Историк Вадим Лакиза: за 25 лет независимости Беларуси произошло столько, как за 200 лет

01.07.2016 - 09:23

Заместитель директора по научной деятельности Института истории Национальной академии наук республики Беларусь Вадим Лакиза в программе «Простые вопросы» с Егором Хрусталевым.

Вадзім Леанідавіч, добры вечар! Вялікі дзякуй за Ваш час, за тое, што знайшлі магчымасць сустрэцца. Мы с Вамі вядзем гаворку напярэдадні Дня Незалежнасці і мае пытанні будуць датычыцца Дня Незалежнасці як да гісторыка, але, магчыма, больш філасфоскага кшталту. Вось глядзіце, ужо не першы раз было сказана, што словазлучэнне «Дзень Незалежнасці» больш дэкларатыўнае, таму што нават дзяржава, якая недзе на востраве ў акіяне, яна не мае магчымасці быць незалежнай. Але мы разумеем, што дзяржаўная незалежнасць Беларусі адлічваець два дзясяткі. З гэтага часу нашыя гісторыкі адлічваюць дзяржаўную незалежнасць Беларусі. Ці усе не пакідаеце надзеі, як шмат іншых гісторыкаў, прыплюсаваць да гэтага часы вялікага княства Літоўскага, на якое, між іншым, маюць прэтэнзіі і Літва, і Польшча, і Расія, і Україна. Калі пачынаецца  дзяржаўная незалежнасць Беларусі?

Вадзім Лакіза, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Рэспублікі Беларусь:
Гэтае пытанне, з аднаго боку, складанае, а з іншага боку – і лёгкае, таму што я, як гісторык, і намеснік дырэктара па навуковай рабоце, і наш калектыў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, мы спрабуем адказаць на гэтае пытанне. Зразумела, што сёння мы павінны казаць пра незалежнасць Рэспублікі Беларусь – маладой, незалежнай, суверэннай, нейтральнай краіны з 1991 года. Зразумела, што мы будзем святкаваць 25-годдзе незалежнасці нашай Рэспублікі Беларусь. Але мы таксама павінны памятаць, што адной з важнейшых падзей XX стагоддзя стала стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Гэта таксама вельмі важны момант у гісторыі нашай агульнай краіны, калі была створана БССР. Як гісторык, скажу, што ў нас вельмі шмат гістарычных форм дзяржаўнасці. Калі мы нашу дзяржаўнасць пачынаем з Полацкага княства, у перыяд Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі – вось усе гэтыя перыяды мы можам казаць, што наша дзяржаўнасць развівалался. У Інстытуце гісторыі некалькі гадоў таму назад мы выдалі такую ўнікальную калектыўную двухтомную манаграфію  «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» - с канца XVIII стагоддзя па сучаснасць, дзе ўсе гэтыя моманты разглядаем. Дарэчы, у нас зараз вядзецца праца па падрыхтоўцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці», але ўжо ў трох тамах на рускай мове, і, пачынаючы з Полацкага княства да сучаснасці.

Вадзім Леанідавіч, ёсць такая гульня, я сам сабе яе прыдумаў – калі некаторыя пытанні быццам цябе задае дзіцё. І гэта вельмі простыя пытанні, але не заўсёды  атрымліваецца даволі проста адказаць на яго. Вось, калі б зусім маленькі чалавек запытаўся ў Вас: «Калі пачалася Беларусь?». Я разумею, што запытацца – гэта прасцей, чым адказаць. Вось як бы Вы адказалі тады?

