До полуночи девушки наедались солёного и ни с кем не разговаривали. Как гадали наши предки на Коляды

10.01.2019 - 10:21

Заставацца ў дзеўках або чакаць сватоў?! На Калядкі дзяўчаты маглі даведацца пра свой лёс. Каталікі – з 24 снежня па 6 студзеня, праваслаўныя – з 7 па 14 студзеня.

Аляксей Друпаў, навуковы супрацоўнiк Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:
У ноч, у поўнач трэба было выставіць два люстэркі, між імі запаліць свечку, глядзець туды і, можа быць, паміж гэтымі люстэркамі можна пабачыць твар свайго суджанага. Вось гэтыя люстэркі былі парталам, адкрытай дзвер'ю іншага свету, каб ніякая нечысць адтуль не вылезла. Калі з'являлася, прыкрыць, каб партал закрыць, каб нішто дрэннае да нас не трапіла, не вылезла.

Капалі ў ваду воск і глядзелі на абрысы, калі там нешта рванае, не вельмі добрае, то не прадвесціла жаніцьбу. Лепш за ўсё было, калі атрымалася калечка.

Дзяўчаты даведваліся імя будучага мужа ў першага хлопца, якога сустракалі на вуліцы. Увечары падыходзілі да вокнаў і ўважліва прыслухоўваліся. Калі людзі казалі: «Давай, хутчэй, пара», – вяселле не за гарамі. Калі: «Пачакай, не спяшайся, не рабі», – быць увесь год адной. Прадказвалі будучыню і жывёлы. Чый блін сабака з'есці першым або чы` збожжа певень склюе, тая хутчэй і надзене фату.

Палiна Курановiч, малодшы навуковы супрацоўнiк Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту:
Можна было хапаць дровы. Як можна больш іх хапалі, выбягалі і лічылі, колькі схапіла дроў дзяўчына. Цотная колькасць азначала – выйдзе замуж у гэтым годзе, няцотнае не выйдзе.

Да поўначы дзяўчыны спецыяльна наядаліся салёнага і ні з кім не размаўлялі. Бралі кубак з вадой, прасілі суджанага напаіць і хавалі посуд пад ложак. Або клалі на шклянку трысціну і прасілі перавесці праз масток, і ў сне павінен быў прыйсці той самы рыцар.

А вось якім ён будзе, даведваліся па сваіх паясах. Падвешвалі ў хаце і на выцягнутай руцэ адпускалі. Калі хістаецца – гора-п'яніца, круціцца – будзе працавiты, вяртаецца назад – абдыме і больш не адпусціць.

Аляксей Друпаў:
Дзяўчаты бралі пэўную колькасць розных прадметаў і хавалі іх ці ў хустку, ці ў нейкую скрынку. Калі выцягвала ляльку – альбо да хлопца, які ўжо мае дзіцёнка, ці сама ажэніцца ўжо пасля таго, як нагуляе дзіця.

Калі выцягвала люстэрка, то лічылася, што хлопец будзе франт, будзе любавацца сабой, будзе больш фарсіць, а на жонку асабліва ўвагі не звяртаць.

Калі выцягвала хлеб або манету, гэта значыла, што будзе заможны.

Палiна Курановiч:
Лапці кідалі праз спіну і глядзелі, як ападзе гэты лапаць. Калі ён перавернецца ўніз, то замуж дзяўчына не выйдзе, а калі ён вярнецца, як правільна, і носам паказваў, адкуль чакаць сватоў для дзяўчыны, якая хутка выйдзе замуж у наступным годзе.

Не выпусціце свой шанец паваражыць на Калядкі, нашы продкі ведалі ў гэтым толк.

Loading...


Зажигая костры. Как в Великобритании отметили ночь Гая Фокса



Новости Великобритании. Маски и костры: в Великобритании прошла ежегодная ночь Гая Фокса, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Сотни людей вышли на улицы нескольких городов. Одно из крупнейших празднований прошло в Льюисе.

Корни праздника уходят к 1605 году, когда заговорщики планировали взорвать здание парламента. Чтобы осуществить задуманное, они спрятали 36 бочек с порохом в подвале под Палатой лордов. К счастью, план не сработал.

С тех пор британцы, радуясь, что король жив, начали жечь костры на улицах городов, а позже – запускать фейерверки и устраивать шумные, красочные шествия. Этот день британцы отмечают уже более 400 лет.