Международный день родного языка отмечается 21 февраля в мире: какая роль отведена в нашей стране мове

21.02.2016 - 13:38

Новости Беларуси. Международный день родного языка отмечается 21 февраля во всем мире. Он проходит под эгидой ЮНЕСКО. В Беларуси два государственных языка. Слово титульной нации сегодня звучит повсеместно. Белорусский по праву считается одним из самых мелодичных языков в Европе.

З асаблівай пяшчотай Яша Ван стараецца вымаўляць кожны гук. Здзіўляе іншае: хлопец сам напісаў гэтыя радкі. У Беларусі Яша жыве восем гадоў. Шмат вандруе, піша апавяданні, малюе. Вось, напрыклад, такім яму ўяўляецца ідэальны вобраз беларускай дзяўчыны. Але каб сапраўды зразумець беларусаў, ён вырашыў вывучыць нашу мову.

Яша Ван:
Я бацькам часта распавядаю, што я ў Беларусі выдатна жыву. Тут усё проста. Тут чыстая экалогія, свежае паветра. Народ тут спакойны і любы.

На сам рэч, у гасцей першае знаёмства з краінай пачынаецца з мовы. Іншаземцы выходзяць з аэрапорта ці чыгуначнага вакзала і трапляюць у грамадскі транспарт.

А вы задумваліся над тым, чый голас мы чуем кожны дзень у аўтобусе ці тралейбусе? Хто нагадвае нам пра той ці іншы прыпынак? Магчыма, гэта і ёсць ваш сусед?

Дыктар прызнаецца: усім знаёмую фразу «Асцярожна, дзверы зачыняюцца» перапісваў незлічоную колькасць разоў.

Аляксандр Крапіневіч, дыктар:
Голас павінен гучаць мякка, каб нікого не напужаць. Каб усе адчувалі сябе камфортна.

Трошкі забыты смак роднай мовы нечакана раскаштавалі маркетолагі. І сёння рэклама на роднай мове – гэта стыльна і арыгінальна. Нават на аўтазапраўках кліентаў вітаюць па-беларуску.

Па-беларуску загаварылі і героі мультфільмаў. Цяпер забаўкі для самых маленькіх ствараюць у спецыяльный студыі агучкі.

У такой цікавай справе пасправала сябе і жыхарка Докшыц Аляксандра Радзевіч. Дзяўчына переклала і праспявала знакаміты саундтрэк да замежнага мультфільма. У інтэрнэце відэа сабрала некалькі тысяч праглядаў, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

А вось ў гэтым класе матэматычныя задачкі лускаюць як семкі. Усе прадметы ў гімназіі выкладаюцца на беларускай мове. І, як паказвае практыка, а школа была заснавана амаль 70 год таму назад, ад гэтага навучэнцы толькі ў выйгрышы.

Юлія Карповіч, настаўнік матэматыкі гімназіі № 23 Мінска:
Тое, што яны спачатку вучаць дзве мовы, асабліва родную, гэта дазваляе іх інтэлекту больш развівацца.

Па-беларуску ўсё больш пішуць маладыя аўтары, а галоўнае – іх з захапленнем чытаюць. Узгадаць хаця б нядаўнюю кніжную выстаўку ў Мінску. Калі, напрыклад, за гумарэскамі «Гэта Беларусь, дзетка», без перабольшвання, выстройваліся чэргі.

Яны спяваюць ад душы і пра тое, што кранае да глыбіні душы. «NAVI» – адзін з самых папулярных музычных беларускіх гуртоў. Вось літаральна тыдзень таму на іх канцэрце хлопец робіць прапанову дзяўчыне, а прыпеў адной з песень спявае ўсёй талакой.

Музычная група «NAVI»:
Людзі заўважылі апошнім часам, што гэта прыгожа, крута. І калі гэта ставіць сучасным вобразам, гэта гучыць вельмі стыльна.

Можа, таму што на роднай прасцей за ўсё і гаварыць, і спяваць пра самае важнае і дарагое.

Люди в материале: нет
Loading...


Як Беларусь адзначыла Дзень роднай мовы? Вялікі рэпартаж



Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ў свеце. Прыгажосць мовы з розных куткоў нашай планеты можна было пачуць у Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ. 

Там дыпламаты часова забылі пра, як кажуць, працоўную ангельскую мову дзеля сваёй роднай. Па ўжо добрай традыцыі ў краіне прайшоў і лінгвістычны марафон. Праверыць сваё валоданне родным словам можна было падчас агульнай дыктоўкі. Але беларускую мову пачуць можна было не толькі ад нашых землякоў.  

Чаму яе з асалодай вывучаюць нават замежцы, даведалася наша Яна Шыпко. 

Лінгвістычны марафон па ўсёй краіне. Яе, мілагучную і родную, пачуць можна паўсюль. І, дарэчы, не толькі ад носьбітаў. 7 гадоў таму Олівер прыехаў вучацца ў Беларусь. Нашу «Купалінку» вывучыў спачатку ледзьве не дзеля спрэчкі – каб атрымаць залік. А цяпер яна залаты хіт у рэпертуары спявака.   

Падрабязней – у відэаматэрыяле.