21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы.
Беларусь – дзіўная краіна, і беларусы таксама дзіўныя. У гэты дзень мы ўспамінаем выключна беларускую мову, хаця па апошніх выніках перпісу насельніцтва роднай беларускую мову лічыць толькі палова беларусаў – 53%, калі размаўляюць на ёй толькі 23%. Такіх незвычайных фактаў у дачыненні да беларускай мовы хапае.
Ці ведаеце вы, што беларуская мова як лінгвістычная фармацыя мае падцверджанне свайго існавання ўжо у 2300 годзе да нашай эры? А першы гукавы фільм на беларускай мове «Двойчы народжаны» выйшаў у 1933 годзе.
Памылкова думаць, што беларускую мову вывучаюць толькі ў нацыянальных ВНУ. Стараюцца «дзекаць» і «цекаць» студэнты ў Варшаве, Ляйпцыгу, Будапешце, Бялградзе. Да таго ж у Гарвардскім універсітэце працуе выбітны славіст, які валодае беларускай мовай!
Яшчэ адзін экзатычны факт: у 1998 годзе такійскім выдаведствам быў выдадзены беларуска-японскі і японска-беларускі слоўнік, што мае кішэнны фармат. Аднак японцы наўрад ці зразумеюць сэнс прыказак і прымавак, што носяць выключна нацыянальны характар.
Здзіўляе часам і гучанне беларускіх слоў. Напрыклад, дагэтуль дакладна не вызначана, як па-беларуску называць рускае «шампанское». Ёсць прапанова «шумлівае» ад слова «шум, пена» па аналогіі з рускай мовай, дзе бытуе слова «игристое».
Напярэдадні дня роднай мовы ў Слоніме звярнуліся да невядомых беларускіх слоў. Рэспандэнтам прапанавалі растлумачыць сэнс слова «студня». Варыянты – нешта звязанае з холадам, назва месяца або халадзец. Часам трапляўся і правільны адказ – калодзеж, сообщили в программе «Утро» на СТВ.










|
Гомель |
Вороново |
Слуцк |
Лида |
г.Минск |
г. Минск |
г.Минск |
Комментировать