Пра нас

“Сталічнае тэлебачанне” – адзін з трох нацыянальных тэлеканалаў, які вяшчае на ўсю тэрыторыю Беларусі. Гісторыя СТВ пачалася з 19 кастрычніка 2000 года, калі было зарэгістравана Закрытае акцыянернае таварыства «Сталічнае тэлебачанне». 1 студзеня 2001 года тэлеканал выйшаў у эфір, пачаўшы з выпуску  толькі  сталічных навін, а з 2005 года геаграфія пашырылася на ўсю краіну. У кіраванні прадпрыемства знаходзіцца і тэлеканал «РТР-Беларусь», у сетцы якога таксама ёсць праграмы вытворчасці СТВ. Тэлекампанія першай сярод нацыянальных тэлеканалаў перайшла на вяшчанне ў стандарце высокай якасці (HD).

Наша каманда – малады, творчы і амбіцыёзны калектыў. Сёння ў ім працуюць каля 300 журналістаў, тэлеаператараў, відэаінжынераў, рэжысёраў і іншых спецыялістаў, якія рыхтуюць і выдаюць перадачы ў эфір.

Нашы карэспандэнты добра адчуваюць дыханне часу, разумеюць падзеі, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі і аб’ектыўна інфармуюць аб іх сваіх гледачоў. Візітныя карткі СТВ і галоўны прыярытэт вяшчальнай палітыкі канала – выпускі навін «Новости 24 часа» і інфармацыйна-аналітычная выніковая праграма «Неделя». Інфармацыйнае вяшчанне таксама ўключае ў сябе блокі рэгіянальных навін «Столичные подробности», «Міншчына», СТВ-спорт і эканамічны агляд.У грамадска-палітычнай праграме «В обстановке мира» штотыднёва эксперты абмяркоўваюць актуальныя пытанні жыцця краіны. Вынікі спартыўнага тыдня нашы аглядальнікі аналізуюць у праграме «Неделя спорта».   

Штодзённа па буднях краіна прачынаецца разам з папулярнай праграмай «Новое утро» на телеканале РТР-Беларусь. Актуальныя навіны чаргуюцца ў ёй з забаўляльнымі сюжэтамі, прагнозам надвор’я, кулінарнымі эксперыментамі і гутаркамі з цікавымі гасцямі. Яе тэматычныя магчымасці пашырыліся дзякуючы набыццю новай, па-сучаснаму аформленай студыі. Нацыянальны кантэнт на канале дапаўняюць дыялогавая праграма «В людях» і кліматычны агляд «Плюс-минус. Погода на неделю». 

Сапраўдныя доўгажыхары эфіру СТВ – программы «Минск и минчане» і «Добро пожаловаться». Гэтыя па-сапраўднаму «народныя» праекты паспяхова дапаўняюцца перадачамі іншых жанраў – спецрэпартажамі на злабадзённыя тэмы, тэледакументалістыкай и журналісцкімі расследаваннямі.

Тэлеканал пастаянна пашырае эфірную тэматыку і формы падачы матэрыялаў. У тэлесезоне 2018--2019 сетка вяшчання папоўнілася рэяліці-праектам

 «Деревня. Live» і серыялам-расследаваннем «Тайны Беларуси». У лістападзе 2018 года быў ажыццёўлены рэбрэндзінг СТВ. Канал прыйшоў да сваіх гледачоў з новым лагатыпам, змянілася міжпраграмнае афармленне і ўпакоўка праграм.   

У кампаніі вялікая ўвага надаецца інтэрнет - вяшчанню. Дзесяткі тысяч людзей глядзяць і чытаюць матэрыялы СТВ на сайце CTV.BY, у лентах навін і ў сацыяльных сетках. 

Loading...