Дзе пачалася творчасць арганіста і кіраўніка арт-групы «Беларусы» і чым унікальна канцэртная зала «Верхні горад»?

03.11.2020 - 12:03

З Плошчай Свабоды звязана гісторыя Беларусі на працягу больш за 400 гадоў. Знаходзіцца яна паміж вуліцамі Энгельса, Інтэрнацыянальнай, Нямігай, на ўзвышаным беразе ракі Свіслач. Сённяшні маршрут мы праклалі да канцэртнай залы «Верхні горад», якая ў літаральным сэнсе заўсёды ў цэнтры музычных падзей. Менавіта там выступаюць з канцэртамі лепшыя творчыя калектывы нашай краіны. Дзе пачалася творчасць арганіста і кіраўніка арт-групы «Беларусы» і чым унікальна канцэртная зала «Верхні горад», распавялі ў праграме «Минск и минчане» на СТВ.

Госць нашай сённяшняй праграмы – кампазітар, арганіст, дырыжор, аранжыроўшчык, заснавальнік і мастацкі кіраўнік арт-групы «Беларусы» Валерый Шмат. Наш шпацыр невыпадкова пачынаецца менавіта адсюль.

Валерый Шмат, мастацкі кіраўнік арт-групы «Беларусы», кампазітар:
Мы з вамі знаходзiмся на Плошчы Свабоды гэта вельмі важнае месца не толькі для Мінска, але і для мяне асабіста. Напрыклад, вось у гэтым кафедральным касцёле яшчэ ў 95-96-м годзе юнаком я тут граў арганістам. Сённяшні дзень я арыгінтую праваслаўнай царкве ў Пакроўскай у горадзе Мінску святочным хорам, і менавіта справа, дзе я атрымаў харавую адукацыю, – у беларускай акадэміі музыкі, я яе называю кансерваторыяй. 5 гадоў студэнцтва, майстэрства. Дарэчы тут вучыўся, калі меў ўжо дзвух дзяцей, таму нават на адзін экзамен прыйшоў з маленькім сынам. Кафедральны касцёл, сабор Святога Духа, акадэмія музыкі, зала «Верхні Горад» і вось гэтыя чатыры сталпы філасофскія і духоўныя для майго жыцця сёння тут перапляліся. І я думаю, што гэта невыпадкова.

У цэнтр Мінска людзі заўсёды могуць не толькі прыйсці на канцерт, але паглядзець на цудоўныя краявіды, на гістарычныя будынкі, паслухаць нават званы мінскія, вось таму заўсёды з душой, сэрцам і цеплынёй да Мінска.

Наш шпацыр невыпадкова пачынаецца менавіта адсюль. Музыка ў сям'і артыста гучала з нараджэння і заўсёды была неад'емнай часткай жыцця. Там, дзе нарадзіўся выканаўца, музычнай школы не было. Даводзілася ездзіць на ровары за 10 кіламетраў, каб патрапіць на заняткі. З самага дзяцінства Валерый граў на аргане ў вясковым касцёле.

Валерый Шмат:
Нарадзся ў сям'i, у якой не толькі любілі музыку, але і былі прафесійнымі музыкамі. Мая мама скончыла музычную ўстанову, працавала мастацкім кіраўніком хору, і дарэчы з дзяцінства я чуў спеў не толькі ў палацах культуры, але і ў народзе. Мама, мой бацька, маі бабулі і дзядулі вельмі хацелі, каб ў іх хтосьці з внукаў быў артыстам. Дарэчы ніхто не ведаў, як гэта зрабіць. Усе ведалі, што трэба вучыцца. Так здарылася, што музычнай школы там, дзе я нарадзіўся, гэта вёска Налібокі Сталбцоўскага района, не было, і я быў вымушаны больш чым за 10 км ездзіць у школу, гэта былі 90-я гады.

Арт-група «Беларусы» – адзін з самых запатрабаваных мужчынскіх вакальных гуртоў краіны. Створаны ў 2005 годзе, гэты калектыў даўно вядомы за межамі Беларусi. У багажы артыстаў велізарная колькасць найбуйнейшых пляцовак, але канцэртная зала «Верхнi горад» заўсёды была для групы асаблівай.

Валерый Шмат:
Канцэртная зала «Верхні горад» – гэта амаль адзіная зала, якая валодае рэальнай акустыкай. У гэтай зале звычайна людзі слухаюць, і часта калі ты спяваешь, здымаеш харавы акорд, групы альбо сольны, ты вось адчуваеш гэту рэверберацыю, як людзі маўчаць. Артысты цэняць гэтую хвіліну паміж паўзай і апладысментамі. На іншых канцэртах гэта можа быць такая імгненная рэакцыя, а тут заўсёды гэта акустыка, і людзі ў такім задуменні сядзяць. Таму вось гэтая канцертная зала «Верхні горад» валодае сваім духам, шармам, сваім стылем.

