Новости: Павялічылася колькасць вяртання дзяцей да бацькоў
новости СТВ в твиттере новости СТВ в инстаграмм

Вы здесь

Павялічылася колькасць вяртання дзяцей да бацькоў

14.04.2009 - 10:39
Калі ў пазамінулым годзе такіх выпадкаў на Міншчыне было 200, то летась – амаль паўтысячы.

Гэта значыць, што прэзідэнцкі Дэкрэт нумар 18 – працуе. Усяго ў Мінскай вобласці на сацыяльным уліку больш за 2 тысячы недабрабытных сем'яў. У палове з іх бацькі злоўжываюць спіртным. А гэта значна ўскладняе працэс «рэабілітацыі сям'і». Калі ўвогуле гэта магчыма.

Адзін пакой на дваіх і ложкі побач, але гэта не дома. Пяцігадовая Ганна і яе брат Стасік ўжо другі месяц у сацыяльным прытулку. Бо жыццё у «хатніх умовах» стала немагчымым.

- Систематическое пьянство, неудовлетворительные условия проживания, антисанитария, если родители не трудоустроены – все признаки социально-опасного положения, - паведаміла тэлеканалу СТБ дырэктар Валожынскага раённага сацыяльна-педагагічнага прытулку Святлана МУЧЫНСКАЯ.

Сям'я Вольгі Аляксееўны «пайшла на папраўку». Праўда, да гэтага жанчыне прыйшлося перажыць растанне з дзецьмі і лячэнне ў медустанове. Затое цяпер дабрабыт не праблема.

112 дзяцей, якія раней знаходзіліся у сацыяльнанебяспечным становішчы, зараз зняты з уліку. Летась на Валожыншчыне больш за 80% адабраных малых вярнуліся да бацькоў.

- Когда дети из приюта возвращаются домой, если где-то что-то опять наблюдается какое-то неблагополучие, опять сообщается в районную комиссию, центр наш социально-педагогический. Ведётся обратно работа, - паведаміла карэспандэнту СТБ дырэктар Валожынскага раённага сацыяльна-педагагічнага прытулку Святлана МУЧЫНСКАЯ.

- Когда дети возвращаются, иногда бывает моменты когда они не верят, что в их семье всё так получилось. Они видят совсем другие жилищные условия. Они видят совсем другое отношение родителей к своему обучению, вообще, к своему общению, - паведаміла спецыяліст па ахове дзяцінства аддзела адукацыі Валожынскага райвыканкама Ірына  ЖДАНЮК.

У справе аднаўлення сям'і – усе сродкі «добрыя». Прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці, працаўладкаванне, паляпшэнне жыллёвых умоваў, матэрыяльная падтрымка. Праўда, не усіх бацькоў удаецца «ацвярозіць».

Вольга Юруць, Аляксандр Шкаруба, Міншчына.

Загрузка...
X