«Гэтае свята паднімае на новы ўзровень беларускасць». Самыя цікавыя падзеі і адкрыцці на Дні беларускага пісьменства ў Іванава
Новости Беларуси. Этот праздник в нашей стране вот уже четверть века знаменует первое воскресенье сентября – День белорусской письменности, сообщили в программе «Неделя» на СТВ. В 2018 году его принимает Иваново.
Свыше 80 мероприятий на более чем двух десятках площадок, в том числе финал Национальной литературной премии, конкурса юных чтецов «Живая классика». Лейтмотив – «Моя малая родина».
Основные празднования уже позади. Подробнее о том, как это было, расскажет наш корреспондент Яна Шипко.
Яна Шипко, корреспондент:
Больш за ўсё мяне ўражвае атмасфера. Гэта не звычайны фестываль – тут паўсюль пануе слова і ўсё дзеецца вакол кнігі. Узбагаціцца інтэлектуальна і пазнавальна правесці час – лёгка.
Вось-вось пачнецца гала-канцэрт – закрыццё, а пакуль жыхары і госці Іванава атрымліваюць асалоду ад грандыёзнай дзеі – ўпершыню горад сустракае такі масштабны нацыянальны фэст. Да гэтага ён папрыгажэў і з усёй шчырасцю вітае шматліких гасцей. І зараз я прапаную разам пагартаць старонкі самых яркіх падзей свята кнігі.
Тут нават назвы страў гучаць з асабістым смакам мясцовай гаворкі. Сваю моўную спадчыну тут захоўваюць не менш беражліва, чым матуліны рэцэпты.
Іванаўскі раён вельмі цікавы. У кожнай весцы па-іншаму размаўляюць.
Іванава – самае сэрца Палесся. На зямлі, якая натхняла класікаў беларускіх, карані нават фамільнага дрэва Дастаеўскага.
Георгій Тамашэвіч, журналіст, паэт:
Гэтае свята паднімае на новы ўзровень беларускасць, беларускую мову, беларускае слова. Свята ў глыбінцы беларускага Палесся, дзе ісконная захавалася гаворка спакон веку, і яна ўзбагачана ўжо сённяшнімі рэаліямі.
Для сённяшніх носьбітаў роднай мовы – свята ў квадраце. Дарэчы, і матэматыка тут таксама па-беларуску. Цалкам беларускамоўная школа – адзіная ў вобласці.
Ангеліна Даніловіч, вучаніца сярэдняй школы горада Іванава:
Вельмі прыемна, таму што ў нашым горадзе ніколі не было такого свята. Я сама люблю вельмі чытаць, многа пазнаеш. Вельмі цікава навучацца на беларускай мове.
За падарункамі да Дня ведаў гэта сям'я накіравалася ў новую кнігарню.
Вельмі цудоўны магазін. Гэта вялікае свята. Мы набылі сшыткі нашым дзеткам да першага класа.
Адкрыццё першай у горадзе кніжнай крамы – падзея чаканая. І тут адразу аншлаг. Беларусь – самая чытаючая нацыя СНД. І прапанаваць літаратарам ёсць што ў самых розных жанрах: ад гістарычнага раману да фэнтэзі.
Чем гордится белорусский литературный мир? Большой репортаж СТВ с Дня письменности в Иваново
Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі:
У гэтай кнізе адзіны верш – «А хто там ідзе?» Янкі Купалы – на мовах народаў свету. Дарэчы ў гэтай кнізе гэты верш надрукаваны на 101-й мове. Вельмі шмат сёння мастацкай літаратуры ўвогуле. Колькасць назваў кніг і брашур, выдадзеных у мінулым 2017 годзе, – амаль 10 тысяч назваў.
В Минске презентовали точную копию первого в мире «Букваря». Репортаж СТВ
А вось з чаго пачыналася роднае слова. Самы першы спадарожнік школьніка – беларускі «Буквар» – святкуе 400-годдзе. Побач з факсіміле арыгінальныя рарытэты самых розных часоў – ад пачатку ХХ стагоддзя да нашых дзён.
Ажываюць са сцэны радкі беларускіх класікаў. Узнёсла і пранікнёна гучыць матчына слова і, што асабліва кранае, у выкананні зусім юных талентаў. Праэкт «Жывая класіка» пры падтрымцы «Сталічнага тэлебачання».
