Пагост-Загародскі – тут знаходзілася галоўная рэзідэнцыя знакамітага роду Друцка-Любецкіх

Вёска Пагост-Загародскі, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць. Слова «пагост» вядома яшчэ аж з Х стагоддзя. Калісьці нашыя продкі жылі ў абшчынах. Цэнтрам абшчыны і быў пагост, дзе засядала адміністрацыя, там вяліся розныя таргі.

Туды прыяджалі пагасціць, купіць гасцінцы, адсюль і гэтае слова «Пагост» у назве. Чаму ж Загародскі? Адныя кажуць, што пагост знаходізўся за вялікім горадам. А другія – што пагост проста быў загароджаны: таму так і казалі.

Вёска Пагост-Загародскі

Тое, што недзе тут стаялі вялікія старажытныя гарады, гэта – дакладны факт. Гісторыкі выявілі тут аж 7 старажытных стаянак: мезаліту, неаліту і Бронзавага веку, датуюцца яны да нашай эры. Калі вялі раскопкі, то тут былі знойдзены крэмневыя прылады працы, каменныя сякеры, упрыгоджанні з косткі і рога. Шмат-шмат чаго знайшлі тут на старажытных колішніх стаянках.

Усе гэтыя колішнія стаянкі знаходзіліся як раз вакол возера. А калі тут пабудавалі дамбу, то некаторыя стаянкі апынуліся на дне возера. Так што шмат чаго хаваецца пад хвалямі возера. Кажуць, што на рэлігійныя святы чуваць над возерам нейкі гоман. А у вечары чутно, як нехта спявае песні.

Возера каля вёскі

Возера каля вёскі

Возера каля вёскі

Кажуць, што гэтае возера даходзіла да таго месца, дзе зараз ужо стаяць дамы. У пісьмовыя крыніцы Пагост-Загародскі патрапіў толькі ў 1528 годзе. Як раз у гэтым годзе каралева Бонас Сфорца патцверджвала старыя правы мясцовай шляхце. Такія правы яна падцвердзіла і шляхцічу Сямёну Ордзе. Яму тады і належыў Пагост-Загародскі.

У нас у некаторых мясцінах пагостам называюць могілкі. А ўсё таму, што калі на нашу зямлю прыйшло хрысціянства, то там, дзе былі цэнтры абшчын і засядала адміністрацыя, там хрысціане пачалі будаваць цэрквы. А вакол іх яны хавалі першых хрысціан. Таксама прывозілі хаваць хрысціян з іншых мясцін і казалі: «Вось, павезлі хаваць на пагост». Пазней былі войны, гэтыя паселішчы гарэлі, людзі перабіраліся ў іншыя месцы. А могілкі заставаліся, людзей прывозілі хаваць на старое месца. Але у гэтых мясцінах могілкі называюць не пагост, а – могліцы.

Але у гэтых мясцінах могілкі называюць не пагост, а – могліцы

Але у гэтых мясцінах могілкі называюць не пагост, а – могліцы

Але у гэтых мясцінах могілкі называюць не пагост, а – могліцы

Калі сюды прыйшлі першыя хрысціяне – не вядома. Але тое, што першы хрысціянскі храм з’явіўся тут у сярэдзіне XVI стагоддзя, то вядома дакладна. А пазней храмаў і касцёлаў тут было шмат, былі таксама і манастыры. Праз возера ёсць тут вёска Новы двор, там быў уніяцкі манастыр. Але на пачатку ХIX стагоддзя манастыр перавялі ў праваслаўе. Людзі перайсці згадзіліся, а манахі – не. Тады манахаў пагналі з манастыра, а уніяцкія крыжы паснімалі і кінулі ў возера. Адзін з крыжоў прыплыў на ўскраіну Пагоста-Загародскага. Мясцовыя жыхары той крыж дасталі і паставілі ў вёсцы. А пазней, напрыканцы XIX стагоддзя, на месцы таго крыжа паставілі каплічку.

Каплічка канца XIX стагоддзя

Каплічка канца XIX стагоддзя

У 1577 годзе вёска была прадана войску кобрынскаму Сцяпану Марціновічу. Ён уклаў сюды свае грошы і свой гаспадарскі талент. А у сярэдзіне XVII стагоддзя тут пачалі ўладарыць Стацкевічы і Нелюбовічы. Дзякуючы ім і, канешне, ранейшым уладарам, Пагост-Загародскі становіцца рамеслініцка-гандлевым цэнтрам. Тут праводзяцца рэгулярныя кірмашы, асабліва на кірмашах карысталася попытам мясцовая кераміка. Тут выраблялі чорны глянцавы посуд.

Жылі тут вялікія майстры, якія валодалі такім ганчарным майстэрствам, што пазней нават гэтая кераміка ўвайшла ў энцыклапедыі.

Але самаго росту гэтае мястэчка дасцягнула ў XVIII стагоддзі, калі яно патрапіла ў рукі да знакамітага беларускага роду Друцка-Любецкіх. У сваёй галоўна княжацкай рэзідэнцыі на Піншчыне, Друцка-Любецкія будуюць шыкоўны палац, вакол закладаюць цудоўнейшы парк з водасістэмай. На вялікі жаль, ні таго, ні другога не захавался. А вось водасістэма захавалася. Праўда, яна не дзейнічае, як дзейнічала раней, сёння гэта звычайнае балоцца. А калісьці – гэта быў канал, праз якой ляжалі масточкі. Канал звязваў паміж сабою некалькі сажалак. А на беразе канала стаяў бровар і лядоўні. Аднім словам, было тут як у самых сапраўдных гаспадароў.

