«Бабуля мне прачытала». Внучка Кондрата Крапивы рассказала, когда впервые познакомилась с творчеством своего деда

07.03.2021 - 15:24

Новости Беларуси. Шамякин, Мележ, Крапива. В Национальном художественном музее прошел литературно-художественный праздник к юбилеям белорусских классиков, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

5 марта исполнилось 125 лет со дня рождения знаменитого баснописца Кондрата Крапивы. А в январе и феврале отмечалось 100-летие Ивана Шамякина и Ивана Мележа. В фондах музея отыскалось немало интересных экспонатов, связанных с творчеством белорусских классиков. Например, иллюстрации Бориса Малкина к спектаклю Крапивы «Партизаны» и дружеские шаржи художника Зенона Павловского на Крапиву и Мележа.

Все желающие могли прочитать отрывки из любимых произведений писателей-юбиляров. А малоизвестными фактами биографий классиков поделились их родственники.

Елена Атрахович, кандидат искусствоведения, внучка Кондрата Крапивы:
Першае маё знаёмства з творамі дзеда – гэта была байка «Дзед і баба». Бабуля мне прачытала, я яшчэ тады чытаць літаральна не ўмела. Бабуля прачытала, і я падумала: ну, добра дзед піша, адобрыла, разумееце. Кандрат Крапіва пражыў такі жыццёвы шлях разнастайны, насычаны рознымі падзеямі – і добрымі, і трагічнымі – ёсць пра што расказваць, безумоўна. Гэта імпрэза мне вельмі падабаецца, тут атмасфера цудоўная: жывапіс, слова гучыць.

Свое живописное прочтение произведений классиков представили ученики одной из столичных гимназий. Больше всего ребят вдохновили герои известных с детства басен Кондрата Крапивы.

Loading...


Анлайн-дыктант, кітабы i конкурс апавядальнікаў. Як праходзіць тыдзень роднай мовы ў НАН Беларусі



Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, – свята мiжнароднае. Па рашэнню ЮНЕСКА ў календары яно з’явілася 21 год таму. У Беларусі да гэтай даты заўжды прымеркаваны самыя розныя мерапрыемствы. Гэты год – не выключэнне. Традыцыйна Iнстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук праводзіць тыдзень роднай мовы. Праграма самая разнастайная: круглыя сталы, навуковыя абмеркаванні, выставы, сустрэчы са студэнтамі і вучнямі, презентацыі книг і фільмаў.

Вераніка Курцова, загадчык аддзела Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
Літаральна кожны новы дзень новае мерапрыемства: па два – тры. Гэта комплекс мерапрыемстваў. Гэта, па-першае, таксама дэманстрацыя адметных кніг, якія характэрны для станаўлення нацыянальнай навукі альбо тых даследчыкаў, якія зрабілі істотны ўклад у развіццё і станаўленне беларускай мовы.

Сення ў Школе юнага лінгвіста пройдзе трэці адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак». Таксама запланавана сустрэча студэнтаў з навукоўцамі.

А пачаўся тыдзень роднай мовы са знакавай для беларускай культуры асобы. Круглы стол прымеркаваны да 160-годдзя Яўхіма Карскага сабраў усіх, каго цікавіць дзейнасць заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста і палеографа.

Вераніка Курцова:
Самая адметная рэч ў гэтай кнізе – тое, што там змешчаны дзве карты: адна з іх – этнаграфічная карта беларускага племені, а другая – этнаграфічная карта беларускай гаворкі.

Цікавы «квэст», які кожны год у гэты тыдзень збірае аматараў мовы, – дыктоўка. Школьнікі, студэнты і дарослыя могуць праверыць свае веды – неабходна толькі прайці рэгістрацыю. Селета есць магчымасць напісаць дыктант у анлайн-рэжыме.

Яшчэ адно вартае ўвагі мерапрыемства – выстава кітабу. Гэта шматмоўныя рукапісы, у якіх дамінуе тагачасная беларуская народна-дыялектная мова, пры гэтым напісаныя арабскім пісьмом. У кітабах адлюстраваныя побыт, звычаі, традыцыі татараў-перасяленцаў, таму іх тэксты – каштоўны матэрыял для навукоўцаў.

Алена Цітавец, загадчык сектара кнігазнаўства аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі акадэмii навук Беларусі:
Захавалі жывую беларускую гаворку таго часу – XVIII-XVII стагаддзя. Гэта тое, чаго няма ў кірылічных помніках. І беларускія татары для таго, каб перадаць асаблівасці беларускай гаворкі, унеслі ў сваі рукапісы дадатковыя літары, каб передаць дзеканне і цеканне.

У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы: беларуская и руская. Аднак у краіне з павагай ставяцца да прадстаўнікоў усіх народаў, якія жывуць на нашай зямлі, да іх традыцый і культуры. Кожны мае права і на сваю родную мову.