Дуб, под которым Колас написал первое стихотворение, и волшебный камень из «Новой земли». Побывали на родине поэта

25.07.2019 - 14:55

Стаўбцоўшчына – той самы мілы сэрцу кут Якуба Коласа. 136 гадоў таму ў Акінчыцах ў сям'і лясніка з'явіўся на свет трэці сынок Косцік.

Бацька, Міхаіл Казіміравіч Міцкевіч, працаваў на князёў Радзівілаў, сплаўлялі лес па Нёмане і рыхтавалі шышкi на экспарт. Брукаваная дарога каля хаты вяла на Маскву, яе празвалі «кацярынкай» ў гонар Кацярыны II. Самотныя таполі – сведкі тых часоў.

Вось так восенюю 1882 года Ганна Юр’еўна калыхала маленькага Косціка. Ён рос вельмі крэпенькім і здаровенькім. І ўжо ў 4,5 месяцы яго паставілі вось у такія стоечцы, якія зрабіў дзядзька Антось.

Соф’я Міцкевіч, старэйшы навуковы супрацоўнік філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына»:
З Акінчыц бацьку перавялі ў Мікалаеўшчыну, у роднае сяло. Тут два гады жылі. Затым у Ласток – там пяць гадоў жыцця прайшло Якуба Коласа.

Затым у Альбуць самая цікавая мясціна. Гэта месца дзеяння паэмы «Новая зямля». Усё, што паэт апісаў у паэме, усё адбывалася ў Альбуці.

Галоўныя героі «Новай зямлі» – сваякі. Дарэчы, у сям'і Міцкевічаў было 12 дзяцей! Праўда, з дзяўчынкамі была бяда. Чацвёра памерлi! Пакуль мясцовая шаптуха нi параіла назваць дачку мужчынскім імем. Так, пасля Міхаліны ўсё наладзілася.

У Альбуці, на ўлонні прыроды прайшло ўсё дзяцінства і юнацтва Косціка! Таму пейзажная лірыка – асабліва выразная і моцная.

Соф’я Міцкевіч:
Саначкі, на якіх каталіся ў Альбуці на рэчцы зімой. «Мамачкая, галубка, просіць сын так міла, можа б, ты на рэчку пагуляць пусціла».  

«Гэй ты, дуб стары, вартаўнік лугоў. Аддае твой шум спевам-музыкай». Менавіта тут у 12 гадоў Якуб Колас напісаў свой першы верш і атрымаў свой першы літаратурны ганарар – срэбны рубель ад бацькі.

Тады шчаслівы Косцік купіў шмат цукерак, а Міхаліна прасіла напісацьяшчэ, каб больш падсаладзіць душу! Дарэчы, Рысь, так называлі Коласа ў дзяцінстве, рос вельмі працавітым. Прачынаўся з жаўрукамi, касіў і ніколi не стамляўся. Разам з матуляй збіраў гаючыя зёлкi. У Ганны Юр'еўны была знатная аптэка. Ад тэмпературы ратавала дзяцей малінай з карэньчыкамі.

Соф’я Міцкевіч:
Перад заканчэннем сямінарыі памірае бацька. Калі дзядзька Антось яго вёз у Нясвіж, ужо перад экзаменамі, кажа: «Ты не кідай сям’ю, жыві з мамай, бо мама нас усіх не паставіць на ногі». Дзядзька Антось пагадзіўся, таму што ён быў не жэнаты. Яго нявеста выйшла замуж за другога. Адналюб быў дзядзька Антось, не жаніўся, а ўсю любоў аддаў сваім пляменнікам.

Дзядзька Антось атрымаў дазвол пабудаваць дом у Смольне ў саміх Радзівілаў. Сваю назву ўрочышча атрымала з-за смалістых хваёвых лясоў. Тут у 1910 годзе ў Міцкевічаў нарэшце з'явіўся ўласны дом.

Тады Якуб Колас быў у мінскай турме за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе. Але праз год пасадзіў на радзіме маладыя ліпы.

Тут жа ў жніўні 1912 года паэт упершыню сустрэўся з Янкам Купалам, які дайшоў да хутара пешшу. Тады сынам беларускім было ўжо па 30, і роўна на столькі яны сталі лепшымі сябрамі.

Сямён Корсік, старэйшы навуковы супрацоўнік філіяла Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа «Мікалаеўшчына»:
У 1929 у гэтай хаце памерла маці і Колас, жывучы ў Мінску, не змог прыехаць на пахаванне маці. Польскія ўлады не далі яму дазволу.  

Любоў да малой радзімы Якуб Колас пранёс праз усё жыццё. Ён часта бываў на палях, клапацiўся за сельскую гаспадарку. Шукаў супакаенне ў Стаўбцоўскіх лясах і мог напісаць новыя радкі нават на скрынцы ад запалак! Унікальны празаік, паэт, драматург перакладаўся на 106 моў свету. А самае галоўнае – быў чалавекам з вялікай літары.

Сямён Корсік:
У цяжкія пасляваенныя гады, калі людзі галадалі, многія звярталіся да Коласа, прасілі ў яго дапамогі.

Пацверджанне квіточкі грашовых пераводаў, якія сведчаць пра тое, что,можа, не зусім вялікія па тых часах грашовыя сродкі, а ўсё ж такі Колас дасылаў незнаёмым людзям.

У Акінчыцах на ўваходзе ў леснічоўку сустракае той самы камень, на якім стаяў вадзяны млын у «Новай зямлі». Мясцовыя кажуць, што ён чароўны. Так што, будзеце на радзіме класіка, не ўпусціце момант загадаць жаданне!  

Люди в материале: Семён Корсик, Софья Мицкевич


Шла Первая мировая война, но Максим Богданович отмечал 25-летие в прифронтовом Минске: Малая родина классика



9 снежня 1891 года ў Мінску нарадзіўся Максім Багдановіч.

Аб малай радзіме класіка глядзіце ў відэаматэрыяле.