Вадзім Лакіза:
Я – гісторык, археолаг, які ўсё практычна сваё свядомае навуковае жыццё прысвяціў вывучэнню першабытнага грамадства, першабытных помнікаў археалогіі, якіх у нас, на тэрыторыі сучаснай Беларусі некалькі тысяч. І я ўпэўнены, што дзецям, вось свайму будучаму ўнуку я скажу – пусць пачынаецца з глыбокай старажытнасці, некалькі дзясяткаў тысяч гадоў ужо жылі на нашай сучаснай тэрыторыі Беларусі нашыя далёкія продкі, якіх мы можам атаясамліваць з продкамі беларусаў. Я з Вамі згодны, цяжка адказаць на гэтае пытанне. Чаму так? Калі мы бяром перыяд старажытнасці – думаю, што кожны школьнік і дарослы ведае падзел старажытнай гісторыі на такія перыяды, як Каменны век, Бронзавы век, эпоха жалеза, эпоха Сярэднявечча, Новы час. І кожны з названых мною перыядаў у храналагічным вымярэнні, ён меньшы ў параўнанні з больш старажытным. Эпоха неаліту на тэрыторыі Беларусі вымяраецца 3 тысячамі гадоў, перыяд Бронзавага часу, ці эпоха бронзы – 2 тысячы гадоў, эпоха Сярэднявечча  - яшчэ менш. А зараз, паглядзіце, ХХ стагоддзе, мы зараз жывём у ХХІ стагоддзі і як хутка ляціць час. З чым гэта звязана – пытанне не да гісторыкаў.

Мне гэта падаецца, ці з боку гледжання гісторыкаў – вось гэтыя 25 гадоў незалежнасці Беларусі – гэта амаль 100 ці 200 гадоў гісторыі па насычанасці, таму шта адбывалася за гэтыя гады?

Вадзім Лакіза:
Сапраўды, наша Рэспубліка  Беларусь развіваецца разам з Сусветнай гісторыяй, з тымі сусветнымі падзеямі, якія адбываюцца ў іншых краінах. Але, калі ацэньваць гісторыю 25-годдзя незалежнай нашай Рэспублікі Беларусь, то столькі адбылося, пачынаючы ў палітычным жыцці, эканамічным, сацыяльным. Культура, спорт. І, калі гэтыя факты прыводзіць, то ты пачынаеш разумець, што мы пражылі не 25 гадоў, магчыма, а 200 ці болей. Па кожнаму з названых накірункаў можна прыводзіць пэўныя такія моманты, якія і характэрызуюць нашу краіну, з’яўляюцца пэўнымі сімваламі. Напрыклад, у адносінах да культуры, ці гісторыка-культурнай спадчыны. Да тых аб’ектаў, якія з’яўляюцца нашым гонарам, упрыгожваюць нашу краіну, пра тыя аб’екты, пра якія ведаюць практычна ва ўсім свеце.

Ведаеце, калі я запісваю розныя інтэрвью ў Расіі ці Літве, сутыкаюся з такім момантам – нашы гісторыкі, і літоўскія, і расійскія - палітыкі ці гісторыкі - зусім па-рознаму ацэньваюць тыя гістарычныя працэсы, якія прапісаны ў нашых падручніках нават. Напрыклад, на якой мове, усе ж такі, пісалі і гаварылі ў Вялікім княстве Літоўскім. Наколькі нармальныя такія спрэчкі і зусім розныя погляды ў гісторыкаў. Таксама адбываецца, напрыклад, у краінах Бенілюкса? Ці яны ўжо дамовіліся і ў нас гэта пытанне часу толькі?      

Вадзім Лакіза:
Ведаеце, падыход у нас павінен быць адзіны – нацыянальна-дзяржаўныя інтарэсы. Незалежная Рэспубліка Беларусь са сваей багатай гісторыяй, і з разуменнем тых гістарычных працэсаў, якія адбываліся ў розныя гістарычныя перыяды. Я пра гэта казаў: Полацкае княства, Вялікае княства Літоўскае. Напрыклад, Вялікае княства Літоўскае  - у мінулым годзе Акадэмія навук стала ініцыятарам правядзення маштабнай міжнароднай канферэнцыі па гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Гэта і наша гісторыя. Вялікае княства Літоўскае было шматнацыянальнай поліэтнічнай дзяржавай, якая ахоплівала і тэрыторыю сучаснай Рэспублікі Беларусь. І мы не павінны адмаўляцца ад таго, ад тых дасягненняў, якія былі. Напрыклад, Францыск Скарына – у наступным годзе будзем адзначаць 500-годдзе. Чаму мы павінны ад гэтага адмаўляцца?  Не павінны. Дарэчы, і калегі-гісторыкі з Літвы ці з Польшчы працуюць у адпаведнасці з нацыянальна-дзяржаўнымі інтарэсамі. Мы павінны ведаць дакладна гістарычныя факты і гэтыя факты выкарыстоўваць у інтарэсах нашай дзяржавы.  

