Новости: Дзе набыць добры грунт?
новости СТВ в твиттере новости СТВ в инстаграмм

Вы здесь

Дзе набыць добры грунт?

10.04.2009 - 10:39
Карэспандэнт СТВ Вікторыя Барткевіч была на «чарвівай вытворчасці».

Глеба, што «на вагу золата». На адным з прадпрыемстваў Чэрвеньскага раёна асвоілі вытворчасць гумусу. З дапамогай звычайных дажджавых чарвякоў. Урадлівасць такога «прадукту» – гарантавана. Нядзіўна, што за ім чэргі выстрайваюцца. Штогод прадпрыемства рэалізуе больш за 3 тысячы тон экалагічна чыстага грунту. Мала таго, ён «рызыкуе» стаць адным з артыкулаў экспарту. Беларускай глебай, «апрацаванай» чарвякамі, усур'ёз зацікавіліся за мяжой.

Упершыню пра тэхналогію вырабу грунту з дапамогай дажджавых чарвякоў на Міншчыне пачулі ў пачатку 90-х. Унікальны метад вытворчасці экалагічна чыстага угнаення айчынныя навукоўцы прывезлі з Украіны. Але ж у той час гумус чамусьці «не пайшоў». Затое сёння ён - на вагу золата.

- В данный момент наша продукция пользуется таким спросом, что мы не успеваем производить! – паведаў дырэктар прадпрыемства па вытворчасці грунту Уладзімір КУЛІК.

За чарвякоў на Чэрвеньшчыне ўзяліся 3 гады таму. І гэта прынесла свой плён. У тым – і ліку эканамічны. Сёлета попыт на чэрвеньскі грунт павялічыўся ў 3 разы.

- Для червя главное - чтобы было влажно, - сказаў загадчык вытворчасці Аляксандр ЧАБАТАРЫЦКІ.

Штодзень на прадпрыемстве фасуюць тысячы пакетаў гумуса. Ад якасці глебы напрамую залежыць ураджайнасць. Пераняць вопыт «першапраходцаў» плануюць на Пухаўшчыне і Случчыне. Справа аказалася зусім «нечарвівай».

Вікторыя Барткевіч, Алякснадр Шкаруба, «Міншчына»

Загрузка...
X