День белорусской письменности-2016: телеверсия торжественной церемонии открытия

05.09.2016 - 09:01
Люди в материале: нет
Новости по теме

‡агрузка...

Дзень беларускага пісьменства і праект “Залатая калекцыя беларускай песні” ў старажытным Полацку: як гэта было (тэкст + фота)

У першыя дні залатой восені Беларусь святкавала адначасова тры значныя падзеі: Дзень беларускага пісьменства, 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе старажытнага Полацку. Тэлеканал СТБ разам з міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь падараваў усім жыхарам і гасцям свята сустрэчу з беларускай песняй.  

Пакуль на сцэне ішлі рэпетыцыі, усе жадаючыя змаглі пагуляць па святочнаму гораду. На плошчы Свабоды можна было наведаць выставу “Полацк у мініяцюры”, на якой нібы ажылі самыя знакамітыя мясціны старажытнага Полацка: Сафійскі сабор, Спаса-Праабражэнская царква, полацкі езуіцкі калегіум і шмат іншага. На цэнтральных вуліцах палачане і госці свята не толькі частаваліся беларускімі прысмакамі, але і змаглі апынуцца на самай сапраўднай кніжнай выставе, дзе ўбачылі і паслухалі знакамітых беларусіх паэтаў, а таксама любы жадаючы змог паспрабаваць сябе ў якасці першадрукара.  

Увечары ўсіх чакаў святочны канцэрт.

Полацк – не першы горад, які наведала “Залатая калекцыя” тэлеканала СТБ. На вялікай сцэне, у самым цэнтры горада сабраўся зорны склад удзельнікаў: арт-група “Беларусы”, Ядвіга Паплаўская, Ірына Дарафеева, Валерый Скаражонак, Вікторыя Алешка, Іскуі Абалян і многія іншыя. Адкрыў канцэрт знакаміты спявак Леанід Барткевіч 

Леанід Барткевіч, спявак: 
Полацк я ведаю ўжо даўно, гэта калыбель нашай беларускай культуры. У мяне сёння добры, святочны настрой і я ўпэўнены, што канцэрт пройдзе цудоўна. Выконваць буду песню “Мой родны кут”, на музыку  
І. Лучанка і словы нашага класіка Я. Коласа.  Лічу, што гэта самая лепшая песня, бо яе стварылі геніі нашай беларускай культуры. 

Тэматыка песень у гэты вечар была самай разнастайнай. 

Узнесці беларускае слова да нябёсных вышыняў: як артысты выбіралі творы для «Залатой калекцыі беларускай песні» (падрабязнасці тут). 

Цікава, што тэксты прысвячаліся не толькі роднай Бацькаўшчыне, але і Полацкай зямлі.

Вядучыя, якімі ў гэты вечар сталі: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, спявак Вадзім Касенка і вядучыя тэлеканала Сталічнае тэлебачанне Вольга Бурлакова і Юрый Цароў час ад часу звярталіся да слоў класікаў беларускай літаратуры, якія у свой час ушаноўвалі ў сваіх вершах выдатных сыноў полацкай зямлі: Францыска Скарыну, Сімяона Полацкага, Сымона Буднага і безумоўна святую Ефрасінню. Вобраз якой прыгадаў і уславіў таленавіты спявак Яўген Курчыч у песні “Святая асветніца”.  

У нечаканай для сябе манеры выканання гледачы ўбачылі гурт “Чысты голас”.

Удзельнікі якога не толькі выдатна выканалі вядомую ўсім беларусам песню, але напрыканцы яе здзівілі гледачоў сваім нечаканым танцам.  

Як заўсёды феерычна выступіў усімі любімы Саша Нэма. З вядомай энэргічнай песняй “Я люблю Беларусь” спявак зрабіў спробу разагнаць хмары, і калі на самой справе на працягу ўсяго канцэрта ішоў дождж, публіка горача сустрэла выканаўцу. 

Завершыла незвычайны канцэрт сваім цудоўным выкананнем доўначаканая і любімая гледачамі народная артыстка Ядвіга Паплаўская. 

Ядвіга Паплаўская, народная артыстка Беларусі: 
Горад Полацк – адзін з самых маіх любімых гарадоў. Тым больш, што з цягам часу ён стаў яшчэ  прыгажэй. Я вельмі добра запомніла яго па Дажынках, гэта было так хвалююча на той момант. Хочацца адзначыць, што з цягам часу горад мяняецца ў лепшы бок. І сёння я зноў пераконваюся, што ўсё тое, што калісьці ўклалі ў гэты выдатны горад Дажынкі, на сённяшні дзень памнажаецца і вельмі добра бачна,  як людзі любяць свой горад, як яны даглядаюць за ім, як яны яго шануюць і берагуць, гэта дарагога варта. А тое, што сёлета менавіта на гэтай зямлі  праходзяць дні беларускага  пісьменства гэта, вядома сімвалічна. Полацк – горад з багацейшай гісторыяй і старажытнай культуры. І сёння дзякуючы гэтай падзеі, горад і госці гэтага свята ўзбагаціліся духоўна. А што тычыцца нашай калекцыі беларускай песні, то я вельмі ўдзячна тэлеканалу СТБ за тое, што з'яўляюся ўдзельніцай гэтага праекта і ў гэты раз я падрыхтавала песню, якую прысвяціла і аўтару вершаў Станіславу Шушкевічу.  

Публіка шчыра з вялікай павагай і цеплынёй сустракала кожнага артыста,

нават надвор’е не змагло гэтаму перашкодзіць. 

Тамара Андрэеўна, жыхарка г. Наваполацк: 
Настрой выдатны, горад з кожным годам квітнее і гэта радуе. Я з'яўляюся ўдзельніцай хору ветэранаў і ўчора я сама стаяла на гэтай сцэне, а сёння ўжо буду ў якасці гледача. Чакаю сваіх любімых артыстаў, якіх  ведаю і люблю, хоць і дождж ідзе, я лічу, што настрой ад гэтага ніяк не сапсуецца. 

Полацк перадаў эстафету Дня беларускага пісьменства гораду Іванава Брэсцкай вобласці, а праект “Залатая калекцыя беларускай песні” працягвае свой тур па краіне. Тэлеверсію канцэрта, які адбыўся ў старажытным Полацку гледачы змогуць паглядзець 7 верасня на тэлеканале СТБ, а таксама ў паўторы 9 верасня. 



«На наших глазах исчезают гарантии недопущения масштабного вооруженного конфликта»: Александр Лукашенко на саммите ШОС

Праздничный концерт СТВ «Беларусь помнит. Дорога памяти»

Гордость за свою страну. «Пламя мира» пронесли по «Линии Сталина» и подняли над Курганом Славы

Индия подняла пошлины на американские товары

Владимир Караник: «Сильная современная система здравоохранения – это фактически один из атрибутов независимости»

Белорусские военнослужащие принимают участие в учении «Славянское братство» в Сербии: какие задачи поставлены

Совместными усилиями будем решать вопросы – Владимир Караник о задачах белорусской медицины

День Святой Троицы: как принято проводить праздник