Как отмечали предки белорусов Рождество и Коляды: «Большой город» | Столичное телевидение - СТВ
новости СТВ в твиттере

Как отмечали предки белорусов Рождество и Коляды: «Большой город»

09.01.2018 - 09:46

Как отмечали Рождество наши предки, как долго у них длился праздник, в программе «Большой город» рассказала научный сотрудник Центра изучения белорусской культуры, языка и литературы Яна Гриневич.

Олег Степанюк:
Яна, адкуль пайшла традыцыя на Беларусі сустракаць і святкаваць Раство або Каляды?

Яна Гриневич:
Каляды – гэта галоўнае свята на Беларусі. У яго есць дахрысціанская аснова. Як дахрысціанская свята, яно прымеркавана да зімовага сонцазвароту. А у хрысціанскай традыцыі – гэта час нараджэння Іісуса Хрыста. У Беларусі перапляліся дахрысціанскія і хрысціанскія асновы гэтага свята. Праваслаўныя святкуюць з 6 студзеня да 19 студзеня. А каталікі – з 25 снежня да 6 студзеня.

Олег Степанюк:
І колькі дзен займае святкаванне?

Яна Гриневич:
Святкаванне Калядаў доўжыцца прыкладка два тыдні. На працягу Калядаў адбываюцца тры куцці, якія маркіруюць пачатак, сярэдзіну і завяршэнне свята.

Олег Степанюк:
З чаго пачыналася падрыхтоўка да свята?

Яна Гриневич:
Калядам папярэднічаў пост. Пачыналася свята з посная куцці. Да гэтага дня старанна рыхтаваліся: прыбіралі хату, мыліся, варылі куццю, з першай зоркай накрывалі стол белым абрусам. Пад абрус клалі сена.

Олег Степанюк:
Навошта?

Яна Гриневич:
Пад абрус на стол клалі сена, каб забеспечыць сабе багацце і дабрабыт на будучы год. Пасля вячэры па гэтаму сену маглі варажыць. Выцягвалі саломінкі, чыя саломінка даужэйшая – таму будзе шчасце. Калі прыбіралі са стала, глядзелі, якія зярняткі засталіся пад сенам. Калі яны цёмнага колеру, то на гэты год будзе добры ураждай грэчкі, калі светлага – яравых.

Для Каляд характэрны тры куцці. Першая куцця мела назву посная (вялікая). Ужывалі толькі посную ежу. Гэта мог быць селядзец, тучаны мак, узвар, куцця. Другая куцця была шчодрая (багатая). На стол ставілі каўбасы, скваркі, мачанку з блінамі, рыбу, грыбы. Апошняя, трэцяя куцця, мела назву вадзяная. Таксама пад час гэтай куцці на стале стаялі толькі посныя стравы.

С кутьей знаком каждый белорус. Но немногие знают о глубоком смысле простого деревенского горшка с кашей. Съесть традиционную ложку кутьи перед праздничным столом для наших предков имело особое значение.

Как правило, кутью на всех готовила одна женщина. Это делалось для того, чтобы в семье не было ссор и недоразумений, чтобы все жили в ладу друг с другом на протяжении всего года. За праздничный стол не пускали чужих людей. Каждый должен был накрыть свой стол и собрать свою семью.

Олег Степанюк:
А калі пачыналі калядаваць?

Яна Гриневич:
Калядаваць на Беларусі пачыналі пасля першай куцці. На тэрыторыі Беларусі ёсць свае асаблівасці ў розных рыгіёнах. Напрыклад, на поўначы Беларусі была распаўсюджана абрадавая гульня “жаніцьба Цярэшкі”. Нярэдка пары, якія складаліся ў час гульні, потым сапраўды браліся шлюбам. Трэба сказаць, што традыцыйныя персанажы для калядавання – павадыр, каза, мядзведзь.

Олег Степанюк:
Чакалі калядоўшчыкаў жыхары?

Яна Гриневич:
Безумоўна. Таму што калядоўшчыкі ўспрымаліся тымі, хто прыносіць новую долю на будучы год. Таму калядоўшчыкаў чакалі, сустракалі і шчодра частавалі.

Олег Степанюк:
Каляды – адно з самых містычных святаў. Многа людзей варажылі?  

Яна Гриневич:
Безумоўна, варажба – гэта важная складовая частка Калядаў. Асноўнымі тэмамі варажбы былі будучае замужжа, а таксама будучы ўраджай.

Олег Степанюк:
А як жанчыны на замужжа варажылі?

Яна Гриневич:
Было вельмі шмат спосабаў варажбы. Напрыклад, дзяўчаты кідалі сабаку бліны. Чый блін сабака першы з’есць, той і пашанцуе першай сярод сябровак выйсці замуж. Таксама дзяўчаты абдымалі плот і лічылі штыкеціны.Калі цотная колькасць – дзяўчына знойдзе ў гэтым годзе пару.

Олег Степанюк:
А што наконт ураджаю?

Яна Гриневич:
Па-першае, глядзелі на надвор’е. Яснае надвор’е прадказвала кепскі ўраджай. Пахмурнае надвор’е і лёгкі снег прадказвалі добры ўраджай. Калі на небе было шмат зор,лічылася, што будзе штам грыбоў.

Олег Степанюк:
Яна, дзякую Вам за расказ. А як Вы самі праводзіце Ражство?

Яна Гриневич:
Святкуем традыцыйна. Збіраемся усёй сям’ёй, гатуем калядную вячэру, упрыгожваем елку. Хаця для беларусаў упрыгожванне елкі дастаткова новая тындэнцыя. Раней замест елкі выкарыстоўваўся саламяны“павук”. Ён вісеў у хаце на працягу года, пасля спальваўся і на яго месца вывешваўся новы. Традыцыя упрыгожваць елкі ўжо ўзнікла за савецкім часам.

Этнокультурологи о 100-летней свече и старобелорусских традициях: огонь должен был освятить будущее

Священник: Кофе, интернет, соцсети… Если человек откажется от этого на время – это будет действительно настоящий пост

Загрузка...