Ад класікі мінулага да творчасці нашых дзён. Уладальнікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У намінацыі «Дэбют» маладая паэтэса і перакладчыца Юлія Алейчанка за пастмадэрновыя творчыя пошукі.
Юлія Алейчанка, пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі:
Я думаю, што найперш можна зацікавіць чытача цікавымі вобразамі, цікавымі тэмамі. Трэба пісаць злабадзённа і актуальна, гэта значыць – пра наш час.
Беларускае слова гучыць і за мяжой. Прыклад літаратурнай дыпламатыі – пісьменнікі і выдаўцы з 13 краін сустрэліся на радзіме Напалеона Орды. Яронімас Лауцюс не толькі друкуе нашых аўтараў у Літве, але і сам ганарыцца выдавацца ў Беларусі.
Яронімас Лауцюс, пісьменнік (Літва):
У вас еще больше осталось душевности. Я не хвалю, я патриот Литвы. Но у вас душевности больше. У вас желания дружить больше.
Яна Шыпко:
Сёння ўвечары палеская зямля развітаецца са святам кнігі. На памяць застанецца сімвал пісьменства і слова, якое яднае. Але гэта яшчэ і сонечны гадзіннік, які зараз пачне адлічваць час да наступнага Дня пісьменства. Эстафету прымае Слонім.

Тэма творчасці Уладзіміра Караткевіча стала асноўнай ідэяй. Як адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»
Вера Пазняк, карэспандэнт:
Больш 15 000 заявак, 5 адборачных тураў і год крапатлівай працы. І вось 15 удзельнікаў з усей краіны сустрэліся на фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Падзелімся самымі яскравымі момантамі.
У 2020-м беларусы адзначаюць важную дату – 90-годдзе з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Менавіта таму «чырвонай стужкай» праз усе мерапрыемства прайшла тэма творчасці пісьменніка. Яшчэ ў 1977 годзе ен напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі», які і па сеняшні дзень лічыцца ўзорнай хрэстаматыяй па гісторыі, традыцыях і геаграфіі краіны для чытачоў розных узростаў.
Агата Мацко, рэжысер-пастаноўшчык конкурсу «Жывая класіка»:
Вельмі файна, што ў гэтым годзе мы святкуем 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Яго творы, яго творчасць сталі асноўнай ідэяй для стварэння мастацкай канцэпцыі правядзення гэтага конкурсу. Мы выбралі творы, якія з’яўляюцца блізкімі да школы, да юных чытальнікаў – гэта нарыс «Зямля пад белымі крыламі». І там есць такія словы, што мы ўсе дзеці аднолькавай сучаснасці, агульнай будучыні і нас усіх яднае адзіны лес.
«Жывая класіка» заўсёды масштабна сустракае самых таленавітых юных чытальнікаў з усёй краіны, і гэты год не стаў выключэннем. У фінале конкурсу гучалі вершы ў выкананні дзяцей з усіх абласцей Беларусі.
Данііл Емяльянаў, фіналіст рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»:
Мяне завуць Данііл Емяльянаў, я прыехаў з сярэдняй школы. Я ўпершыню ўдзельнічаю ў гэтым конкурсу, аднак адразу трапіў у фінал. Я вельмі хвалююся, аднак любоў да роднай мовы і пісьменнікаў маей краіны прыдае мне ўпэўненасці ў маей перамозе.
У гэтым годзе конкурс праходзiць у незвычайным фармаце. Папярэднія этапы прайшлі анлайн, а для фіналу пабудавалі спецыяльны здымачны павільен, які аснасцілі на вышэйшым тэхналагічным узроўні.
Анастасія Савіцкая, дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала СТБ:
Это очень важный проект для нашего телеканала, снимаем мы его не первый год. Опять приехали снимать большой командой: это и режиссерско-постановочная группа, это и наши дорогие операторы, и наши участники – это крайне талантливые детки, которые готовятся, переживают. Чувствуется в каждом слове, как они любят Беларусь, как они любят книги – это очень важно для подрастающего поколения. Любовь к книгам, к чтению, к своей родине – этим всем пропитан этот конкурс. Мы очень рады, что именно телеканал СТВ удостоен чести делать съемку, снимать финал этого чудесного конкурса.
Тэлевізійная версія фiналу выйдзе ў эфір на тэлеканале СТБ у Дзень беларускага пісьменства 6 верасня а 11 гадзiне.