к другу.

Люди в материале: