День белорусской письменности в Полоцке: финал конкурса юных чтецов, уникальный памятник и грандиозное массовое шествие

02.09.2017 - 20:24

Новости Беларуси. Все дороги сегодня ведут в Полоцк. Самый древний город Беларуси отмечает 1155-летие. Именно здесь родился Франциск Скорина, который 500 лет назад напечатал первую белорусскую книгу, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

В честь этого события в нашей стране учрежден национальный праздник – День письменности. Официально о его начале вечером объявят с главной сценической площадки Полоцка.

То, что День белорусской письменности стал настоящим символом независимости Беларуси, подчеркнул Президент. Обращаясь к участникам и гостям праздника, Александр Лукашенко отметил: «Печатное слово, знания, любовь к родной земле были и остаются неисчерпаемым источником силы и мудрости народа, его неудержимого стремления к свободной и справедливой жизни».

Полацк працягвае прымаць падарункі. Ля сцен Сафійскага сабора ўвечары адбылося адкрыццё двухтонай бронзавай ладзі. На помніку «Калыска беларускай дзяржаўнасці» выявы полацкіх князёў і знакавыя даты.


Лілія Ананіч, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь:
Думаю, што найлепшыя словы сёння пра беларускую дзяржаўнасць, пра тое, якое значэнне мае Дзень беларускага пісьменства ў развіцці нашай краіны, выказаў наш Прэзідэнт, калі ў сваіх прывітальных радках, словах сказаў, што Дзень беларускага пісьменства – гэта сімвал незалежнасці беларускай дзяржавы. Я думаю, што за гэтыя 24 гады кожны горад, які сустракаў свята пісьменства, не толькі прыгажэў, але і сапраўды з’яўляліся новыя аб’екты.

Барыс Святлоў, міністр культуры Рэспублікі Беларусь:
Огромная роль в этом культурном так называемом влиянии у тех стран, которые оказывают такое влияние, которые находятся в числе первых в этом рейтинге, как раз оказывает литература. Именно писатели, которые влияют на умы, инженеры человеческих душ и так далее.

А святочны настрой тут актыўна ствараюць і нашы калегі. «Сталічнае тэлебачанне» – адзін з арганізатараў найцікавейшай падзеі сярод калейдаскопу мерапрыемстваў у Полацку. Так, пару гадзін таму тут вырашылася інтрыга нацыянальнага конкурсу юных чытальнікаў.

Некалькі месяцаў журы шукала па ўсёй краіне самых эмацыянальных юных дэкламатараў. Лепшыя з лепшых дэманстравалі сёння сваё майстэрства.

Ульяна Жардзецкая, фіналіст конкурсу «Жывая класіка» (Мінск):
Конкурс лично для меня – это самый интересный конкурс, в котором я участвовала. Он проходит в несколько этапов, каждый этап был очень сложный, потому что все ребята очень талантливые. И с ними тяжело было соревноваться.

Дар’я Раўтовіч, фіналіст конкурсу «Жывая класіка» (Любань):
«Живая классика» – это замечательный конкурс, он объединяет детей из самых отдаленных уголков страны, из разных городов и областей.

А што датычыцца юбілея Полацка, акурат столькі ўдзельнікаў тэатралізаванага шэсця, сколькі год споўнілася самаму старажытнаму гораду Беларусі (1155), прайшлі сёння па галоўных вуліцах, быццам толькі сышлі са старонак гісторыі купцы, рамеснікі, студэнты і першадрукары, княжаскія дружынікі.

Трэба адзначыць, што зараз у Полацку сапраўдная кніжная мека. На фестывалi кнігі і прэсы можна пазнаёміцца з апошнімі навінкамі выдавецтваў. Таксама тут праходязць шматлікія аўтограф-сесіі, дзе магчыма асабіста пазнаёміцца з сучаснымі аўтарамі з 12 краін свету. І вельмі цікава адчуць сябе Скарынай і самастойна надрукаваць першую старонку Бібліі.

Гісторыю ад Рагвалода да нашых дзён будзем узгадваць пад час грандыёзнага тэатралізаванага гістарычнага дзейства. Яно пачнецца на галоўнай святочнай пляцоўцы. Шоy пройдзе з удзелам лепшых беларускіх артыстаў, Дзяржаўнага сімфанічнага аркестру. І лазарным шоу напрыканцы.

Увогуле арганізатары абяцаюць у Полацку 10 км забаў, дзе літаральна на кожным кроку ладзяцца творчыя імпрэзы.

Люди в материале: Лилия Ананич, Борис Светлов
Loading...


Тэма творчасці Уладзіміра Караткевіча стала асноўнай ідэяй. Як адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»



Вера Пазняк, карэспандэнт:
Больш 15 000 заявак, 5 адборачных тураў і год крапатлівай працы. І вось 15 удзельнікаў з усей краіны сустрэліся на фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Падзелімся самымі яскравымі момантамі.

У 2020-м беларусы адзначаюць важную дату – 90-годдзе з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Менавіта таму «чырвонай стужкай» праз усе мерапрыемства прайшла тэма творчасці пісьменніка. Яшчэ ў 1977 годзе ен напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі», які і па сеняшні дзень лічыцца ўзорнай хрэстаматыяй па гісторыі, традыцыях і геаграфіі краіны для чытачоў розных узростаў.

Агата Мацко, рэжысер-пастаноўшчык конкурсу «Жывая класіка»:
Вельмі файна, што ў гэтым годзе мы святкуем 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Яго творы, яго творчасць сталі асноўнай ідэяй для стварэння мастацкай канцэпцыі правядзення гэтага конкурсу. Мы выбралі творы, якія з’яўляюцца блізкімі да школы, да юных чытальнікаў – гэта нарыс «Зямля пад белымі крыламі». І там есць такія словы, што мы ўсе дзеці аднолькавай сучаснасці, агульнай будучыні і нас усіх яднае адзіны лес.

«Жывая класіка» заўсёды масштабна сустракае самых таленавітых юных чытальнікаў з усёй краіны, і гэты год не стаў выключэннем. У фінале конкурсу гучалі вершы ў выкананні дзяцей з усіх абласцей Беларусі.

Данііл Емяльянаў, фіналіст рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»:
Мяне завуць Данііл Емяльянаў, я прыехаў з сярэдняй школы. Я ўпершыню ўдзельнічаю ў гэтым конкурсу, аднак адразу трапіў у фінал. Я вельмі хвалююся, аднак любоў да роднай мовы і пісьменнікаў маей краіны прыдае мне ўпэўненасці ў маей перамозе.

У гэтым годзе конкурс праходзiць у незвычайным фармаце. Папярэднія этапы прайшлі анлайн, а для фіналу пабудавалі спецыяльны здымачны павільен, які аснасцілі на вышэйшым тэхналагічным узроўні.

Анастасія Савіцкая, дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала СТБ:
Это очень важный проект для нашего телеканала, снимаем мы его не первый год. Опять приехали снимать большой командой: это и режиссерско-постановочная группа, это и наши дорогие операторы, и наши участники – это крайне талантливые детки, которые готовятся, переживают. Чувствуется в каждом слове, как они любят Беларусь, как они любят книги – это очень важно для подрастающего поколения. Любовь к книгам, к чтению, к своей родине – этим всем пропитан этот конкурс. Мы очень рады, что именно телеканал СТВ удостоен чести делать съемку, снимать финал этого чудесного конкурса.

Тэлевізійная версія фiналу выйдзе ў эфір на тэлеканале СТБ у Дзень беларускага пісьменства 6 верасня а 11 гадзiне.