Александр Лукашенко: «Я в Витебской области родился, а в Бресте самый трудный период жизни у меня прошёл»

30.01.2020 - 17:08

Новости Беларуси. 30 января Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. Обновления местной вертикали власти произошли в Витебске и Бресте. Кроме того, Президент поделился, что для него лично значат эти города.

Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

Александр Лукашенко, Президент Республики Беларусь: 
Витебск – город красивый, хороший, удобный, но непростой. И не только потому, что там международный конкурс проходит, а потому, что это, можно сказать, чисто славянский город. Больше в мире нет таких городов, как Витебск. Образцово славянский город, где нашли свое место представители всех национальностей – от евреев до русских, я уже не говорю о белорусах. Поэтому этот город и должен остаться оплотом вот этой толерантности и умения строить жизнь со всеми группами разных национальностей. Я очень жду, что (и так там немало сделано), чтобы мы не остановили этот процесс, и Витебск был еще краше.

Я в Витебской области родился, а в Бресте самый трудный период жизни у меня прошел, когда я служил в армии в пограничных войсках. Поэтому для меня так сложилось, что все города имеют определенное значение, уже об этом говорил не единожды.

Люди в материале: Александр Лукашенко
Loading...


Вырошчваў баравікі і жыў побач з дзвумя Лысымі гарамі. Цікавыя факты пра Францішка Багушэвіча



Салідны адвакат, глыбокі журналіст, змагар за нацыянальнае адраджэнне. Усё гэта Францішак Багушэвіч, ён жа Мацей Бурачок.

Таццяна Ушылава, вядучы метадыст Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры:
«Дудка беларуская» пачынаецца са звароту да нас, нават у XXI стагоддзі: «Не пакідайце мовы нашай, беларускай, каб не ўмерлі». Ён кажа,што на старабеларускай мове былі напісаныя старадаўнія кнігі. Магчыма,ён узгадвае пра статуты ВКЛ. Таму, безумоўна, калі чалавек адукаваны, ён разумее, што гэта не мужыцкая мова.  

Родную  мову паэт называў «адзеннем для душы»! Такую пазіцыю зусім не падзяляла шляхетная  сям'я, якая з часоў ВКЛ займала высокія пасады.  

Таццяна Ушылава:
Сям'я магла называць не вельмі прыгожым словам,магчыма, свайго бацьку – халапаманам. Таму што яны не разумелі, чаму бацька размаўляе з простымі людзьмі.

Прычым, інтарэсы мужыкоў абараняў бясплатна! Нават, калi ў сям’і не хапала грошай. Часам, перасаджваўся на лаву падсудных, каб падтрымаць сваіх. Сілы быць вышэй за грамадства надавалі родныя Кушляны. Яшчэ ў 1749 годзе прапрадзед  Антось  купіў тут дом, пра які сёння нагадвае толькі падмурак.

Алена Бобіна, метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры»:
Сядзіба беларускага паэта такая, якой мы бачым яе сёння, была пабудавана ў 1896 годзе пад кіраўніцтвам самаго паэта. І ўвасабляла сабой такі погляд Францішка на тое, як павінен выглядаць дом вясковага інтэлігента. У 1990 годзе тут была адкрыта музейная экспазіцыя.

Тут бегалі маленькія ножкі Францішка. Прайшло яго юнацтва. А потым была Віленская гімназія, паўстанне 1863-га і, як вынік, 20 гадоў далёка ад Радзімы. Юрыдычную адукацыю юнак атрымаў у Нежынскім ліцэі і да амністыі Аляксандра ІІІ працаваў судовым следчым ва Украіне і ў Вільні.

Таццяна Ушылава:
Калі б не Францішак Багушэвіч, невядома, з'явіліся б Янка Купала і Якуб Колас. Таму што менавіта ён у XIX стагоддзі, нягледзячы на ​​щсе тыя акаличнасци, на забарону беларускай мовы, робіць і пры жыцці выпускае першы зборнік «Дудка беларуская», потым «Смык беларускі» і сваю прозу «Тралялёначку». астатнія тры выйшлі пасля яго смерці

Нацыянальнага героя памятае гэты магутны вяз. Ужо ў сталым узросце Францішак Багушэвіч пачынае працу над слоўнікам беларускай мовы. Новыя слоўцы запісваў на паперках і складаў у скрыню! Шкада, каштоўны матэрыял не захаваў час. Затое Цётка выдала «Скрыпачку беларускую  Мацея Бурачка».

Таццяна Ушылава:
Кожны знойдзе нешта для сябе. Гэта і сатырычнае, дзе чорт не зможа там бабу, пашле, напрыклад. То бок Францішак Багушэвіч – гэта не толькі пра салян. Гэта, сапраўды, паўнавартасны пісьменнік Беларусі.

Паэт быў вельмі гаспадарілівы. На 300 гектарах была свая пасека, ён нават вырошчваў баравікі. Для сваіх сельскіх сяброў Багушэвіч нават рабіў сахі і сустракаў іх у сядзібе ў простай свiтцы.

Любiў лес, паляванне і больш за ўсё – Кушляны. У гэтым кутку смаргонскай зямлі асаблiва адчуваецца сувязь з продкамі і спакойна на душы.

Аляксандр Жамойцiн, загадчык музея-сядзiбы Францішка Багушэвіча «Кушляны»:
На адлегласці трох кіламетраў дзве Лысыя гары. Месцы, якія на славянскіх землях вызначаюцца, як месцы сілы і як першабытныя храмы. Значэнне творчасці Багушэвіча, какбеларуская культура, беларускае слова стала праўдай для ўсіх астатніх людзей на свеце.