«Адкрытыя склады, лёгка спяваюцца». Чаму беларуская мова такая мілагучная

13.11.2019 - 16:41

Як кажуць, па мілагучнасці беларуская мова на другім месцы ў свеце пасля італьянскай. Гэта даследванне ЮНЭСКА.

Пра гэта расказалі ў адной з серый дакументальнага цыклу «Я шагаю по стране».

Цi сапраўды наша мова так падобная да мовы Раберцiна Ларэццi?

Аляксандр Лукашанец, прафесар, доктар філалагічных навук:
Паглядзіце на радкі вядомай беларускай песні, якая стала сапраўдным сімвалам ці карткай сучаснай Беларусі. Паглядзіце, як тут чаргуюцца зычныя і галосныя. Фактычна адразу пасля кожнай зычнай ідзе галосная. Адкрытыя склады, якія добра, лёгка вымаўляюцца, лёгка спяваюцца.

Люди в материале: Аляксандр Лукашанец
Loading...


Павел Латушка аб тым, як размаўляў с прэзідэнтам Польшчы па-беларуску: «Перакладчык нам не спатрэбіўся»



Па мілагучнасці беларуская мова на другім месцы ў свеце пасля італьянскай. Гэта даследванне ЮНЭСКА.

Пра гэта распавялі ў адной з серый дакументальнага цыклу «Я шагаю по стране».

Павел Латушка:
Уручаючы ў 2003-м даверчыя лісты прэзідэнту Польшчы, я запытаўся ў прэзідэнцкім палацы ў кіраўніка суседняй дзяржавы, ці хтосьці размаўляў з ім на беларускай мове? І ці маю я права выкарыстаць падчас размовы з ім беларускую мову?

Я артымаў станоўчы адказ. Мы размаўлялі паўгадзіны: я па-беларуску, ён – па-польску. Перакладчык нам не спатрэбіўся.