Новости: Крупскі лясгас прызнаны адным з лепшых у Беларусі
новости СТВ в твиттере новости СТВ в инстаграмм

Вы здесь

Крупскі лясгас прызнаны адным з лепшых у Беларусі

10.04.2009 - 08:26
На лясным турызме тут зарабілі больш за 30 мільёнаў.

Мясцовыя лесаводы перавыканалі план амаль па ўсіх паказчыках. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў лясгасе дасягнуў 111-ці мільёнаў рублёў, а на лясным турызме тут зарабілі больш за 30 мільёнаў. Зараз на Крупшчыне – «лясная сяўба». Карэнні маладыя дрэўцы пусцяць на 320-ці гектарах. Галіна Дзмітрук убачыла, як гадуецца лес.

Больш за паўсотні відаў саджанцаў у Крупскім гадавальніку чакаюць свайго часу. На будучы год карэнне пусцяць каля 2 мільёнаў дрэўцаў. З якіх – праз сотню гадоў «вымахаюць» волаты.

- Для дачников, для строителей – деловая древесина. Стараемся удовлетворить все спросы, - сказаў начальнік гадавальніка ДЛГУ «Крупскі лясгас» Алег ЛАГУНЦОЎ.

Колькі вырубіў, столькі пасадзі – галоўны закон лесу. Сёлета «елкамі і сасёнкамі» засеюць 320 гектараў. Павялічаць таксама і пасадкі дубоў, якія апошнім чынам інтэнсіўна высыхаюць. Вось і саджае лесавод дрэва. Толькі не для сябе – а для ўнукаў і праўнукаў.

- В наше время посадка – это дорого, но мы всё равно занимаемся этим делом, - сказаў ляснічы Мікалай Саваскіцкі. - Урожай-то будем не мы убирать.

У здаровым лесе – здаровыя лосі. А таксама - дзікі, касулі і нават алені. На Крупшчыне «лясных прыгажуноў» ажно 8. Палюбавацца імі з задавальненнем едуць турысты. А таксама - адпачыць і папаляваць. Летась на такім бізнэсе лясгас зарабіў больш за 30 мільёнаў рублёў.

- Отдыхающие и охотники просыпаются утром, смотрят в окно... и всем нравится такая близость с природой, - кажа інжынер паляўнічай гаспадаркі Віктар АСТАПКОВІЧ.

- Природа требует бережного отношения, раз она нам позволяет зарабатывать деньги, нужно бережно относится к нашему национальному достоянию, - сказаў Мікалай УСЕНЯ, дырэктар ДЛГУ «Крупскі лясгас».

Галіна Дзмітрук, Мікалай Лагвіненка, «Міншчына».

Загрузка...
X