Любімыя фільмы на роднай мове. Праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пачынае сезон

21.02.2019 - 21:46

Навіны Беларусі. Яшчэ больш любімых замежных фільмаў на роднай мове. Знакавы праект «Беларускія ўікэнды» кампаніі «Кінаконг» пачынае трэці сезон пры падтрымцы Velсom, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

За мінулыя два гады больш за паўтысячы разоў кіно па-беларуску паглядзелі ў 20 гарадах краіны.

Алёна Сырова пра тых, хто дае беларускае гучанне шэдэўрам сусветнага кінематографу.

Адчуць сябе Мэры ці Джорджам з фільма «Гэта цудоўнае жыццё» і пераагучыць легендарную гісторыю ў той вечар на камернай сцэне Купалаўскага мог кожны. За намаганнямі аматараў уважліва назіралі прафесійныя акцёры.

Самыя розныя жанры – дзіцячая анімацыя, драмы, баевікі – фільмы для пераагучання «Кінаконг» выбірае самыя разнастайныя, абапіраючыся перш за ўсё на апытанні сярод гледачоў.

«Мой сябра жырафа», «Неверагодны містэр Фокс» – гэтыя фільмы на беларускай мове ўвайшлі ў топ-5 лідэраў мінскага кінапракату. А квіткі на некаторыя сеансы ў кінатэатрах Velcom cinema распрадавалі за лічаныя гадзіны.

Бліжэйшы беларускі ўікэнд нам прапануюць правесці за праглядам фільмаў-рэкардсменаў – «Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі», «Таемнае жыццё Уолтара Міці». Далей – болей. Планаў арганізатары, канешне, не раскрываюць, але зусім хутка на роднай мове пачуем Фрода і Гэндальфа, на вялікіх экранах будзем глядзець «Уладара пярсцёнкаў».

Падрабязна – у відэаматэрыяле

Новости по теме
‡агрузка...


«Если не будет железной дисциплины, через год всё развалится»: итоги рабочей поездки Александра Лукашенко в Могилёвскую область

Президент поручил снять с должностей виновных в ненадлежащих условиях хозяйствования в агрохолдинге «Купаловское»

Александр Лукашенко и Владимир Путин провели телефонные переговоры

Индустрия 4.0. Рассказываем об интересных новинках международной выставки «Металлообработка-2019» в Минске

Новости экономики за 26.03.2019

Apple объявила о выпуске виртуальной банковской карты

Белорусская разработка Teslasuit получила награду Red Dot в категории промышленного дизайна

Их миллионы. Ядовитые жабы заполонили курортный город во Флориде