Генеральны дырэктар
Нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў гістфак МДУ імя Куляшова і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1999 г. працаваў крымінальным рэпарцёрам на магілёўскім абласным тэлебачанні, пасля уласным карэспандэнтам праграмы “Зона Икс”. З 2003 г. – загадчык аддзела крымінальных навін АТН. Аўтар і вядучы праграмы “Зона Икс”. Пазней – дырэктар тэлеканала “Беларусь 24”, кіраўнік АТН і генеральны прадзюсер НДТРК. Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і конкурса “Тэлевяршыня” у намінацыі “Лепшы рэпарцёр”.
Першы намеснік генеральнага дырэктара
БДУ скончыў у 2012 г. Працаваў у НДТРК карэспандэнтам аддзела крымінальных навін, у аддзеле рэпарцёраў, займаўся сацыяльнай праблематыкай, пазней увайшоў у групу палітычных аглядальнікаў. Быў уласным карэспандэнтам у Расіі. У Маскве скончыў РУДН. З жніўня 2014 г. – галоўны рэдактар медыяхолдынга “Бабруйскае жыццё”, які аб’яднаў штотыднёвік, радыёстанцыю Zефир ФМ і тэлеканал “Бабруйск-360”. З 2018 г. – першы намеснік генеральнага дырэктара СТВ.
Намеснік генеральнага дырэктара
Нарадзіўся ў 1978 г. у Мінску. Скончыў БДУ інфарматыкі і радыёэлектронікі. Пачаў работу ў тэлекампаніі СТВ у 2002 годзе на пасадзе інжынера па тэлекамунікацыях. З жніўня 2013 г. – дырэктар тэхнічнай дырэкцыі тэлекампаніі, а з лютага 2017 г. – намеснік генеральнага дырэктара.
Дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання
Нарадзіўся ў 1976 г. у г. Міёры Віцебскай вобласці. Вышэйшую адукацыю атрымаў на геафаку БДУ. На СТВ з 2002 г. Спачатку рэпарцёр, затым вядучы праграм “24 часа”, “Неделя” і “Личный интерес”. Аўтар шэрагу дакументальных фільмаў, сярод якіх “Центр Европы”, «Заново рожденный», «Все цвета июля». Пераможца Нацыянальнага конкурса “Тэлевяршыня” у наменацыях “Лепшы рэпарцёр” і “Лепшы вядучы інфармацыйна-аналітычнай праграмы”. З 2007 г. – дырэктар дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання.
Дырэктар праграмнай дырэкцыі
Скончыла МДЛУ і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “міжнародныя адносіны”. На тэлебачанні – з 2006 г. Пачала работу ў кампаніі у якасці начальніка аддзела па закупках і прадажах ліцэнзійнай відэапрадукцыі праграмнай дырэкцыі. З 2009 г. – дырэктар праграмнай дырэкцыі СТВ.
Дырэктар дырэкцыі тэлевытворчасці
Нарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. Працуе на тэлебачанні з 1996 г. З 1996 па 1997 гг. – вядучы тэлеканала ВаенТБ. З 2002 па 2006 працавала ў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ. З 2006 па 2014 з’яўлялася адказным сакратаром дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання тэлеканала СТВ. Адзначана Падзякай Мінгарвыканкама за асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. З сакавіка 2014 - дырэктар дырэкцыі тэлевытворчасці СТВ.
Дырэктар тэхнічнай дырэкцыі
Нарадзіўся ў 1987 г. у г. Баранавічы. Скончыў БДУ інфарматыкі і радыёэлектронікі. На тэлеканале СТВ – з 2010 г. З снежня 2013 працаваў начальнікам службы ЭВТ і ЛВС. З лютага 2017 года - дырэктар тэхнічнай дырэкцыі ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”.
Дырэктар дырэкцыі інтэрнет-вяшчання
Нарадзілася і вырасла ў Навагрудку. З адзнакай скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці “інфармацыя і камунікацыя”. У тэлекампаніі “Сталічнае тэлебачанне” – пасля трэцяга курса ўніверсітэта. З снежня 2018 года - дырэктар дырэкцыі інтэрнет-вяшчання.