Навіны эканомікі за 21.02.2019

21.02.2019 - 19:41

Навіны Беларусі. Аб чым папярэджвае спажыўцоу Міжнародная арганізацыя какавы, пад які праект Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці выдаткавала грант у памеры 3 мільёнаў даляраў? Хто прафінансуе новы праект цеплазабеспячэння рэгіёнаў Беларусі? З дзелавымі навінамі дня наш эканамічны аглядальнік Наталля Надольская.

ЦІ ЗАСТАНЕМСЯ БЕЗ ШАКАЛАДУ?

Сусветная шакаладная прамысловасць сутыкнецца з сур'ёзным дэфіцытам сыравіны ўжо да 2030 года, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. З-за глабальнага пацяплення клімат становіцца ўсё больш засушлівы, што перашкаджае росту какава-дрэў.

Частыя паводкі і ўраганы, хваробы раслін таксама шкодзяць плантацыям. Па дадзеных Міжнароднай арганізацыі какавы, ад 30 % да 40 % сусветнага ўраджаю какава-бабоў знікае з-за хвароб і шкоднікаў. Для вырашэння гэтых праблем генетыкі прапануюць вывесці трансгенныя гатункі, устойлівыя да засухі, інфекцый і насякомых.

На думку спецыялістаў, новыя культуры могуць павысіць ураджайнасць, павялічыць прыбытак фермераў і нават скараціць выкарыстанне пестыцыдаў.

810 ФАКТАЎ ФАЛЬШЫВАМАНЕЦТВА ЗАФИКСАВАЛІ ЛЕТАСЬ У БЕЛАРУСІ

810 фактаў фальшываманецтва зафіксавалі летась у Беларусі. Гэта на 112 выпадкаў менш, чым годам раней.

Падрабляюць у асноўным замежную валюту. На айчынныя грашовыя знакі прыпадае толькі 4 %. Як паказвае практыка, падробкі вырабляюць на высакаякасным паліграфічным абсталяванні, беларускія грошы спрабуюць маляваць або друкаваць у хатніх умовах. У большасці выпадкаў падробленыя банкноты прывозяць у краіну турысты, беларусы, якія выязджаюць за мяжу для працаўладкавання, а таксама прадпрымальнікі, што закупляюць імпартныя тавары.

Чытайце таксама:

Пад Чачэрскам пабудуюць прадпрыемства па перапрацоўцы пестыцыдаў

Еўрапейскі інвестыцыйны банк выдаткоўвае 100 млн долараў на ўстаноўку ў Беларусі цеплагенератараў на аснове біямасы

Новости по теме
‡агрузка...


«Если не будет железной дисциплины, через год всё развалится»: итоги рабочей поездки Александра Лукашенко в Могилёвскую область

Президент поручил снять с должностей виновных в ненадлежащих условиях хозяйствования в агрохолдинге «Купаловское»

24 производства планируется запустить в Беларуси за 2019-й по госпрограмме инновационного развития

Пожар в ТЦ в Баку потушен: пострадали не меньше 11 человек

Минобороны США выделило 1 млрд долларов на строительство стены на границе с Мексикой

Первый в истории выход женской команды в космос отменён из-за скафандра

Александр Лукашенко и Владимир Путин провели телефонные переговоры

Индустрия 4.0. Рассказываем об интересных новинках международной выставки «Металлообработка-2019» в Минске