Алена Паўлава
новости СТВ в твиттере

Вы здесь

Алена Паўлава

14.02.2018

Што рабілі на бабскіх вячорках нашы продкі?
Заходзілі ў тыя хаты, дзе ў гэтым годзе людзі ўзялі шлюб: што рабілі на вячорках нашы продкі? У адзін з дзён масленічнага тыдня дзяўчаты ладзілі бабскія вячоркі – Папрадухi. Часцей за ўсё гэта былі кампаніі маладых прыгажунь, якія гэтым жа складам раней збiралiся на Пiлiпаўскія вячоркi, дзе разам доўгімі вечарамі пралі кудзелю, вязалі шкарпэткі, рукавіцы, вышывалі, адгэтуль i пайшла назва – папрадухi. А вось на Масленiцу яны збiралiся ўжо не працаваць, а адпачываць.

13.02.2018

Якія гульні былі папулярны сярод нашых продкаў на Масленіцы?
Больш за ўсіх «даставалася» нежанатым хлопцам. Якія гульні былі папулярнымі ў нашых продкаў на Масленіцу? Масленіца – самы прыдатны час для моладзі, якая збіралася ў гурты і пускалася ў скокі.Ох, і круцілася ў галаве ад такіх актыўных танцаў, але затое ніякія маразы не былі страшныя! Чаго толькі не прыдумлялі нашы продкі, каб добра адпачыць і пацешыцца. 

18.01.2017

Гаданні ў Вадохрышча: як гадалі нашы продкі? У марозную калядную ноч сяброўкі збіраліся разам і пачыналi варажыць. Напярэдадні Калядаў, ў так званыя Святочныя дні, з 8 па 18 студзеня, надыходзіць самы чароўны час, калі чалавек можа адгадаць, што яго чакае у жыцці. Ноч на Вадохрышча ў мiнулыя стагоддзі ў беларускіх вёсках лічылася асаблiвай. Стары год ужо пайшоў, а новы – толькі пачауся, будучыня была цёмнай і нявызначанай, многiя жадалi  знайсці жанiха ці нявесту, разбагацець. Вядома ж,