Чем гордится белорусский литературный мир? Большой репортаж СТВ с Дня письменности в Иваново

01.09.2018 - 21:27

Новости Беларуси. Иваново встречает гостей. Город принимает юбилейный, 25-й День письменности, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ. 

Праздник в самом разгаре. Весь день в центре событий работает наша съемочная группа.

Яна Шыпко, СТБ:
У гэтыя хвіліны ў сталіцы Дня пісьменства адбываецца фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў. «Жывая класіка» – праэкт, які падтрымлівае Сталічнае тэлебачанне разам з Міністэрствам инфармацыі. На сцэне сапраўды ажываюць радкі беларускіх класікаў. І ці гэта проза, ці паэзія – гучыць матчына слова неверагодна ўзнёсла і пранікнёна. Што асабліва кранае, выконваюць іх юныя таленты. 12 фіналістаў з усіх куткоў краіны выбралі сярод 15 тысяч удзельнікаў, сёння гэтыя выступленні яны прысвячаюць сваей малой радзіме. Дарэчы, гэта лейтматыў сёлетняга свята. Прапаную крыху пазнаёміцца з самімі ўдзельнікамі і даведацца іх асабістыя ўражанні.

Родное слово звучит повсюду: более 80-ти мероприятий подготовили организаторы ко Дню белорусской письменности

Яраслаў Мешчаракоў, удзельнік Нацыянальнага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»:
З маленства я вельмі любіў слухаць, калі бабуля расказвала мне вершы перад сном. Яшчэ здзіўляўся: усім песні спяваюць, а мне вершы. Нават помню адзін.
«Хэй, мой конік.
Хэй, мой сівы,
Танканогі, даўгагрывы.
Галавою трасяні, капытамі зазвіні.
І далека, мілы мой, паімчымся мы с табой».

Всё вокруг книги: чем удивляет День белорусской письменности в Иваново?

Літаратура на любы густ. Акцэнт, зразумела, на сваю, беларускую. Мы ўпэўніліся: сучасная творчасць нашых пісьменнікаў вельмі разнастайная. Сам Іванава – горад чытальнікаў. На 16 тысяч жыхароў тры бібліятэкі, і сёння горад атрымаў падарунак – тут адбылося адкрыццё першай у горадзе кнігарні. Чым увогуле ганарыцца беларускі літаратурны мір?

Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі:
Мне здаецца, што вельмі шмат сёння мастацкай літаратуры. Увогуле колькасць назваў кніг і брашур, выдадзеных у мінулым годзе, амаль 10 тысяч назваў. Так што кніг у нас выдаецца шмат. Галоўнае, каб яны былі цікавыя чытачу і былі запатрабаваныя.

Яна Шыпко, СТБ:
Такі фэст – заўсёды імпульс да развіцця малых гарадоў. Іванава сёння з усей шчырасцю вітае гасцей. Зараз адначасова ў горадзе адбываецца некалькі цікавых падзей. Мы працягваем збіраць для вас самыя яскравыя моманты. Вось, напрыклад, сёння арганізатары здзівілі такім мерапрыемствам з рамантычным адценнем як музычна-паэтычныя чытанні з балконаў. Увечары абяцаюць этна-дзіскацеку. Нагадаю, што наш тэлеканал ладзіць трансляцыю фінала праэкту «Жывая класіка», якую таксама хутка ўбачым у эфіры СТБ.

Loading...


Тэма творчасці Уладзіміра Караткевіча стала асноўнай ідэяй. Як адбыўся фінал конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»



Вера Пазняк, карэспандэнт:
Больш 15 000 заявак, 5 адборачных тураў і год крапатлівай працы. І вось 15 удзельнікаў з усей краіны сустрэліся на фінале рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Падзелімся самымі яскравымі момантамі.

У 2020-м беларусы адзначаюць важную дату – 90-годдзе з дня нараджэння класіка айчыннай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Менавіта таму «чырвонай стужкай» праз усе мерапрыемства прайшла тэма творчасці пісьменніка. Яшчэ ў 1977 годзе ен напісаў нарыс «Зямля пад белымі крыламі», які і па сеняшні дзень лічыцца ўзорнай хрэстаматыяй па гісторыі, традыцыях і геаграфіі краіны для чытачоў розных узростаў.

Агата Мацко, рэжысер-пастаноўшчык конкурсу «Жывая класіка»:
Вельмі файна, што ў гэтым годзе мы святкуем 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Яго творы, яго творчасць сталі асноўнай ідэяй для стварэння мастацкай канцэпцыі правядзення гэтага конкурсу. Мы выбралі творы, якія з’яўляюцца блізкімі да школы, да юных чытальнікаў – гэта нарыс «Зямля пад белымі крыламі». І там есць такія словы, што мы ўсе дзеці аднолькавай сучаснасці, агульнай будучыні і нас усіх яднае адзіны лес.

«Жывая класіка» заўсёды масштабна сустракае самых таленавітых юных чытальнікаў з усёй краіны, і гэты год не стаў выключэннем. У фінале конкурсу гучалі вершы ў выкананні дзяцей з усіх абласцей Беларусі.

Данііл Емяльянаў, фіналіст рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»:
Мяне завуць Данііл Емяльянаў, я прыехаў з сярэдняй школы. Я ўпершыню ўдзельнічаю ў гэтым конкурсу, аднак адразу трапіў у фінал. Я вельмі хвалююся, аднак любоў да роднай мовы і пісьменнікаў маей краіны прыдае мне ўпэўненасці ў маей перамозе.

У гэтым годзе конкурс праходзiць у незвычайным фармаце. Папярэднія этапы прайшлі анлайн, а для фіналу пабудавалі спецыяльны здымачны павільен, які аснасцілі на вышэйшым тэхналагічным узроўні.

Анастасія Савіцкая, дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала СТБ:
Это очень важный проект для нашего телеканала, снимаем мы его не первый год. Опять приехали снимать большой командой: это и режиссерско-постановочная группа, это и наши дорогие операторы, и наши участники – это крайне талантливые детки, которые готовятся, переживают. Чувствуется в каждом слове, как они любят Беларусь, как они любят книги – это очень важно для подрастающего поколения. Любовь к книгам, к чтению, к своей родине – этим всем пропитан этот конкурс. Мы очень рады, что именно телеканал СТВ удостоен чести делать съемку, снимать финал этого чудесного конкурса.

Тэлевізійная версія фiналу выйдзе ў эфір на тэлеканале СТБ у Дзень беларускага пісьменства 6 верасня а 11 гадзiне.