«Мова – гэта жывая вопратка»: как живет белорусский язык в разных уголках страны

25.02.2017 - 19:54

И еще одна неделя, не родного предпринимательства уже, а родного языка проводится в Беларуси под эгидой ЮНЕСКО. Странно, конечно, звучит: Неделя белорусского языка в Беларуси. Гэта ж матчына мова. Хоць яна і з'яўляецца дзяржаўнай разам з рускай. Але ж ёсць Мiжнародны дзень роднай мовы, ён адзначаецца 21 лютага. Цiкава заўважыць, што, згодна даследванням ЮНЭСКА, беларуская гутарка самая меладычная i нават мiлагучная пасля iтальянскай. Паслухаем Алёну Сырову па-беларуску.

Мелодыя іх гучання, сапраўды амаль аднолькавая – італьянская і наша, беларуская. Сёлетя сусветна вядомы хіт Чэлентана загучаў на матчынай мове. Малады выканаўца Юрый Селязнёў пра галоўнае беларусам праспяваў на роднай мове.

Юрый Селязнёў, спявак:
Достаточно быть музыкантом, чтобы понимать мелодичность этого языка. И просто петь. Когда человек поет, он чувствует, что действительно это самый музыкальный язык. Я считаю, на белорусском надо петь только о любви.

Наша мова мае вялікую гісторыю, праз стагоддзі ды змены, нібыта чалавек, атрымлівала новыя рысы. Не губляючы сваёй адметнасці і сакавітасці. Яна зразумела ўсім нашым суседзям ды ўжо чвэрць стагоддзя разам з рускай мовай падзяляе стан дзяржаўнай.

Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа:
Канешне, узаемаўплыў беларускай і рускай моў быў, і сёння назіраецца. Напрыклад, беларусы, якія ўпэўнены, што яны гавораць на чыстай рускай мове, не заўважаюць у сваім лексіконе такія словы, як шуфлятка, якіх няма ў рускай мове, ссабойка.

Што і казаць, калі нават на тэрыторыі нашай невялікай краіны жыхары розных рэгіёнаў адныя і тыя ж рэчы называюць рознымі словамі. Адзін кажа па-руску, другі – па-беларуску, а трэці карыстаецца мясцовым дыялектам.

Адзін з усходніх рэгіёнаў Беларусі – аграгарадок Новае сяло Ліозненскага района Віцебскай вобласці. Галіна Дзмітрыеўна Чачуева на памежжы з Расіяй выкладае беларускую мову ўжо больш за 30 год.

Галіна Чачуева, настаўніца беларускай мовы і літаратуры (Вицебская вобласць):
У школе нашы вучні адказваюць па-беларуску, а паміж сабой дзеткі, калі тут бегаюць, на розных мовах размаўляюць: і па-беларуску, і па-руску.

На так званай «трасянцы» размаўляюць і жыхары вёскі Вясёлка, што на Гомельшчыне. Але меладычнае вымаўленне мяккіх -ць і -дзь – візітная картка любога беларуса, на якой бы мове ён не размаўляў.

Вольга Серанкова, настаўніца беларускай мовы і літаратуры (Гомельская вобласць):
Дзеці чуюць чыстую беларускую мову, на жаль, толькі на ўроках беларускай мовы і з экранаў тэлебачання.

Але негледзячы на тое, што дарослае насельніцтва вёскі размаўляе па-руску, Вольга Іванаўна, выкладчыца беларускай мовы ў мясцовай школе, адзначае, што дзеці імкнуцца гаварыць па-беларуску.

Вольга Серанкова, настаўніца беларускай мовы і літаратуры (Гомельская вобласць):
Мова – гэта жывая вопратка. Яна жывая тканка. Я ім гавару, што сёння яны размаўляюць на рускай мове, заўтра будуць гаварыць на трасянцы, а паслязаўтра могуць гаварыць на чыстай беларускай мове.

Такую звычную для жыхароў цэнтральнай Беларусі мову на Палессі разумеюць, але адказваюць усё ж такі на сваёй. Мелодыя беларускай мовы тут з ноткамі паўднёвай суседкі Беларусі. І тут ужо дыалекты разняцца ад вёскі да вёскі.

Вёска Беражное. Адразу і не зразумееш, якую ж мову выкарыстоўваюць жыхары. Вера Уладзіміраўна, як і належыць настаўніцы беларускай мовы, размаўляе па-беларуску.

Вера Пашкевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры (Брэская вобласць):
Яны блізкія. І калі падумаць, то можна знайсці адпаведнік. Напрыклад, я прыдумала такі сказ, які расіяне, хоць і з цяжкасцю, але пераклалі, падумаўшы крышачку, на рускую мову. Сказ гэты гучаў так: прывабная кабета пад блакітным парасонам на высокіх абцасах шыбавала з вялікімі валізамі да цягніка.

Заўважаем, што ў якім бы з рэгіёнаў нашай краіны не звярталіся б па-беларуску нават да рускамоўнага насельніцтва, нам імкнуцца адказаць на матчынай мове.

Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа:
Ёсць такое паняцце, як генетэчны код. Яшчэ на генетычным узроўні закладзена нацыянальная мова і яна спрацоўвае толькі калі пэўныя ўмовы ўзнікаюць. Чалавек нават міжволі пераходзіць на нацыянальную мову і паступова ўсё менш і менш дапускае памылак.

Натуральна, суседства і агульнае мінулае з Расіяй паўплывала і на культуру Беларусі. Некаторыя з класікаў беларускай літаратуры нават пераклалі свае вершы на рускую мову.

На солнце загляделся я,
Мне солнце очи ослепило.
За тем, что сердце свет любило,
На солнце загляделся я.

Няхай усе з мяне рагочуць.
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асляпіла вочы.

(Максім Багдановіч)

Так атрымліваецца, што ў беларусаў усяго па два: Колас і Купала, «тарашкевіца» і «наркамаўка», руская і беларуская дзяржаўныя мовы – нібыта два крыла. Але ж родная матчына мова – адзіная, незалежна ад таго, якая мелодыя гучыць.

Люди в материале: нет
Loading...


Кристина Фрозини о белорусском языке: очень мелодичный, музыкальный, слова прекрасно ложатся на музыку



Для того, чтобы подтвердить или опровергнуть утверждение о мелодичности белорусского языка, мы прилетели сюда – на самый север Италии, в Милан.

Об этом рассказали в одной из серий документального цикла «Я шагаю по стране».

И теперь отправляемся в консерваторию Джузеппе Верди к синьоре Фрозини, которая знает об этом все.

Вы все знаете о мелодичности итальянского языка, но я хочу вам задать вопрос о мелодичности белорусского.

Кристина Фрозини, заместитель директора Миланской консерватории имени Джузеппе Верди (Италия):
Очень мелодичный, музыкальный язык, слова прекрасно ложатся на музыку. Действительно, есть похожие ноты. Звук «си» часто встречается в итальянском языке, и в вашей песне я его прекрасно слышу. Согласна, итальянский и белорусский очень мелодичны, и на таких языках проще найти общий язык.