Канцэрт «Залатая калекцыя беларускай песнi» ў Салігорску

26.04.2017 - 13:38

Канцэрт «Залатая калекцыя беларускай песнi» з захапленнем i нястрымнай радасцю чакалi ў Салiгорску. Менавiта з горада шахцёраў пачалося падарожжа па краiне вялiкага песеннага тура, у якiм прымаюць удзел лепшыя артысты i творчыя калектывы.

Яшчэ за доўга да пачатку свята беларускай песнi ўсе квiткi былi раскуплены. У палацы культуры сапраўдны аншлаг! I гэта не дзiўна. У Салiгорску сабралася сапраўднае сузор*е…

У грымёрках перед выхадам на сцэну артысты крыху хвалююцца. А яшчэ больш эмоцый у самiх гледачоў. «Песняры», «Верасы», «Чысты голас»; Ядзвіга Паплаўская,  Мікалай Скорыкаў, Анатоль Ярмоленка, Аляксей Хлястоў… Дагэтуль столькi яскравых выканаўцаў на адной сцэне мысцовыя жыхары маглi пабачыць амаль што толькi на экранах тэлевiзараў.

Да доўгачаканага шоу прафесiйная каманда Сталiчнага тэлебачання пачала рыхтавацца задоўга да пачатку канцэрта. Рэжысёр, яго асiстэнты, гукарэжысёры, аператары… На працягу двух гадзiн яны павiнны ствараць сапраўнае свята, якое пабачаць не толькi жыхары Салiгорска, але i тэлеглядачы па ўсёй краiне. Трансляцыя канцэрта адбудзецца ўжо трыццатага красавiка.

У залатой скарбонцы толькi любiмыя мiльёнамi песнi, якiя трапляюць у самае сэрца i выклiкаюць сапраўдныя эмоцыi.

Творы для канцэрта старанна адбiралiся з сотнi хiтоў. Выконваць iх – адказна i паважна для кожнага артыста.

Праект «Залатая калекцыя беларускай песнi» упершыню ўразiў гледачоў яшчэ ў дзве тысячы адзiнаццатым годзе ў Мiнску. За гэтыя гады яму апладзiравалi ў сталічным Палацы Рэспублікі, Палацы спорту і летась у канцэртнай зале ў культурнай сталіцы Маладзечне. А зараз i ў жыхароў па ўсёй краiне ёсць магчымасць стаць сведкамi незабыўнага, яскравага шоу. Ужо 18 траўня канцэрт «Залатая калекцыя беларускай песнi» адбудзецца ў Гомелі, а 7 (сёмага) чэрвеня – у Бабруйску.

Loading...


Проект «В людях» отмечен благодарностью Михаила Мясниковича



Новости Беларуси. Телепроект телеканала СТВ – программа «В людях» получила высокую оценку, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

Михаил Мясникович: «Я не отношусь к тем ястребам, которые на коне с шашкой. Я, всё-таки, человек компромисса»

Мастерство творческой команды отметил председатель Совета Республики Михаил Мясникович. Благодарственную грамоту 26 ноября вручили автору и ведущему проекта – первому заместителю генерального директора СТВ – Вадиму Щеглову.

Наталья Цилинская о детях: «Нужно не справляться с ними, а жить»

Не остались без внимания и старания тех, кто работал по другую сторону экрана: операторы, ассистенты и звукорежиссёры. Программа «В людях» раскрывает известных персон страны с неожиданного ракурса. Героями откровенных интервью становятся люди разных профессий – артисты, учёные, политики и спортсмены.