Всё вокруг книги: чем удивляет День белорусской письменности в Иваново?

01.09.2018 - 16:44

Новости Беларуси. Именно на линейке в честь 1-го сентября началось и празднование Дня письменности, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. 

Юбилейный, 25-й, принимает Иваново. Сейчас здесь в самом разгаре Фестиваль книги и прессы. 

Яна Шыпко, СТВ:
Сёлета Палессе вітае Дзень беларускага пісьменства. Для гасцей свята гэта яшчэ і магчымасць пазнаёміцца з каларытам гэтай мясцовасці, якая ў свой час натхняла класікаў. Як можна заўважыць, святочная атмасфера тут ужо адчуваецца. Апынуўшыся сярод аматараў літаратуры, проста немагчыма стрымацца і не пацікавіцца, што новага адбываецца ў літаратурным свеце. Першая ў горадзе спецыялізаваная кніжная крама адчынілася сёння. Там і замежныя творы, і беларуская класіка. Творчасць вельмі разнастайная: і сучасных беларускіх пісьменнікаў, і нават у продажы ёсць беларускае фэнтэзі. Што варта зараз пачытаць, мы спыталі ў міністра інфармацыі.

Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі:
Дарэчы, у кнізе «Янка Купала. А хто там ідзе» на мовах народаў свету верш надрукаваны на сто адной мове. Але ёсць яшчэ ілюстрацыі, прычым розных мастакоў. Вось адну з ілюстрацый намаляваў кітайскі каліграф Гао Ман. Гэта перакладчык і Купалы, і іншых беларускіх пісьменнікаў. Яшчэ ў 1958 годзе Гао Ман выдаў у Пекіне кніжку Максіма Танка на кітайскай мове.

Адметнасць менавіта гэтага фестывалю – тут усе вакол кнігі. Шмат разнастайных мерапрыемстваў, тут паўсюль пануе слова. Свае навінкі, бестселеры і вельмі арыгінальныя выданні прывезлі беларускія выдавецтвы. На выстаўцы можна папоўніць не толькі хатнюю бібліятэку, але і персанальна сустрэцца з сучаснымі беларускімі аўтарамі. 

Ёсць таксама і інтэрактыўныя пляцоўкі. Напрыклад, у старажытнай друкарні XVI стагоддзя можна спрабаваць самастойна папрацаваць. За 25-гадовую гісторыю кожны рэгіён прыносіць адметнасці ў гэта свята.

Як адзначылі пісьменнікі,  для іх вельмі цікава апынуцца ў моўным асяроддзі беларускага Палесся, пачуць асабісты смак беларускай мовы. Што прываблівае і гасцей, і ўдзельнікаў свята? 

Госці свята:
Мы ўражаныя тым, што адбываецца ў горадзе, як змяніліся вуліцы.

Горад стаў святочны. 

Яна Шыпко:
Урачыстае адкрыццё і традыцыйнае ўзнагароджанне лепшых беларускіх літаратараў адбудзецца 2 верасня. Ну а сярод разнастайных мерапрыемстваў трэба выдзеліць конкурс, які падтрымлівае Сталічнае тэлебачанне, «Жывая класіка». Назва гаворыць сама за сябе. Лепшых юных чытальнікаў арганізатары праекта шукалі па ўсёй краіне. Самыя таленавітыя ўвечары будуць дэкламаваць свае любімыя творы беларускіх класікаў. 

Люди в материале: нет
Loading...


Тэма творчасці Уладзіміра Караткевіча стала асноўнай ідэяй. Як адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»



Вера Пазняк, карэспандэнт:
Больш 15 000 заявак, 5 адборачных тураў і год крапатлівай працы. І вось 15 удзельнікаў з усей краіны сустрэліся на фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Падзелімся самымі яскравымі момантамі.

У 2020-м беларусы адзначаюць важную дату – 90-годдзе з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Менавіта таму «чырвонай стужкай» праз усе мерапрыемства прайшла тэма творчасці пісьменніка. Яшчэ ў 1977 годзе ен напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі», які і па сеняшні дзень лічыцца ўзорнай хрэстаматыяй па гісторыі, традыцыях і геаграфіі краіны для чытачоў розных узростаў.

Агата Мацко, рэжысер-пастаноўшчык конкурсу «Жывая класіка»:
Вельмі файна, што ў гэтым годзе мы святкуем 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Яго творы, яго творчасць сталі асноўнай ідэяй для стварэння мастацкай канцэпцыі правядзення гэтага конкурсу. Мы выбралі творы, якія з’яўляюцца блізкімі да школы, да юных чытальнікаў – гэта нарыс «Зямля пад белымі крыламі». І там есць такія словы, што мы ўсе дзеці аднолькавай сучаснасці, агульнай будучыні і нас усіх яднае адзіны лес.

«Жывая класіка» заўсёды масштабна сустракае самых таленавітых юных чытальнікаў з усёй краіны, і гэты год не стаў выключэннем. У фінале конкурсу гучалі вершы ў выкананні дзяцей з усіх абласцей Беларусі.

Данііл Емяльянаў, фіналіст рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»:
Мяне завуць Данііл Емяльянаў, я прыехаў з сярэдняй школы. Я ўпершыню ўдзельнічаю ў гэтым конкурсу, аднак адразу трапіў у фінал. Я вельмі хвалююся, аднак любоў да роднай мовы і пісьменнікаў маей краіны прыдае мне ўпэўненасці ў маей перамозе.

У гэтым годзе конкурс праходзiць у незвычайным фармаце. Папярэднія этапы прайшлі анлайн, а для фіналу пабудавалі спецыяльны здымачны павільен, які аснасцілі на вышэйшым тэхналагічным узроўні.

Анастасія Савіцкая, дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала СТБ:
Это очень важный проект для нашего телеканала, снимаем мы его не первый год. Опять приехали снимать большой командой: это и режиссерско-постановочная группа, это и наши дорогие операторы, и наши участники – это крайне талантливые детки, которые готовятся, переживают. Чувствуется в каждом слове, как они любят Беларусь, как они любят книги – это очень важно для подрастающего поколения. Любовь к книгам, к чтению, к своей родине – этим всем пропитан этот конкурс. Мы очень рады, что именно телеканал СТВ удостоен чести делать съемку, снимать финал этого чудесного конкурса.

Тэлевізійная версія фiналу выйдзе ў эфір на тэлеканале СТБ у Дзень беларускага пісьменства 6 верасня а 11 гадзiне.