Зусім нядаўна на пляцоўцы Верхняга горада з'явіўся новы арган і адразу ж стаў сэрцам залы і галоўным яго ўпрыгожваннем. Арган па праве лічыцца самым дасканалым з існуючых музычных інструментаў. Адзін яго выгляд выклікае трапятанне нават у тых, хто далёкі ад свету музыкі.

Велічны корпус інструмента нагадвае фантастычны замак, а мноства канструктыўных элементаў злучаюцца ў цуд інжынернай думкі. Кароль музычных інструментаў займае першае месца па свайму гукавому багаццю і выразнасці, што патрабуе ад выканаўцы вялікіх фізічных нагрузак.

Валерый Шмат:
Першая прэзентацыя адбылася анлайн, гэта была такая цікавая з'ява, але без гледачоў. Мне пашчасціла быць першым арганістам, які граў і спяваў на прэзентацыі аргана з гледачамі. Канешне, атмасфера вельмі ўзнёслая, таму шта не толькі апладысменты, але і нават паўзы пасля твораў, бо людзі нават не ведаюць ці апладзіраваць, ці думаць, ці маліцца ў гэты час, ці думаць нейкія філасофскія роздумы. Сёння гэты арган аздабляе акустыку гэтай залы.

Арганіст грае не толькі рукамі, гэта два мануалы, шэраг больш 20 рэгістраў, 2 мануалы. Першы мануал называецца «hauptwerk», ён больш магутны. Педаль – гэта самыя нізкія гукі, арганіст таксама грае на гаме. Разам гэта гучыць вельмі магутна.

Праўду кажуць, што людзі – душа горада. І колькі ні глядзі на любімую сталіцу, кожны яе бачыць па-свойму.

Валерый Шмат:
Для мяне Мiнск – гэта горад маладосцi, чысцiнi, горад добрых людзей, гэта горад майго кахання, якое я тут сустрэў. Калі мы выбіраемся ў цэнтр горада, заўсёды маем добры, ўзнёслы настрой і заахвочваем, каб заўсёды ў мінчан ён быў.

Люди в материале: Валерый Шмат
Loading...


Владимир Провалинский: «Звание – это большая ответственность»



Новости Беларуси. Гость программы «В людях» – Владимир Провалинский, заслуженный артист Республики Беларусь.

Ольга Коршун, ведущая:
Давно выступаете и профессионально поете. Вы до сих пор прокачиваете свой голос?

Владимир Провалинский, заслуженный артист Республики Беларусь:
Да. Много зависти еще от режиссеров. Некоторые приглашают тебя, некоторые не приглашают. Кому-то из режиссеров ты нравишься, кому-то не нравишься. Я считаю, что если люди уже поют и выступают, у каждого режиссера своя команда, которую он подбирает. Они выступают и будут выступать. Пригласят – хорошо, не пригласят – что я буду проситься на концерт, чтобы я там спел? У меня были разные ситуации. Когда только начинал петь, мне микрофоны убирали, то есть звук убирали. Ты поешь, а тебе звук убирают. Подставы были. Вообще мог прекратиться звук, я пережил, мне интересно было, но меня победить невозможно, меня только возможно убить, но не победить. Я к примеру говорю. Я занимался и занимаюсь.

Ольга Коршун:
До сих пор занимаетесь?

Владимир Провалинский:
Да, по часу дома. Яна может сказать моя. Я распеваюсь дома, у меня все упражнения есть, работаю над собой, записываю песни, сейчас стараюсь записать песни. У меня же и новые песни есть. У меня планы были, есть и будут. Не дождутся, как я говорю.

Ольга Коршун:
У вас есть песня, которую вы мечтаете спеть, или дуэт?

Владимир Провалинский:
Лучшая песня еще впереди. Я мечтаю радовать людей, чтобы они новые песни слушали, но и старое нельзя забывать.

Ольга Коршун:
Вы много лет уже выступаете, у вас есть поклонники, есть признанные хиты, но вы до сих пор заслуженный артист, почему вы не народный? Или это не к вам вопрос? Вас вообще этот вопрос званий волнует?

Владимир Провалинский:
Я тот человек, который не претендует ни на что. Я делаю свое дело, выполняю свое дело. Считают нужным – значит… Руководству же виднее, как я понимаю. Как я могу о себе говорить, что я мечтаю быть, может, я космонавтом хочу быть.  

Ольга Коршун:
Хочу вам пожелать, чтобы это недоразумение было быстрее исправлено. Я понимаю, что для вас звание не самое важное, не определяющее в творчестве, но все-таки, мне кажется, что оно должно у вас быть.

Владимир Провалинский:
Можно иметь звание и быть никем все равно. Звание – это ответственность большая. Звание – это патриотизм в душе. Главное, чтобы звание было в сердце, душевное. Будет звание – хорошо, не будет – что ты уже сделаешь. Это же жизнь.

А вы могли бы отправиться в горячую точку с концертом? Вот что на этот вопрос ответил заслуженный артист Беларуси – подробнее здесь.