У пасёлку Івянец Валожынскага раёна знікла сямікласніца

13.05.2011 - 17:20
У мясцовую міліцыю звярнулася маці Дар'і Бібік 1998-ага года нараджэння.

10 мая сямікласніца мясцовай школы не вярнулася з заняткаў. На выгляд дзяўчынцы 14 гадоў, рост 160-165 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, вочы светлыя, валасы цёмна-русыя, прамыя. Была апранута ў джынсавую куртку чорнага колеру, чорныя штаны і красоўкі. Пры сабе мела сумку бежавага колеру з кніжкамі і сшыткамі.

Усіх, хто мае інфармацыю аб месцазнаходжанні дзяўчынкі, просяць паведаміць у бліжэйшы аддзел міліцыі ці па тэлефонах 8 (01772) 55302, 8 (01772) 54021, 102.

‡агрузка...