Маё пакаленне, мы былі сведкамі таго, як перапісвалася гісторыя, як знаходзіліся новыя гістарычныя дакументы і з таго ці іншага боку даставаліся тыя ці іншыя цытаты, якія можна было выкарыстоўваць у сваіх мэтах.  Сёння гісторыкі могуць хоць неяк гарантаваць, што праз 50 год той час, калі мы жывем, калі мы лічым, што мы на гістарычным шляху новай незалежнай краіны, скажуць: «Не, усё было не так», перапішуць, перакрэсляць. Ці, можа, новыя сродкі гістарычнай навукі дапамогуць захаваць аб’ектыўны нейкі погляд?

Вадзім Лакіза:
Я думаю, што не перапішуць, гістарычныя факты – яны не знікнуць. І пра тыя моманты, аб якіх Вы казалі – гэта таксама аб’ектыўна гістарычныя факты, яны застануцца ў архівах. І, у прынцыпе, я не кажу, што гісторыкі настолькі запалітызаваныя, што яны займаюцца фальсіфікацыяй. Дарэчы, у нас ёсць канкрэтнае даручэнне кіраўніка дзяржавы, якое ён даў вучоным падчас сустрэчы ў Акадэміі навук два гады таму назад – супрастаяць фальсіфікацыі. І, у першую чаргу, фальсіфікацыі, звязанай з падзеямі Другой Сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны. Вось гэтыя моманты, яны настолькі балючыя. Беларусь – наша краіна, і беларусы – настолькі моцна пацярпелі, пачынаючы з 1941-га па 1944 гады, і ўнеслі такі значны ўклад у Вялікую Перамогу, што гэтыя пытанні трымае на кантролі кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Гісторыкі, яны павінны адказваць на выклікі часу аб’ектыўнымі артыкуламі, кнігамі, манаграфіямі на падставе нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў.

Я нарадзіўся ў Савецкім Саюзе, выхоўваўся ў такім культурным асяроддзі, у якім былі моцныя рускія казкі, рускія волаты. Потым – гісторыя савецкага спорту, савецкай культуры агульнай. Потым пачаўся перыяд асэнсавання сваёй незалежнасці. А зараз, гляджу, ужо ёсць цэлае пакаленне, якія нарадзіліся – яны нават не памятаюць, не ведаюць, што такое Савецкі Саюз. На што трэба апірацца новаму чалавеку, які нарадзіўся ўжо ў новай Беларусі? Ці хопіць у яго тых гістарычных каранёў, тых момантаў, на якія ён можна абапірацца, калі разумее, што ён – грамадзянін незалежнай новай краіны?          

Вадзім Лакіза:
Складанае пытанне. Мы з Вамі практычна аднагодкі, і ўсё, што Вы кажаце, таксама актуальна і для мяне. Тое, што вывучаў у школе, было звязана з іншымі прыярытэтамі. Зараз, яшчэ раз падкрэслю, і гэта, дарэчы, неаднаразова гучала на V Усебеларуским сходзе, пра тое, што нам патрэбна мяняць падручники, арыентаваць нашу моладзь, нашых дзяцей на тыя гістарычныя падзеі, якія праслаўляюць нашу краіну – Беларусь. На тых людзей, якія зрабілі і ўнеслі найбольш значны ўклад для таго, каб жыла, развівалася і квітнела сучасная Рэспубліка Беларусь, пачынаючы ад старажытнасці, пачынаючы з Полацкага княства, з тых падзей, якія адбываліся ў перыяд Вялікага княства Літоўскага, у перыяд Рэчы Паспалітай, у перыяд Расійскай імперыі. Дарэчы, канец XVIII-XIX стагоддзя – перыяд Расійскай імперыі, но яго нельга ацэньваць толькі з негатыўнага пункту гледжання. Там вялізарная колькасць гістарычных падзей, якія прынеслі вялізарную карысць для станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Таксама, як і XX стагоддзе, і савецкі перыяд, дасягненні ў эканоміцы, сацыяльная палітыка, культура. Многія-многія пытанні. Мы павінны вельмі асцярожна ставіцца да кожнага такога моманту. А ў гісторыі Беларусі, у нашай з вамі гісторыі вельмі шмат людзей, гістарычных постацяў, якія могуць выхоўваць сапраўдных патрыётаў Рэспублікі Беларусь, не адкідаючы ўсё тое, што мы ведаем.      