У сваёй галоўна княжацкай рэзідэнцыі на Піншчыне, Друцка-Любецкія будуюць шыкоўны палац, вакол закладаюць цудоўнейшы парк з водасістэмай

У сваім палацы Друцка-Любецкія ня толькі спраўлялі балы. Яны бралі з сялянскіх хатак таленавітых дзяцей і выхоўвалі іх, вучылі грамаце і таму, як любіць сваю Бацькаўшчыну.

Адзін з хлапцоў, які нарадзіўся ў Пагосце і вучыўся ў іхнім палацы, пазней апраўдаў іх давер і праславіў свой родны Пагост і сваё роднае Палессе. Гэта быў Лукаш Галамбёўскі.

Гістарычная даведка
Нарадзіўся ў Пагосце-Загарадаскім 13 кастрычніка 1773 года, гісторык, этнограф, архівіст. Навучаўся пры двары Францішка Друцка-Любецкага ў Пагосце-Загародскім. Удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Працаваў бібліятэкарам у польскага гісторыка Чацкага. Разам з якім, дзеля набыцця кніг і рукапісаў, наведваў многія кляштары і касцёлы.
У 1831 годзе працаваў бібліятэкарам у бібліятэкі Варшаўскага універсітэта, адначасова выкладаў там курс бібліяграфіі. Быў абраны сакратаром таварыства сяброў навукі. У сваіх працах апісаў побыт, абрады, адзенне, святы і фальклор палякаў, беларусаў, рускіх, украінцаў і літоўцаў. У апошнія гады свайго жыцця напісаў і выдаў «Гісторыю Польшы» у трох тамах, «Гісторыю польскай ваенай справы» і іншыя. Каля 40 прац застаіся і да сёння ў рукапісах.
Памёр 7 студзеня 1849 года, пражыўшы 76 годоў.

Лукаш Галамбёўскі

Ён хоць і пісаў па-польску, але лічыў сябе ліцвінам, а гэта значыць – беларусам. Захаваўся ягоны ліст да сына, дзе ён піша: «Там ліцвіны і ты ад ліцвіна паходзіш. Я ліцвін да мозга касцёў, а яшчэ і пінчук. На Бога, бацькоў маіх спадзяюся, што пакуль гэты свет будзе светам, там захаваецца побач з вышэйшай адукацыяй высакародная прастата, гасціннасць, ветліваць і дабрадушнасуь. І як жа, сына, можна не кахаць ліцвінак? Гэта не магчыма!»

Сцены меснага храма памятаюць Лукаша Галамбёўскага, храм гэты старэйшы за яго ўсяго на 4 гады. Ён быў пабудаваны ў 1679 годзе Друцка-Люмбецкімі, як касцёл святога Юзэфа. Пазней яны гэты касцёл перадалі уніятам і тут была уніяцкая царква. Пасля паўстання Каліноўскага уніятаў адсюль папрасілі, а царкву перабудавалі пад праваслаўную.

У 30-ыя гады мінулага стагоддзя, калі гэта была крэсы польскія, то царкву праваслаўную ізноў перабудавалі пад касцёл. А у 1945 годзе касцёл ізноў стаў праваслаўнай царквою святых Кірыла і Міфодзія.

У 1945 годзе касцёл ізноў стаў праваслаўнай царквою святых Кірыла і Міфодзія

У 1945 годзе касцёл ізноў стаў праваслаўнай царквою святых Кірыла і Міфодзія

У 1945 годзе касцёл ізноў стаў праваслаўнай царквою святых Кірыла і Міфодзія

Пад час вайны фашысты ўсіх габрэяў растралялі, на тым месцы, дзе яны растралялі габрэйскіх дзяцей, месны жыхар, які выехаў у Ізраіль, прыехаў сюды і на месцы расстрэлаў паставіў помнікі.

Пад час вайны фашысты ўсіх габрэяў растралялі, на тым месцы, дзе яны растралялі габрэйскіх дзяцей, месны жыхар, які выехаў у Ізраіль, прыехаў сюды і на месцы расстрэлаў паставіў помнікі.

Пад час вайны фашысты ўсіх габрэяў растралялі, на тым месцы, дзе яны растралялі габрэйскіх дзяцей, месны жыхар, які выехаў у Ізраіль, прыехаў сюды і на месцы расстрэлаў паставіў помнікі.

Пад час вайны фашысты ўсіх габрэяў растралялі, на тым месцы, дзе яны растралялі габрэйскіх дзяцей, месны жыхар, які выехаў у Ізраіль, прыехаў сюды і на месцы расстрэлаў паставіў помнікі.

На ўскрайку вёскі знаходзіцца магіла загінуўшых у вайну чырвонаармейцаў. Аўтар гэтай скульптурнай кампазіцыі – народны мастак Беларусі Заір Азгур.

На ўскрайку вёскі знаходзіцца магіла загінуўшых у вайну чырвонаармейцаў. Аўтар гэтай скульптурнай кампазіцыі – народны мастак Беларусі Заір Азгур.

‡агрузка...