Ліра з белавежскага дуба і 150-гадовай елі. Старажытныя музыкальныя інструменты робіць беларускі майстар

29.11.2018 - 10:38

Пасярод лесу дуда, нiбы калыска, вяртае нас у часы продкаў. Больш за 30 гадоў Алесь Лось рэстаўруе і стварае старадаўнія беларускія інструменты. Гісторыю пазнаваў з першых вуснаў у экспедыцыях. А потым стварыў на хутары ў Валожынскім раёне этнаграфічны музей. Цяпер прыязджаюць госці з усяго свету!

Алесь Лось, мастак, этнограф, інструментолаг:
Практычна ўсе абрады былі с дударом, і хрэсьбіны, і ўвесь цыкл каляндарных абрадаў: і каляды, і купальскія святы. Дудар быў яшчэ як чарадзей.Традыцыйна рагавешкі рабілі з бярозы – чачоткі, карэльскай бярозы. Лічыцца, што гэта яшчэ магічнае.  

Сваю першую ліру Алесь Лось зрабіў у 86-м. Глыбокае гучанне нагадвае апавяданне мудрацоў. У былыя часы збіраліся братэрства па 50 чалавек. Лірнікi прыходзілі ў мястэчкі і спявалі. Таму ў нашай музычнай скрыначцы захавалася нямала скарбаў.

Алесь Лось:
Напрыклад, Сімеон Полоцкі – это Віленскі і іезуіцкі каллегіум 1640 гады. Гэта цікавейшыя тэксты! У нас ліра карбовая. Корба – гэта вось, што круцім. Гэта слуцкая версія дызайну тое, што я распрацаваў, 4 струны, 2 бурдоны и 2 меладычныя струны.

Гэтая полька-завілейка на Вячорках была замест сонца. Не пусціцца ў пляс немагчыма! На кожны рарытэт ў этнографа сваё дасье. Як італьянскія мандаліны сталі беларускімі і хто прадзед скрыпкі, Алесь можа расказваць бясконца. У калекцыі і легендарная «Петраградка». Ёй ужо 82, а гучыць, як маладая!

Алесь Лось:
Гэта скрыпка, рубленная Карнеем ў Смаргоні, гэта адмыслоўны майстар, які рабіў усё жіццё скрыпкі. Адзін раз да мяне прыехалі некалькі французаў іграць музыку Жана-Батіста Луллі. Адна дзяўчына ўзяла гэту скрыпку, пайшла на луг, гадзіну іграла. І кажа: «Алесь, я хачу ў вас купіць гэты інструмент, гэта бараковая скрыпка». Я не прадаў, гэту скрыпку нельга прадаць.

Народныя інструменты Алесь робіць выключна з беларускага дрэва! Так, гэтая ліра будзе з белавежскага дуба і 150-гадовай елі. У майстра яна загучыць ўжо на Калядкі.

Алесь творыць у сваё задавальненне, не гоніцца за грашыма і славай. Хаця яго ліры ведаюць ва ўсёй Еўропе. Ён перадаў сваё майстэрства сыну і гатовы навучыць усіх жадаючых. Этнографа натхняе рэнесанс на традыцыі. Дуда ўсё часцей гучыць у сучасных гуртах.

Алесь Лось:
Я мог бы весці лабараторыю і па вырабу, і па даследванню інструментаў, каб выхаваць майстра. 

З такімі мастакамі ў нашых традыцыях вялікая будучыня, было б жаданне пераймаць! 

Люди в материале: Алесь Лось
Loading...


Анатолий Ярмоленко в Ганцевичах: уникальность городов маленьких в том, что они чистенькие, хорошие, ухоженные



Новости Беларуси. Акция «Мы вместе за Беларусь» шагает по стране. В 2020 году ей уже исполняется пять лет, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

С тех пор она заглянула в 200 населенных пунктов. В Ганцевичах собрались практически все жители райцентра, которые гордятся своей малой родиной. В 2020 году в центре внимания праздника – медики. 

Наталья Куласей, жительница Ганцевичей:
Мы родились в этом городе, это очень гостеприимный город. Здесь живут трудолюбивые мирные люди, которые уважают друг друга, и тем более в условиях пандемии (это доказало свое) мы все сплотились. Большое спасибо нашим медикам.

Наши дети тут растут, живут и радуются жизни. Нам здесь нравится, мы гордимся городом своим. 

Анатолий Ярмоленко, народный артист Беларуси:
Уникальность городов маленьких в том, что они чистенькие, что они хорошие, ухоженные, живут добрые люди, как поётся в наших песнях.

Наталья Кондратович, председатель Ганцевичского районного объединения профсоюзов:
У нас сегодня юбилей – 5 лет подряд Ганцевщина принимает данную акцию. И цель ее – сплотить людей, вместе работать на благо каждого человека и в целом всей страны. 

Акция «Мы вместе за Беларусь» раскрывает непохожесть каждого уголка нашей страны и в то же время объединяет жителей общими идеалами. За эту инициативу в 2019 году Федерация профсоюзов получила специальную награду от Президента Беларуси.