Анатоль Ярмоленка: апошнія гады да Беларусі вельмі змянілася стаўленне ўсіх, хто за мяжой

03.07.2017 - 16:08

Новости Беларусь. В Минске, в Верхнем городе, работает гостевая студия нашего телеканала. С собеседниками обсуждается история и современность суверенной Беларуси. В числе гостей – известные люди, которые внесли вклад в становление независимости, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

К нам присоединился гость, который, как никто, умеет создавать праздничное настроение – народный артист Беларуси, почетный гражданин города Минска, создатель и руководитель легендарного ансамбля «Сябры» Анатолий Ярмоленко.

Ці адчулі вы шчырую сяброўскую атмасферу ў горадзе, пакуль шлі да нашай студыі?

Анатолий Ярмоленко, народный артист Беларуси:
Канешне, безумоўна! Народ гуляе, весяліцца. Гэта сапраўднае свята, якое ў сэрцы. Галоўнае ў гэтым свяце тое, што яно аб'ядноўвае і маленькіх, і вялікіх, і ветэранаў, і моладзь. Гэта асаблівае свята. Мы адчуваем сябе грамадзянінамі сваёй дзяржавы, Мінска – цудоўнага горада, які, як нідзе, святкуе гэта свята.

Зараз модна быць патрыётам. Ці адчуваеце вы гонар, што мы – беларусы, са сцэны, з той стараны ад моладзі?

Анатолий Ярмоленко:
Канешне, безумоўна! Гэта прыдае духоўную моц: калі ты стаіш і бачыш шмат народу, які спявае нашы песні на беларускай мове, радуюцца. Гэта сапраўднае свята, якое павіннна быць, я лічу. Таму я шчыра, ад усяго сэрца хацеў павіншаваць вас са святам. Міра і дабра вам, дарагія землякі!

Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краінах пабываць. Вы шмат дзе бывалі на гастролях. Якое зараз стаўленне да Беларусі, ці змянілася яно ў апошнія 10-20 год? Які імідж у Беларусі?

Анатолий Ярмоленко:
Безумоўна, мы адчувем любоў да сваёй зямлі, гэта заўсёды. Асабліва апошнія годы да Беларусі вельмі змянілася стаўленне ўсіх, хто за мяжой. Калі на пачатку 90-х гадоў быў нейкі скептытызм – мол, беларусы, хто гэта такія – то зараз усе ведаюць, што гэта дзяржава, прыгожая дзяржава, у нас ёсць прыгожыя абставіны, народ, які ўшаноўвае сваю краіну.

Шмат зрабілі міжнародныя мерапрыемствы, што праходзяць у Беларусі – спартыўныя святы, нейкія іншыя мерапрыемствы, калі да нас прыязджаюць замежныя кіраўнікі дзяржаў і праводзяць сустрэчы ў Палацы Незалежнасці. Гэта вельмі ўзнімае імідж дзяржавы. Усё гэта робіцца правільна. Мы ганарымся сваёй краінай!

Ці ёсць у вас персанальныя традыцыі ў вашай музыкальная сям'і ў гэты дзень?

Анатолий Ярмоленко:
У гэты дзень мы ў розных месцах: Анатоль – унук і Алеся, і я з калектывам «Сябры». Мы ў розных кропках нашага горада, краіны адзначаем гэта свята разам з нашым народам.

Дзякуй вялікі, што завіталі ў нашу студыю!

Люди в материале: Анатолий Ярмоленко
Loading...


Марзалюк: «Самае важнае, каб людзі, дзе бы яны не вучыліся, дзе б яны не стажыраваліся, хацелі жыць і працаваць тут»



Эксперт выразил мнение в программе «В обстановке мира».

Игорь Марзалюк: «Я заўсёды хацеў, каб транснацыянальныя карпарацыі былі, у тым ліку, і беларускімі» 

Игорь Марзалюк, ведущий СТВ:
Заўсёды добра дома. І хто б там не расказваў пра інтэрнацыяналізм бізнэса, у любога самага інтэрнацыянальнага бізнэса ёсць радзіма. І калі дрэнна ва ўсім свеце, то, у першую чаргу, грошы вымаюць з чужых краін і умацоўваюць сваю эканоміку. Проста гэта трэба памятаць. Наступны тыдзень абяцае быць насычаным, у тым ліку, і барацьбой за нашыя беларускія сэнсы, за нашу беларускую мадэль, за наш беларускі лад жыцця, нас чакаюць вялікія перамовы з нашымі расійскімі партнёрамі, нас чакае цэлы шэраг міжнародных сустрэч. Аб усім гэтым мы будзем разважаць на наступным тыдні. І я хацеў бы закончыць на высокай, пазітыўнай ноце. Я хацеў бы павіншаваць усіх з надыходзячым вялікім святам. Святам, якое для мяне, як для вучонага, вельмі важна. Я хачу ўсіх павіншаваць з Днём навукі, з Днём беларускай навукі. І я хачу ад шчырага сэрца ўсім, хто звязаны з гэтай сферай дзейнасці, – плёну, дабрабыту.

Мы павінны зразумець, што калі у нас будзе наша навука і калі мы пад інавацыйным развіццём будзем разумець не закупку чужых ліній, а стварэнне сваіх, якія будуць в разы больш якасныя і эфектыўныя, то ўсё ў нас атрымаецца! І транснацыянальныя карпарацыі, і моцная краіна, якой ніхто ніколі нічога не будзе дыктаваць. Для таго каб быць самастойным і незалежным, неабходна мець эканамічныя мускулы. Для таго, каб мець гэтыя эканамічныя мускулы, неабходна фундаментальная, прыкладная навука, неабходны свае школы.

І самае важнае, каб людзі, дзе б яны не вучыліся, дзе б яны не стажыраваліся, хацелі жыць і працаваць тут. Усё залежыць толькі ад нас!