Родное слово звучит повсюду: более 80-ти мероприятий подготовили организаторы ко Дню белорусской письменности

01.09.2018 - 18:44

Новости Беларуси. День письменности в Иваново: весь литературный свет Беларуси собрался здесь, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

Яна Шыпко, СТБ:
Дзень пісьменства вельмі насычаны, таму што свята адзначаюць не толькі ў самім Іванава, але і ў навакольных вёсках. Так, напрыклад, у вёсцы Варацэвічы сёння сустрэліся літаратары, перакладчыкі, выдаўцы, журналісты з розных краін свету. Мы былі сведкамі таго, як яднае беларускае слова. Гучыць яно нават у замежжы, літаратурныя стасункі пашыраюцца. Хтосьці з удзельнікаў гэтага міжнароднага круглага стала знаёміць аўдыторыю сваёй краіны з творчасцю сучасных беларускіх пісьменнікаў, перакладае і выдае іх творы, хтосьці і сам выдаецца ў Беларусі і ганарыцца гэтым.

Яронімас Лауцюс, пісьменнік (Літва):
В вашем краю чудесно, красиво. Вы бережете традиции. Любите свою землю, целуйте ее как женщину.

Дарэчы, Іванава – гэта сэрца беларускага Палесся. Самабытныя мясцовыя традыцыі тут захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Не толькі словам здзіўляюць арганізатары, але і забаўляльнымі праграмамі, мясцовымі пачастункамі, да якіх гаспадыні дадаюць асаблівую разыначку ў выглядзе мясцовага лаборскага дыялекту. Як кажуць, лепш адзін раз пачуць. 

Роднае слова гучыць на кожным кроку. Больш за 80 мерапрыемстваў падрыхтавалі арганізатары. Навуковыя, асветніцкія канферэнцыі, літаратурныя сустрэчы, святочны гандаль кнігамі, шматлікія цікавыя выстаўкі, інтэрактыўныя пляцоўкі. Можна самастойна паспрабаваць вырабіць паперу па старадаўніх тэхналогіях. 

Яна Шыпко, СТБ:
Горад шмат рыхтаваўся, каб прыняць фестываль. Зараз шчыра вітае гасцей. Вось-вось у мясцовым Доме культуры пачнецца цікавы праект «Жывая класіка», які падтрымлівае Сталічнае тэлебачанне. Арганізатары праекта шукалі маладыя таленты па ўсёй краіне. 

Люди в материале: Яронімас Лауцюс
Loading...


Тэма творчасці Уладзіміра Караткевіча стала асноўнай ідэяй. Як адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»



Вера Пазняк, карэспандэнт:
Больш 15 000 заявак, 5 адборачных тураў і год крапатлівай працы. І вось 15 удзельнікаў з усей краіны сустрэліся на фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Падзелімся самымі яскравымі момантамі.

У 2020-м беларусы адзначаюць важную дату – 90-годдзе з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Менавіта таму «чырвонай стужкай» праз усе мерапрыемства прайшла тэма творчасці пісьменніка. Яшчэ ў 1977 годзе ен напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі», які і па сеняшні дзень лічыцца ўзорнай хрэстаматыяй па гісторыі, традыцыях і геаграфіі краіны для чытачоў розных узростаў.

Агата Мацко, рэжысер-пастаноўшчык конкурсу «Жывая класіка»:
Вельмі файна, што ў гэтым годзе мы святкуем 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Яго творы, яго творчасць сталі асноўнай ідэяй для стварэння мастацкай канцэпцыі правядзення гэтага конкурсу. Мы выбралі творы, якія з’яўляюцца блізкімі да школы, да юных чытальнікаў – гэта нарыс «Зямля пад белымі крыламі». І там есць такія словы, што мы ўсе дзеці аднолькавай сучаснасці, агульнай будучыні і нас усіх яднае адзіны лес.

«Жывая класіка» заўсёды масштабна сустракае самых таленавітых юных чытальнікаў з усёй краіны, і гэты год не стаў выключэннем. У фінале конкурсу гучалі вершы ў выкананні дзяцей з усіх абласцей Беларусі.

Данііл Емяльянаў, фіналіст рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»:
Мяне завуць Данііл Емяльянаў, я прыехаў з сярэдняй школы. Я ўпершыню ўдзельнічаю ў гэтым конкурсу, аднак адразу трапіў у фінал. Я вельмі хвалююся, аднак любоў да роднай мовы і пісьменнікаў маей краіны прыдае мне ўпэўненасці ў маей перамозе.

У гэтым годзе конкурс праходзiць у незвычайным фармаце. Папярэднія этапы прайшлі анлайн, а для фіналу пабудавалі спецыяльны здымачны павільен, які аснасцілі на вышэйшым тэхналагічным узроўні.

Анастасія Савіцкая, дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала СТБ:
Это очень важный проект для нашего телеканала, снимаем мы его не первый год. Опять приехали снимать большой командой: это и режиссерско-постановочная группа, это и наши дорогие операторы, и наши участники – это крайне талантливые детки, которые готовятся, переживают. Чувствуется в каждом слове, как они любят Беларусь, как они любят книги – это очень важно для подрастающего поколения. Любовь к книгам, к чтению, к своей родине – этим всем пропитан этот конкурс. Мы очень рады, что именно телеканал СТВ удостоен чести делать съемку, снимать финал этого чудесного конкурса.

Тэлевізійная версія фiналу выйдзе ў эфір на тэлеканале СТБ у Дзень беларускага пісьменства 6 верасня а 11 гадзiне.