Эксклюзив СТВ: Купалье в пригороде Парижа – французы пробовали драники, плели купальские венки и прыгали через костер

04.07.2016 - 20:15

Новости Беларуси. Во Франции отметили Купалье. Поиски цветка счастья, хороводы и прыжки через костёр. Необычные для этих мест забавы встречали гостей праздника. Его в третий раз организовало посольство нашей страны во Франции. Всё происходило в пригороде Парижа в усадьбе белорусского художника Романа Заслонова. В гостях у мастера побывала корреспондент программы Новости «24 часа» на СТВ.

Вольга Бурлакова, карэспандэнт Сталічнага тэлебачання:
Вянкі з лугавых кветак, пах свежавыпечаных дранікаў і песні ля вогнішча на беларускай мове. У Францыі святкуюць беларускае Купалле.

У прыгарадзе Парыжа раскiнулася сапраўднае мiжнацыянальнае гулянне. Тут нават прырода нагадвае нашу, беларускую. А песень Купалля жыхары Пятай Рэспублiкi хоць i не ведалi, але ўсё роўна шчыра падпявалi – на свой, французскi манер. А яшчэ танцавалi ў карагодах.

Кожны з гасцей сустракае чароўную купальскую ноч у надзеі знайсці сваю кветку шчасця.

Амаль усе, як на беларускай зямлi. I гэта недалёка ад праўды. Бо прымае свята наш зямляк i выдатны мастак, якi шмат гадоў жыве ў Францыі. Раман шчыра запрасіў на Купалле да сябе ў хату ўсіх, хто сапраўды любіць Сiнявокую.

Дарэчы, для нашай здымачнай групы творца ўпершыню зрабіў выключэнне – запрасіў журналістаў у госці і даў эксклюзіўнае інтервью. 

Раман Заслонаў, мастак:
Самае галоўнае – гэта цеплыня і душэўнасць, шчырасць гэтага свята. І тое, што гэта свята адбылося ў маёй хаце.

Некаторыя з гасцей пра такую незвычайную традыцыю даведалiся ўпершыню. Як i мадам Маньяр. Але францужанка тут жа адзначыла: пра ролю Беларусi на мiжнароднай палiтычнай арэне шмат чула раней.

Ані Маньяр, жыхар Францыі:
Я вельмі рада прысутнічаць на гэтым свяце беларусаў. У нас ёсць падобнае свята. Нашы культуры блiзкiя. Раней наш Прэзідэнт Алланд наведваў Рэспубліку Беларусь для таго, каб заключыць Мінскія пагадненнi. Я спадзяюся, што гэтыя пагадненні будуць выконвацца, і на Украiне ўсталюецца трывалы мiр.

Данiэль Аўсiевiч, жыхар Францыі:
Прыйшлі сюды ўсёй сямьёй. Гэта дзiўнае свята, якое захавалася з даўнiх часоў. Я тут даведаўся пра такi звычай: калi хлопец з дзяўчынай прыгаюць праз вогнiшча, i калi iх рукi не разарвуцца, тады i яны назаўжды будуць разам.  

Беларускае свята на французскай зямлi пасольства нашай краiны арганiзуе трэці год запар. I можна з упэўненнасцю казаць, што адзначаць Купалле ў Францыі ужо стала добрай традыцыяй.

Павел Латушка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ў Французскай Рэспубліцы:
Для нас, для беларускіх дыпламатаў, вельмі важна, што беларусы, якія пражываюць у Францыі, падтрымалі нашу ініціатыву. Ужо традыцыйна ў Францыі адбываецца беларускае гістарычнае Купалле. Мы можам бычыць сёння шмат гасцей, якія апрануты ў беларускія вышыванкі – гэта як беларусы, так і французы, якія любяць Беларусь і хочуць пазнаёміцца бліжэй з нашай культурай, з нашай гісторыяй.

Каларытнае свята i добрыя традыцыi не страцiлi сваю актуальнасць i за тысячы кiламетраў ад Беларусi. Мы можам i захоўваем спадчыну продкаў.

Новости по теме
‡агрузка...