І ў фінале – толькі адно пытанне. Трэба Вам будзе назваць толькі адзін год. Я ведаю, што ў кожнага гісторыка ёсць свой залаты час, якім бы ён хацеў займацца. Вось, калі б была такая машына часу – у якую кропку гістарычнага  працэсу Вы хацелі б акунуцца хаця б на імгненне, на дзень, на тыдзень?

Вадзім Лакіза:
Калі б была машына часу, я б з вялікім задавальненнем, нават з такім шчасцем трапіў у перыяд Бронзавага века на тэрыторыі Беларусі. Гэта – тэма маёй кандыдатскай дысертацыі, я выказаў шэраг гіпотэз, іх абараніў на вучоным савеце. І, сапраўды, гэта так? Ці не так? І я ў чым-та памыляюся? Зразумела, што ў большасці аналіза матэрыяльнай культуры я не памыляюся. Але вось – як выглядала насельніцтва, пра якое няма гістарычных крыніц і не захоўваюцца арганічныя матэрыялы для таго, каб зрабіць рэканструкцыю касцюмаў ці пахавальных звычаяў? Ну, хаця б на дзень!

Вялікі дзякуй Вам за Ваш час, за гэтае інтэрвью. Віншую Вас з надыходзячым Днём Незалежнасці нашай краіны.   

Люди в материале: Егор Хрусталев, Вадим Лакиза
Loading...


Плюс 250 белорусов: маленькие граждане, родившиеся в День Независимости, принимают поздравления



Новости Беларуси. Двойной праздник. Мамы малышей, появившихся на свет 3-го июля, сегодня принимают поздравления и подарки. В День Независимости, когда вся Беларусь восхищалась зрелищным парадом, пела гимн и любовалась красочным салютом, на свет появились более 250 детей. Пятая часть из них – в Минске. О доброй и трогательной акции сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

Анастасия Винчо, СТВ:
3.700 и вполне здоровый малыш. Вот с таким немного капризным удивлением встречает свой третий день маленький Леня.

И дело не только в магии чисел. Появившись на свет 3-го июля, Леня стал третьим ребенком в семье. Его назвали в честь любимого дедушки и ждали с особым трепетом. Мама Оля всегда мечтала о большой и крепкой семье Змушко.

Ольга Змушко, мама:
Видишь этот маленький комочек и понимаешь, что это еще одно счастье, еще одно чудо.

Всего в День Независимости в 2016-ом, а, по сути, в 25-ый день рождения страны, родилось более 250-ти малышей. Рекордсменом, по традиции, стал город Минск. Здесь на свет появились 52 ребенка. Причем статистика на стороне мальчиков — их больше. Больше сегодня и подарков. Мамам и их малышам подарили все самое необходимое.

Василий Панасюк, председатель Минского городского совета депутатов:
Это постельное белье из натуральных волокон, санитарно-гигиенические принадлежности – всё, что необходимо на первых днях, неделях жизни для маленького человечка.

Аналогичный комплект когда-то получил и Егор. Мальчик — один из лучших в классе, задачки по математике решает и во время летних каникул. В этом году Егор в унисон со всей страной отметил свой 8-ой день рождения.

Егор Задруцкий:
К нам приезжали гости, и мы испекли один торт. И мы вставили очень много свечей.

Традиция берет свое начало в 2009-ом году. За это время подарки получили более 2 300 мам, которых, в целом, становится все больше. За последние пять лет в стране стабильно растет рождаемость. Каждый год на свет появляется почти на тысячу малышей больше, чем в предыдущем.

Лилия Ананич, министр информации Республики Беларусь:
Беларусь заслужила это право - быть 25-ой страной по счету в рейтинге стран, благоприятных для материнства и рождения детей. Из 179 государств мира. И первой из стран Содружества Независимых Государств. Вдумайтесь только: 2% валового внутреннего продукта в 2015 году – это те средства, которые затратила страна на выплаты пособий семьям. Таких пособий более 10.

Среди которых и семейный капитал. Право на него получили уже более тысячи многодетных семей. Вот и наш маленький герой через 18 лет вполне может претендовать на такой денежный бонус. А пока Леня только потягивается навстречу новому дню.