Традыцыі малой радзімы. Валожынскія паясы

01.03.2018 - 10:29

Пояс суправаджаў нашых продкаў ад нараджэння да самай смерці. Немаўлятаў абвязвалі, каб яны былі спакойнымі, а ножкі – роўнымі.

Калі пояс развязваўся, у народзе казалі, што чалавек «распаясаўся» і паводзіць сябе вольна. Калі маладая дзяўчына збіралася замуж, ёй трэба было выткаць каля 100 паясоў. Таму традыцыя ткацтва паясоў была шырока распаўсюджана ў Беларусі. Але Валожынскі край здаўна славіўся сваёй тэхналогіяй «на нiту» ці на назе.

Бабулі перадавалі сваё майстэрства ўнучкам, і дзяўчынкі ўжо ў 8-10 гадоў нацягвалі ніткі і замацоўвалі іх на выцягнутай назе. Гэта было вельмі зручна і дазваляла ткаць паясы нават у полi, калі пасвілі кароў. Але ўнікальнасць валожынскіх паясоў сёння ў тым, што мясцовай  майстарке  Марыі Мікалаеўне Стасяловіч атрымалася ўспомніць сваё дзяцінства і аднавіць старадаўнюю традыцыю ткацтва! Гэтым вельмі ганарацца ў вёсцы Сакаўшчына і працягваюць перадаваць майстэрства новаму пакаленню ў гуртку «Чароўныя паясы».

Святлана Семяняга, супрацоўнік Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры:
Ідэя стварэння пакоя музея традыцыйнага пояса ўзнікла пасля таго, як Марыя Мікалаеўна Стаселовіч атрымала званне народнага майстра Беларусі па тканню пояса на ніту, вось у нашым доме культуры яна ў той час працавала. Былі сабраныя паясы з усяго Валожынскага раёна, некаторым з іх больш чым па 100 гадоў.

Валожынскія паясы нагадваюць стракатыя матузы. Яны вузенькія – сантыметр-паўтара, шырокія былі толькі ў мужчын. У даўнія часы іх ткалі з самаробных шарсцяных і ільняных нітак, якія афарбоўвалі натуральным спосабам – выбелівалi лён, варылі кару дуба, шалупіну лука і атрымлівалі асноўныя колеры – барвовыя, белыя, шэрыя і ружовыя. «Але захаваць традыцыйныя ўзоры і каларыстыку – галоўная мэта сёння», – прызнаецца кіраўнік гуртка «Ткачыкі» пры Ракаўскім цэнтры народнай творчасці Хрысціна Станіславаўна. Яна запэўнівае – таленавітую майстарку вылучаюць характэрныя пстрычкi, так шчыльна яна прыбівае ніткі. Як і ў любым рамястве, застаюцца самыя цярплівыя.

Чаму нашы прадзеды не мелі права пераступаць парог хаты без пояса? Якія былі сямейныя традыцыі? Чым славіцца Сакаўшчына?

Падрабязней – у матэрыале.

Loading...


«Меня тянет обратно домой». Почему белорусы гордятся тем, что живут в деревне, и не стремятся переехать в город



В сельской местности живет четверть населения Беларуси. Стереотипное деление «деревня – город», которое как раз появилось в советское время, уже в современной Беларуси не кардинально разные понятия, уже не антонимы.

«Это моя любимая деревня. Хочу здесь всегда быть». Почему белорусская молодёжь активно переезжает в агрогородки?

О жизни в белорусских агрогородках рассказали в одной из серий документального цикла «Я шагаю по стране».

Тысячи так называемых деревенских людей живут, работают, гордятся тем местом, в котором пригодились. Ведь у каждого есть свое предназначение, философия и мотивация.

Белорусская деревня живет. Может, немного не в таком сумасшедшем ритме времени, но она точно так же шагает со всей страной. Здесь все как всегда: люди рождаются, умирают, женятся… Так было и век назад, так и сейчас.

Современная техника, агрогородки – конечно, все это важно, но, пожалуй, новые комбайны и разработки аграриев далеко не единственная гарантия того, что деревня все-таки будет жить. Если совсем недавно было престижно покинуть родное село – этакое «раскиданое гнездо» – и переехать в город, сейчас многие сознательно остаются там, где родились, и решают, что именно на своей родной земле появится их следующее поколение.

Ольга и Сергей Юхники:
Никуда мы не собираемся уезжать. Мы привыкли к этому, да и не городские мы. В городе отдохнуть день-два-три. Больше я не могу – меня тянет обратно домой.

«Агрогородки – это чудо, то, которое давно ждали крестьяне». Что изменилось в белорусской деревне?

Подробнее в видеоматериале.