Марзалюк: «Мы кансалідавалі нашу нацыю, зрабілі дзяржаву дзяржавай. У імя гэтага мы шлі на розныя ахвяры»

05.12.2019 - 12:38

Мнение избранный депутат высказал в программе «В обстановке мира».

Игорь Марзалюк, избранный депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:  
Хачу сказаць адно. У нас ёсць наша краіна. Мы яе пабудавалі. Мы кансалідавалі нашу нацыю, мы зрабілі дзяржаву дзяржавай. У імя гэтага мы шлі на розныя ахвяры, і гэта тое, што нас робіць людзьмі, годнымі павагі.   

Люди в материале: Игорь Марзалюк
Loading...


Марзалюк: «Самае важнае, каб людзі, дзе бы яны не вучыліся, дзе б яны не стажыраваліся, хацелі жыць і працаваць тут»



Эксперт выразил мнение в программе «В обстановке мира».

Игорь Марзалюк: «Я заўсёды хацеў, каб транснацыянальныя карпарацыі былі, у тым ліку, і беларускімі» 

Игорь Марзалюк, ведущий СТВ:
Заўсёды добра дома. І хто б там не расказваў пра інтэрнацыяналізм бізнэса, у любога самага інтэрнацыянальнага бізнэса ёсць радзіма. І калі дрэнна ва ўсім свеце, то, у першую чаргу, грошы вымаюць з чужых краін і умацоўваюць сваю эканоміку. Проста гэта трэба памятаць. Наступны тыдзень абяцае быць насычаным, у тым ліку, і барацьбой за нашыя беларускія сэнсы, за нашу беларускую мадэль, за наш беларускі лад жыцця, нас чакаюць вялікія перамовы з нашымі расійскімі партнёрамі, нас чакае цэлы шэраг міжнародных сустрэч. Аб усім гэтым мы будзем разважаць на наступным тыдні. І я хацеў бы закончыць на высокай, пазітыўнай ноце. Я хацеў бы павіншаваць усіх з надыходзячым вялікім святам. Святам, якое для мяне, як для вучонага, вельмі важна. Я хачу ўсіх павіншаваць з Днём навукі, з Днём беларускай навукі. І я хачу ад шчырага сэрца ўсім, хто звязаны з гэтай сферай дзейнасці, – плёну, дабрабыту.

Мы павінны зразумець, што калі у нас будзе наша навука і калі мы пад інавацыйным развіццём будзем разумець не закупку чужых ліній, а стварэнне сваіх, якія будуць в разы больш якасныя і эфектыўныя, то ўсё ў нас атрымаецца! І транснацыянальныя карпарацыі, і моцная краіна, якой ніхто ніколі нічога не будзе дыктаваць. Для таго каб быць самастойным і незалежным, неабходна мець эканамічныя мускулы. Для таго, каб мець гэтыя эканамічныя мускулы, неабходна фундаментальная, прыкладная навука, неабходны свае школы.

І самае важнае, каб людзі, дзе б яны не вучыліся, дзе б яны не стажыраваліся, хацелі жыць і працаваць тут. Усё залежыць толькі ад нас!