«Гэта неабходны праект, які цудоўна стварае тэлеканал СТВ»: як адбыўся фінальны канцэрт «Залатая калекцыя беларуская песнi» у Мінску. Рэпартаж СТВ

22.12.2017 - 10:30

Гэтага моманту чакалi ўсе – лепшыя артысты краіны, каманда «Сталічнага тэлебачання» і гледачы. У Палацы Рэспублікі адбыўся грандыёзны фінал праекта «Залатая калекцыя беларускай песні».

Падрыхтоўка да сапраўднага музычнага свята вялася доўгi час – да кульмiнацыйнага шоу старанна адбiралiся толькi лепшыя кампазiцыi са скарбонкi беларускай песеннай культуры. Творы на вершы класiкаў i творчыя экспромты аб’ядналiся ў адзiную праграму, каб кожны мог i панастальгiраваць, i адначасова прыемна здзiвiцца.

Для артыстаў – вялiкi гонар прымаць удзел у такiм цудоўным i яскравым праекце. Таму, перед тым як выйсцi на сцэну, кожны iмкнуўся стварыць непаўторны вобраз i як мага больш часу парэпецiраваць за кулiсамi.

Перад грандыёзным фiналам праект «Залатая калекцыя беларускай песнi» завiтаў у Салiгорск, Гомель, Бабруйск, Полацк, Маладзечна, Гродна. Таму яго па праве можна лiчыць сапраўдным перасоўным фестывалем. У кожным з гарадоў канцэрты праходзiлi з аншлагам. Не стаў выключэннем i Мiнск.

У вялiкай зале Палаца Рэспублiкi не было нiводнага вольнага месца. Гледачы з нецярпеннем чакалi выхаду на сцэну любiмых артыстаў, сярод якiх – цэлае сузор’е: Ядзвiга Паплаўская, Iрына Дарафеева, Мiкалай Скорыкаў, Анатоль Ярмоленка, Руслан Аляхно, Алёна Ланская, Наталля Тамела, Аляксандр Саладуха разам з дачкой.

Iрына Дарафеева, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь:
«Залатая калекцыя беларуская песні» – гэта сапраўдны гонар нашай краіны. Мы вельмі ўдзячны праекту, таму шта гучаць нашыя родныя беларускія песні.

Падчас канцэрта артысты выступалi ў суправаджэннi Прэзiдэнцкага аркестра Рэспублiкi Беларусь. Таму нумары атрымалiся максiмальна шчырымi i пранiкнёнымi.

Руслан Аляхно:
Вялікі дзякуй Віктару Бабарыкіну і яго аркестру. За цудоўныя моманты, якія адчуваеш, калі спяваеш з аркестрам.

Віктар Бабарыкін, галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст РБ:
Мне, как дирижёру, как музыканту, очень приятно исполнять музыку наших белорусских авторов. Это, действительно, яркое событие нашей страны, потому что у нас есть прекрасные композиторы и прекрасные авторы.

Гледачы мелi магчымасць убачыць на сцэне таксама аўтараў і кампазiтараў, якiя стварылi столькi цудоўных песень, што кранаюць сэрца. За папулярызацыю беларускай музычнай спадчыны ўдзельнiкi канцэрта атрымалi спецыяльныя дыпломы.

Ксенія Жук, салістка «NAVIBAND»:
Мы атрымлімаем вялікую асалоду, што прымаем удзел у такім мерапрыемстве.

Арцём Лукяненка, саліст «NAVIBAND»:
Наш мінулы год быў вельмі насычаны і цудоўна тое, што завяршаецца ён адзнакай нашай аўтарскай песняй, якую мы выканалі ў «Залатой калекцыі беларускай песні».

Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі:
Я лічу, што гэта неабходны праект, які цудоўна стварае тэлеканал СТВ. І гэтыя песні, якія крочаць па жыцці з нашым народам, з кожным чалавекам, які слухае і любіць гэтыя песні. Гэта вельмі важна.

Тры гадзiны, якiя працягваўся сапраўды «залаты» канцэрт, прайшлi на адзiным уздыху. Стрымаць пачуццi i эмоцыi было немагчыма.

Юрый Бондар, міністр культуры Рэспублікі Беларусь:
Мне больше всего понравилась реакция зала и публики, которая просто аплодировала стоя и поддерживала наших артистов в процессе концерта. И это неудивительно, потому что сегодня весь вечер звучало наше родное слово, белорусская песня, белорусская музыка. Наш совместный проект «Столичного телевидения», Министерства культуры, Молодёжного театра эстрады имеет очень хорошие перспективы.

Удзельнiкi праекта выказалi пажаданне, каб «Залатая калекцыя беларускай песнi» працягвала крочыць па краiне i ў наступным годзе. А як мы ведаем, напярэданнi навагоднiх святаў усе жаданнi здзяйсняюцца! Тэлеверсiя Мiнскага канцэрта выйдзе ў эфiр 24 снежня ў 20.25 і стане сапраўдным калядным падарункам для кожнага аматара музыкi. Не прапусцiце!



«Золотая коллекция белорусской песни»: видеоверсия концерта во Дворце Республики