Дыктоўкі, квесты, віктарыны і маляванне пяском. Як у Беларусі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

22.02.2018 - 01:02

Навіны Беларусі. Сёння па ўсёй краіне пісалi дыктоўкі, прысвечаныя Дню роднай мовы, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны». У сталічным музеі Якуба Коласа да акцыі аднесліся з крэатывам. За тэкст без памылак тут раздавалі падарункі. Таксама трэба было назваць твор, адкуль узяты ўрывак.

У сталічным музеі Якуба Коласа ў Міжнародны дзень роднай мовы вырашылі напісаць дыктоўку. За сталамі – навучэнцы Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа, у будучым – настаўнікі пачатковых класаў. Ім і прывіваць любоў да слова беларускага і мелодыкі класічнай літаратуры.

Аляксандр Крыжэвіч, старэйшы навуковы супрацоўнік літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа:
На сённяшнім этапе Беларусі асабліва важна развіваць беларускую мову, знаёміць маладых людзей, актуалізіраваць беларускую культуру.

Дар'я Лапша, навучэнец Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа:
Язык каждого белоруса – это долг знать и уважать его. Если мы будем забывать белорусский язык, то нас не будет существовать как нации.

Пасля некалькіх сказаў удзельнікі пачынаюць пераглядацца: здагадаліся – урывак з трылогіі Коласа «На ростанях». Але каб атрымаць падарунак, неабходна тэкст напісаць без памылак.

Максім Сліж, СТБ:
Веданне беларускай мовы павінна стаць трэндам. Сёння дзяўчаты гэта даказалі. За дыктоўку ніжэйшай адзнакі за сямёрку няма. Менавіта гэтаму дапамог і класік, бо ён побач.

Любімыя «простыя словы» па-беларуску ў Гомелі дзеці пісалі проста на пяску. Інтэрактыўную гульню распачалі ў зале адной з гарадскіх бібліятэк. Маленькім чытачам прапанавалі літаральна адчуць кожную літару з роднага алфавіту.

Пакуль дзеці малявалі, дарослыя вывучалі кулінарныя асаблівасці мовы. Як высветлілася, яны нядрэнна ведаюць не толькі назвы нацыянальных страў, але без цяжкасці могуць расказаць на беларускай мове іх рэцэпт.

Клёцкі, жур, мачанка, бабка – такім смачным чынам мову дакладна вывучаць прасцей. Што не кажы, а густ у беларускай – сапраўды адчуваецца.

Каля паўсотні дзяцей прынялі ўдзел у гульні з сімвалічнай назвай «Роднай мове прысвячаецца» у Полацку. Старт быў дадзены каля унікальнага помніка – літары «Ў».

Тут школьнікі атрымалі лісты-маршруты. А далей – пяць крокаў на карце і пяць кіламетраў між станцыямі. У спісе заданняў – караоке, народныя танцы, віктарыны па творах айчынных аўтараў.

Зараз па-беларуску гавораць не толькі ў літаратурных кругах. Ва ўжытку яна ў сферы бізнесу, рэкламы і інтэрнэт-прасторы. Высокі працэнт школ з беларускім навучаннем. Ёсць і спецыяльныя курсы, дзе магчыма атрымаць дадатковыя веды. А мерапрыемствы – гэта навуковыя канферэнцыі і семінары, выставы, тэматычныя вечары пройдуць па ўсёй краіне на працягу ўсяго тыдня.

Падрабязней – у відэаматэрыяле.

Люди в материале: Максим Слиж
Loading...


Кампанія А1 усталюе ў буйных гарадах Беларусі інтэрактыўныя скульптуры «Мова» з бясплатным Wi-Fi



Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ў свеце. Прыгажосць мовы з розных куткоў нашай планеты можна было пачуць у Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ. 

Там дыпламаты часова забылі пра, як кажуць, працоўную ангельскую мову дзеля сваёй роднай. Па ўжо добрай традыцыі ў краіне прайшоў і лінгвістычны марафон. Праверыць сваё валоданне родным словам можна было падчас агульнай дыктоўкі. Але беларускую мову пачуць можна было не толькі ад нашых землякоў.  

Чаму яе з асалодай вывучаюць нават замежцы, даведалася наша Яна Шыпко. 

Лінгвістычны марафон па ўсёй краіне. Яе, мілагучную і родную, пачуць можна паўсюль. І, дарэчы, не толькі ад носьбітаў. 7 гадоў таму Олівер прыехаў вучацца ў Беларусь. Нашу «Купалінку» вывучыў спачатку ледзьве не дзеля спрэчкі – каб атрымаць залік. А цяпер яна залаты хіт у рэпертуары спявака.   

Падрабязней – у відэаматэрыяле.