Новости: Смілавіцкі архітэктурна-паркавы комплекс прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю
новости СТВ в твиттере новости СТВ в инстаграмм

Вы здесь

Смілавіцкі архітэктурна-паркавы комплекс прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю

08.04.2009 - 10:30
Цяпер – па закону – помнік гісторыі атрымаў права на адпаведнае тэхнічнае асблугоўванне. Ускладзены гэты абавязак на Смілавіцкі каледж.

Работы – не пачаты край. Сядзіба мае патрэбу ў тэрміновым аднаўленні, бо - «рассыпаецца». Застацца ў гісторыі ці быць у сучаснасці?

У 17-м стагоддзі пан агінскі пабудаваў ў Смілавічах замак. Гісторыя, на жаль, не захавала для нас слядоў архітэктуры гэтага ранняга палацы, але ж менавіта ён стаў правобразам старажытнага комплекса, які мы сёння можам бачыць на ўскраіне Смілавіцкага парка.

Апошні уладальнік унікальнага па сваёй прыгажосці палацавага комплекса – Ляон Ваньковіч. Калі ў 1918 годзе ён выехаў за мяжу, частку комплекса аддалі сельскагаспадарчаму тэхнікуму. Авалодваць прафесіяй у будынку замкава-гатычнай архітэктуры пашчасціла старшыні Смілавіцкага сельсавета Аляксандру Усікаву.

У лёсе Аляксандра Мікалаевіча дом Ваньковічаў адыграў знакавую ролю. Спачатку студэнт, потым – выкладчык. Гісторыю гэтага архітэктурнага помніка можна вывучаць па яго расказах. Легенду пра патаемны падземны тунэль Усікаў называе чыстай праўдай.

Сёння нават цяжка уявіць, што ў другой часцы палаца яшчэ паўстагоддзя таму жылі людзі. «Масавае перасяленне» пачалося пасля таго, як у панскай «палове» пацёк дах.

– Смотреть на это мне обидно и жалко. При развале Союза мы вовремя не провели консервацию, – паведаў старшыня Смілавіцкага пасялковага савета Аляксандр УСІКАЎ.
                                                           
Сёння гэта частка дома Ваньковічаў ператварылася ў руіны і патрабуе кансервацыі. Аб рэстаўрацыі пакуль размова не ідзе. Але ж праект аднаўлення культурнага помніка ўжо існуе. Апошняе слова – за інвестрамі.

Вікторыя Барткевіч, Аляксандр Шкаруба, «Міншчына»

Загрузка...
X