«Некаторыя нават чакаюць». Распавядаем пра аўтобус, у якім слухаюць творы

21.02.2021 - 20:42

Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы святкавалі ў паэтычным аўтобусе, які штогод падчас Міжнароднай кніжнай выставы курсіруе ў Мінску. Створана беларускамоўная атмасфера для звычайных пасажыраў, паведамілі ў праграме «Тыдзень» на СТВ.

Аўтобус хадзіў ад Нямігі да «Экспацэнтру». Да выставы на ім мог пад’ехаць кожны ахвотны. Пасажыры спрычыняліся да паэзіі Кацярыны Стройлавай. Кнігу «Цярністы шлях» (пакуль адзіную) паэт выдала ў 2016 годзе.

Кацярына Стройлава, паэт:
Творы слухаюць. Мы выступаем з іншымі пісьменнікамі разам. Людзям падабаецца. Некаторыя чакаюць аўтобус, спрашваюць пра аўтобус.

«Прыходзяць на спеўкі і танцы». Вось як у Мінску знаёмяць дзяцей з беларускай культурай

Беларуская мова другая па мілагучнасці ў свеце пасля італьянскай. Гэты факт, безумоўна, ведаюць беларусы. Але галоўнае, бадай, тое, што яна наша. Што кожны з нас яе носьбіт. І каб лепей зразумець гэта, няблага карыстацца ёй не толькі ў свята, але і штодзённа.

Loading...


«Мы не ацэньваем веды кожнага ўдзельніка». Навошта ў Беларусі праводзяць рэспубліканскую дыктоўку?



Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, – свята міжнароднае. Паводле рашэння ЮНЕСКА ў календары яно з'явілася 21 год таму. У Беларусі да гэтай даты заўсёды прымеркаваны самыя розныя мерапрыемствы. Гэты год – не выключэнне, паведамілі ў праграме «Тыдзень» на СТВ. Традыцыйна Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць Тыдзень роднай мовы. Праграма самая разнастайная: круглыя сталы, навуковыя абмеркаванні, выставы, сустрэчы са студэнтамі і вучнямі, прэзентацыі кніг і фільмаў.

Зміцер Баяровіч працягне.

Да вывучэння гаворак Беларусі спрычыніўся Вадзім Шклярык. Кандыдат філалагічных навук на тыдні прэзентаваў дакументальны фільм. Навуковец даследаваў асаблівасці маўлення ў розных кутках краіны. Праца змяшчае шмат цікавосткаў. Напрыклад, ці ведалі вы, што крата ў Камянецкім раёне называюць повх?



Вадзім Шклярык, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі:
Фільм гэты прысвечаны гаворкам у межах краіны, таму так і называецца – «Гаворкі Беларусі». Ёсць ідэя зрабіць серыю артыкулаў і нейкі дакументальны фільм пра беларускія гаворкі за межамі Беларусі. Бо беларускія гаворкі ёсць і ў Польшчы, і ў Літве, і ў Латвіі, і ў Расіі, нават ва Украіне (Чарнігаўская, Кіеўская, Жытомірская вобласці).

«Некаторыя нават чакаюць». Распавядаем пра аўтобус, у якім слухаюць творы



Людзей розных пакаленняў і інтарэсаў аб’яднала рэспубліканская дыктоўка. Івент ладзіцца штогод напярэдадні Дня роднай мовы. Сёлета праз пандэмію ён прайшоў у камбінаваным выглядзе: і афлайн, і анлайн. Урывак з эсэ Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі» пісалі таксама беларусы, якія жывуць па-за межамі краіны. У тым ліку з Германіі, Польшчы, ЗША, нават Бразіліі.

Вераніка Мандзік, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі:
Мы не ставім такой мэты, як ацаніць веды кожнага ўдзельніка. Хутчэй гэта будзе самаацэнкай. Але некаторыя найбольш складаныя моманты з нашага тэксту мы напрыканцы дыктоўкі пракаментуем, патлумачым.

«Прыходзяць на спеўкі і танцы». Вось як у Мінску знаёмяць дзяцей з беларускай культурай

Аляксандр Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі:
Будзем спадзявацца, што такія традыцыі, як дыктанты ў Дні беларускай мовы, будуць пашырацца. Вельмі добра бачна менавіта ў гэтым годзе, які прысвечаны яднанню беларускага народа. А мова – гэта тое, што грунтоўна забяспечвае адзінства, яднанне.