
Слізкая дарога і няўважлівасць кіроўцы стала прычынай ДТЗ у Барысаве. У першай палове дня на адной з вуліц горада 43-гадовая жанчына-вадзіцель легкавіка дапусціла занос, аўто выехала на сустрэчную, дзе сутыкнулася з вялікім малакавозам.
З цяжкімі траўмамі жанчыну даставілі ў рэанімацыю раённай лякарні, паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТБ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: слізкая дарога і няўважівасць кіроўцаў па-ранейшаму становяцца асноўынмі прычынамі аварый, і папярэджваюць быць пільнымі. Умовы надвор'я застаюцца складанымі.
Паводле сінопыткаў, да канцы тыдня на дарогах будзе слізка, месцамі – моцны туман.