«Магутны кладзеж усяго нашага сучаснага мастацтва Беларусі». Незвычайная выстава арыгінальных работ праходзіць у Мінску

01.12.2020 - 12:43

19 лiстапада Палац Мастацтва адчынiў свае дзверы для арт-фестываля. Цэнтр сталiцы стаў асноўнай прасторай праекта Беларускага саюзу мастакоў, рэспублiканскай мастацкай галерэi i цэнтра выяўленчага i медыя-мастацтва «Новая культурная iнiцыятыва». Фестываль аб'яднаў шэсць выставачных пляцовак Мiнска ў розных частках горада i на месяц пераўтварыў iх у адну яскравую галерэю. Якія арыгінальныя работы можна ўбачыць на выставе, паказалі ў праграме «Минск и минчане» на СТВ.

Глеб Отчык, старшыня Беларускага саюза мастакоў:
Толькі ў гэтай зале ў нашым палацы больш за 300 твораў, а ўвогуле больш за 500 твораў – гэта будзе агульная колькасць, таму што ў нас яшчэ адчыняюцца дзве пляцоўкі – гэта галерэя Шчамялёва і Нацыянальная бібліятэка.

Сёння вы тут можаце ўбачыць сапраўды незвычайны падыход. Тут ёсць розныя мастакі, ёсць розныя ўзроставыя катэгорыі: і народныя мастакі, і моладзь, і сучасныя тэхнікі выканання твораў. Сёння ў нас вось такі магутны кладзеж усяго нашага сучаснага мастацтва Беларусі.

У апошнія тры гады мы развіваем нашы абласныя гарады – гэта Гародня, Віцебск, Гомель. І лепшыя працы гэтай выставы мы плануем экспанаваць у канцы года ў Гародне ў замкавым комплексе.

Фестываль мастацтваў праводзіцца ўжо ў трэці раз. Мiнчане i госцi сталiцы пазнаёмяцца з творчасцю лепшых беларускiх аўтараў, а запрошанае журы вызначыць лепшыя творы ў намiнацыях «Жывапiс», «Графiка» i «Скульптура».

Наталля Шаранговіч, мастацтвазнаўца:
Выстава вельмі асаблівая тым, што тут мы можам убачыць пэўныя тэндэнцыі сучаснага мастацтва, якія выявіліся ў нашым творчым асяродку, можа нават за апошні год. І калі мы параўнаем падобныя выставачныя праекты мінулыя і пазамінулыя, то мы заўважым, што ў гэтых работах больш афарбаванасці.

Вось здаецца час складаны, час цяжкі – зачыненыя межы, мы мала размаўляем з нашымі творчымі калегамі з-за мяжы, шмат людзей хварэе, здаецца, што вельмі складаная сітуацыя, але тым не менш мастакі на яе адгукаюцца зусім інакш. Калі вы пабачыце, тут шмат чырвонага, шмат сіняга. Здаецца, што мастацтва зазіхацела нейкімі фарбамі, нечакана абсалютна для ўсёй нашай творчай супольнасці.

Мне здаецца, што тыя гледачы, якія сёння прыйдуць на гэтую выставу, яны адчуюць агульны настрой. Нездарма мы гэтую выставу назвалі «Vivat Vita» жыве жывое мастацтва. Сёння той час, калі павінна быць жывое грамадства, жывыя людзі і жывое мастацтва. І вось гэта адчуванне жыцця, будучыні гэтага жыцця, я думаю, што мы вельмі добра ўбачым у экспазіцыі.

Для мастакоў такая выстава – сапраўднае свята, вынiк напружанай творчай працы. Такiя экспазiцыi дазваляюць убачыць, якiя пытаннi вырашаюць сучасныя мастакi падчас сваiх творчых эксперыментаў.

Наталля Шаранговіч:
Перад намі работа маладой, але ўжо досыць вядомай у Беларусі мастачкі – Алесі Скарабагатай. Гэта вельмі яскравы прыклад такога накірунку ў беларускім мастацтве, я б яго назвала так: новы беларускі рэалізм. Безумоўна мы бачым, што тут шмат традыцый, шмат рэалістычных рысаў у мастацтве, але мы бачым, што гэта больш відаць нават ужо на мяжы фотарэалізма.

Перад намі работа аднаго з вельмі вядомых беларускіх мастакоў – Анатоль Кузняцоў – заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь. Калі, напрыклад, яшчэ гадоў 20 таму такія работы маглі магчыма ў кагосьці выклікаць пытанні, то сёння – гэта адзін з папулярных накірункаў развіцця ў жывапісу Беларусі.

Я думаю, што гэта невыпадкова, калі мы згадаем пра тое, што ўсё ж такі школа, якая існавала ў Віцебску ў свой час, школа, якая была закладзена тут Казімірам Малевічам і Маркам Шагалам, канешне, павінна была нейкім чынам рэалізавацца ў творчасці нашых мастакоў.

Для самых уважлівых гледачоў гэта ўнiкальная магчымасць не толькi ў адным месцы пазнаёмiцца з лепшымi i найбольш арыгiнальными творамi, але i паспрабаваць прааналiзаваць тое, што зараз хвалюе беларускiх тварцоў i грамадства.

Loading...


«Конкуренция ежегодно большая». На Минской книжной выставке подвели итоги конкурса «Искусство книги»



Новости Беларуси. Лучших издателей и авторов чествовали 20 февраля в Минске. На XXVIII Международной минской книжной выставке подвели итоги национального конкурса «Искусство книги», сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

Лучшие книжные новинки назвали в 14 номинациях – от литературы художественной до факсимильных изданий и фотоальбомов. Гран-при у издательства «Белорусская энциклопедия» за книгу о Храме-памятнике всех Святых в Минске.

Особое внимание новинкам для юных. Лучшими в своих номинациях стали своеобразный сказочный календарь – серия «12 месяцев», сборник сказок Беларуси и народов мира с иллюстрациями наших художников, а также уникальные издания со шрифтом Брайля для слабовидящих детей.    

Александр Бадак, писатель, директор издательства «Мастацкая літаратура»:
Для дзяцей сёння павінны кніжкі быць не толькі самыя цікавыя, але і самыя прыгожыя, таму што сённяшнія дзеці выхаваны на відэа, на візуальным бачэнні – чым прыгажэйшая кніжка, тым больш у яе шансаў ёсць трапіць у рукі маленькага чалавека. Мы стараемся выпускаць менавіта такія прыгожыя кніжкі, прычым супрацоўнічаем з маладымі аўтарамі.  

Виктория Калистратова, директор издательства «Народная асвета»:
Мы хотим предложить нашим читателям, покупателям качественную, добротную умную книгу, чтобы ее хотелось взять в руки, читать и перечитывать. Было представлено более 230 изданий. Было представлено больше 30 издательств. Конечно, конкуренция ежегодно большая, а в этом году она огромная. Нам приятно, что нас по специализации нашего издательства отмечают ежегодно.   

21 февраля масштабный книжный форум завершает свою работу. В программе – литературные викторины, мастер-классы и творческие встречи с писателями. На выставке представлено более 280 экспонентов из 20 стран. Центральный стенд в 2021 году интернациональный – он посвящен литературе стран СНГ.