Новости: Свята Купалля: варажба, вогнiшча, папараць-кветка
новости СТВ в твиттере новости СТВ в инстаграмм

Свята Купалля: варажба, вогнiшча, папараць-кветка

06.07.2009 - 17:32
Нашыя продкі верылі, што на Купалле сонца губляе сваю жыццёвую моц і ўладу на прыродай. Таму ўсё жывое, адчуваючы сваю надыходзячую старасць, спяшаецца жыць поўным жыццём. Купальская ноч — самая кароткая, таму на яе ніхто не павінен спаць.

На Купалле ўсё жывое набывала чароўную моц. Расліны, вада, агонь — усё мела гаючыя ўласцівасці. Так, з раніцы на Купалле па звычаі неабходна было выкупацца, лічылася, што гэта прынясе сілу. 

Варажба — абавязковы купальскі занятак. Лічылася, што калі дзяўчына кіне ў раку вянок, яна можа прадказаць сваю будучыню: паплыве вянок - замуж дзяўчыне выйсці, да берага прыб'е - незамужняй быць. 

Скокі праз купальскае вогнішча таксама былі часткай купальскай варажбы. Праз вогнішча трэба было скакаць з разбегу, калі не кранеш полымя, і не будзе іскраў — у хуткім часе ажэнішся ці здабудзеш поспех. Але неабавязкова было толькі скакаць праз вогнішча. Вакол яго можна было вадзіць карагоды — чароўная моц купальскага агню ўсё роўна рабіла сваю ачышчальную справу. 

І, вядома ж, Купалле без папараць-кветкі не Купалле. Але што пра яе казаць — лепей кожны глядач сам паспрабуе яе адшукаць, можа каму і ўсміхнецца шчасце. Бо на Купалле ўсякі цуд можа здарыцца, нават самы неверагодны.

Загрузка...
X