1 сакавіка - Дзень Памяці Прафесара Стральцова Б.В. – стваральніка беларускай навуковай школы ў галіне тэорыі журналістыкі

Інстытут журналiстыкi БДУ

УРОК СТРАЛЬЦОВА

1 сакавіка 1926 года нарадзіўся Барыс Васільевіч Стральцоў. Беларускі вучоны, публіцыст, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Міжнароднай канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў “За значны ўклад у развіццё журналістыкі”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў галіне журналістыкі.

1. Прафесар Стральцоў Б.В. – стваральнік беларускай навуковай школы ў галіне тэорыі журналістыкі: ў лёсе выпускнікоў журфака, сяброў і калег па працы.

1 курс

10.00 - дацэнт Я.І. Дзмітрыяў – 311 аўд.
11.40 - ст. выкл. Т.І. Прановіч – 310 аўд.
13.10 - дацэнт В.Р. Булацкі - 324 аўд.

2 курс  
08.30 - ст. выкл. А.А. Смірнова – 308 аўд.
10.00 – дацэнт Д.М. Драздоў – 326 аўд.
11.40 – дацэнт А.І. Конанава – 308 аўд.
13.10 – ст.выкл. Р.І. Меляшэвіч – 328 аўд.  выкл. У.А. Сцяпанаў – 302 аўд.  выкл. В.П. Герасімовіч – 413 аўд.

3 курс  
13.10 – прафесар Т.М. Дасаева – 303 аўд.
14.50 – дацэнт П.Л. Дарашчонак – 310 аўд.
17.50 – дацэнт В.Р. Вашкевіч – 413 аўд.

4 курс   
16.20 – дацэнт Н.А. Фядотава – 413 аўд. выкл. У.А. Сцяпанаў – 308 аўд. выкл. В.П. Герасімовіч – 311 аўд.

2. Студэнцкія навуковыя чытанні.

13.10: Аўдыторыя імя Б.В. Стральцова

Шкленнік Валер’ян. Публіцыст “Звязды” Стральцоў Б.В.
Ігнатовіч Руслан.  Асаблівасці жанравай палітры спартыўнай журналістыкі.
Маціеўскі Міхаіл. Маральны імператыў журналістыкі (па кнізе “Газета і мараль” Б. В. Стральцова).
Чернухо Татьяна. Основные творческие методы в журналистике (на примерах республиканских изданий).
Карэлін Андрэй. Розумам і сэрцам пра журналістыку.
Симонова Марина. Продолжение моральных традиций Б.В. Стрельцова в современной белорусской колумнистике (образки Б. Стрельцова и колонки В. Степана).

3. «Журналістыка – гэта лад жыцця...»

14.30: Аўдыторыя імя Б.В. Стральцова

Успамінамі пра Настаўніка і калегу дзеляцца члены Беларускага саюза журналістаў Таццяна Арлова, Аляксандр Свораб, Васіль Вараб’ёў, Людміла Саянкова, Наталля Фядотава, Уладзімір Касько, Валянцін Лапікаў...

Далучайцеся, калегі!!!

С Т Р А Л Ь Ц О Ў БАРЫС ВАСІЛЬЕВІЧ

(1926—2009)

Беларускі вучоны, публіцыст, пісьменнік, кандыдат гістарычных навук, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Міжнароднай канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў “За значны ўклад у развіццё журналістыкі”, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва ў галіне журналістыкі

Нарадзіўся 1 сакавіка 1926 года ў вёсцы Хутар Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў БДУ (1956). Працаваў у газетах “Чырвоная змена” і “Звязда” (1953—1969). З 1969 па 1990 год – загадчык кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі БДУ, з 1999 года – прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі, кафедры перыядычнага друку. Стварыў навуковую школу ў галіне тэорыі журналістыкі. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны і паспяхова абаронены дзесяткі кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Даследаваў жанры і творчыя метады журналістыкі. Аўтар манаграфій “Газета і мараль” (1971), “Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў” (1973), “Аналітычныя жанры: пытанні тэорыі і практыкі” (1974), “Публіцыстыка. Жанры. Майстэрства” (1977), “Маральны клімат вытворчага калектыву і друк” (1979), “Дзесятая пяцігодка ў беларускім нарысе” (1980), “Фельетон: тэорыя і практыка жанра” (1983), “Основы публіцыстыкі. Жанры” (1990), “Свет и тени (очерки и публицистика 80-х)” (1991), “Асновы літаратурна-мастацкай творчасці” (дзве часткі, 1999), “Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы” (2000) і іншых.

Асноўная тэматыка мастацкіх і публіцыстычных твораў – жыццё вёскі, клопаты моладзі і інтэлігенцыі: зборнікі апавяданняў “Наследнік” (1963), “Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі” (1969), аповесці “Вячэрняя планета” (1975), “Метраном памяці” (1985), раман “Між крутых берагоў” (1980); зборнікі абразкоў і апавяданняў “Чарадзейны туман” (2000), “Капуснік, або лад жыцця” (2007).

Памёр 18 кастрычніка 2009 года.

Loading...