Раблю ўсе, каб сберагчы беларускую мову: традыцыі Мар'інагорскай гімназіі

21.02.2017 - 18:26

Навіны Беларусі. Мілагучная, шчырая, наша. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Прывіваць любоў да беларускага слова пачынаюць з дзяцінства. А ў школах матчыну мову вывучаюць не толькі на ўроках, але і факультатыўна. Моладзь усе актыўней далучаецца да справы адраджэння мовы.

Так вучаніца 10 класа Мар'інагорскай гімназіі паспяхова ўдзельнічае ў алімпіядах па беларускай мове, і разам з настаўніцай падрыхтавала адмысловую навуковую працу.

Да таго ж, далучае да вывучэння беларускай мовы сваіх сяброў праз сучасныя тэхналогіі. У сацыяльнай сетцы яна стварыла ўласную групу, дзе размяшчае цікавыя выразы беларускіх класікаў.

Марыя Шычко, вучаніца 10 «Б» класа Мар’інагорскай гімназіі:
Напрыклад: «Хто мы такія? Толькі падарожныя, папутнікі сярод нябес», Максім Багдановіч. Папулярнасцю карыстаюцца выказваніі пра шчасце, пра каханне, пра сяброўства.

Раблю ўсе, што магу, каб сберагчы беларускую мову. Каб моладзь ей карысталась, каб паважалі яе. Проста паважалі.

І хоць Мар'інагорсая гімназія рускамоўная, да беларускай мовы большасць вучняў ставіцца прыхільна і не супраць выкладання на ей іншых прадметаў.

Традыцыйна мясцовыя выпускнікі паказваюць выдатныя вынікі Цэнтралізаванага тэсціравання як раз па беларускай мове.

У Дзень роднай мовы для малодшых класаў арганізавалі акцыю «Размаўляем па-беларуску». А мясцовыя тэатралы прэзентавалі «Паўлінку», паведамілі ў праграме «Міншчына» на СТВ.

Ірына Рыпенка, настаўнік-метадыст Мар’інагорскай гімназіі:
У гэтым годзе наш школьны тэатр упершыню зрабіў спробу паставіць спектакль на беларускай мове, звычайна ў нас былі рускамоўныя. Канешне, там атрымалася трасянка. Але тое, што яны пераклалі «Волагду» на беларускую мову, усяму залу спадабалася.

Пакуль сонца не згасне, пакуль свецяцца зоры, Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь!» – гэтыя словы не проста так сказаны. Іх трэба ў якасці банэру па ўсей Беларусі напісаць, развесіць. І хай усе ведаюць, што гэта на самай справе будзе так і беларуская мова захаваецца.

Люди в материале: Марыя Шычко, Ірына Рыпенка
Loading...


Як Беларусь адзначыла Дзень роднай мовы? Вялікі рэпартаж



Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ў свеце. Прыгажосць мовы з розных куткоў нашай планеты можна было пачуць у Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ. 

Там дыпламаты часова забылі пра, як кажуць, працоўную ангельскую мову дзеля сваёй роднай. Па ўжо добрай традыцыі ў краіне прайшоў і лінгвістычны марафон. Праверыць сваё валоданне родным словам можна было падчас агульнай дыктоўкі. Але беларускую мову пачуць можна было не толькі ад нашых землякоў.  

Чаму яе з асалодай вывучаюць нават замежцы, даведалася наша Яна Шыпко. 

Лінгвістычны марафон па ўсёй краіне. Яе, мілагучную і родную, пачуць можна паўсюль. І, дарэчы, не толькі ад носьбітаў. 7 гадоў таму Олівер прыехаў вучацца ў Беларусь. Нашу «Купалінку» вывучыў спачатку ледзьве не дзеля спрэчкі – каб атрымаць залік. А цяпер яна залаты хіт у рэпертуары спявака.   

Падрабязней – у відэаматэрыяле.