Кірыл Казакоў пра «Жывую класіку»: я вельмі-вельмі ўражаны тым, як дзеці ведаюць беларускую мову

05.09.2021 - 15:22

Навіны Беларусі. Капыль прымае Дзень пісьменства, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТБ. Тэлеканал СТБ да Дня пісьменства стаў сваеасаблівым філіялам свята.

Министр информации о Дне письменности в Копыле: это шоу не оставит никого равнодушным. Подробнее здесь.

Штогод «Сталічнае тэлебачанне» арганізуе конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка». У ім удзельнічалі больш за 16 тысяч талентаў са ўсёй краіны. 16 лепшых сустрэліся ў фінале ў студыі нашага тэлеканала.

Кірыл Казакоў, генеральны дырэктар ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»:
Праграма, дзе вершы чытаюць нашы маленькія гледачы, так званы конкурс «Жывая класіка» ужо які год здымаецца не ў горадзе, у якім праходзіць гэта свята, а ў нашай вялікай студыі 400. У ёй мы зрабілі вельмі, як мне падаецца, добрую, шчырую праграму, у якой яскравасць і моманты, словы, якія казалі гэтыя маленькія чытачы… Я вельмі-вельмі ўражаны тым, як дзеці ў гэтым узросце ведаюць нашу беларускую мову. І гэта не здзіўляе, бо мова як сцяг, герб, гімн – гэта таксама сімвал нашай краіны. І гэты сімвал нада шанаваць з першага класу таксама.

Люди в материале: Кирилл Казаков, Яна Шипко
Loading...


«Жывая класіка» 2021. Тэлеверсія