«Сачыненне пра нашага Прэзідэнта я пісала». Вучні з Крупскага раёна перамаглі ў рэспубліканскім конкурсе маладых паэтаў і пісьменнікаў

21.02.2018 - 19:45

Навіны Беларусі. Юныя аратары з Крупак сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу маладых паэтаў і пісьменнікаў, паведамілі ў праграме «Міншчына».  

Турнір зладзілі па ініцыятыве БРСМ. Крупчанам не было роўных у трох намінацыях. Адна з іх – «Моладзь Беларусі».  

Анастасія Якаўлева, вучаніца Крупскай раённай гімназіі:  
Я выбрала эту тему, чтобы показать, как на сегодняшний день мы – молодое поколение – можем проявить себя, чтобы утвердиться в жизни и стать полезным для общества.  

Віялета Галкіна, вучаніца Бобрскай сярэдняй школы Крупскага раёна:  
Сочинение про нашего Президента я писала. Я в нем рассказывала, как я его первый раз увидела, какие у меня были впечатления. Рассказывала, как тяжело править Республикой нашей.  

Паводле арганізатараў, такія конкурсы працягнуцца і надалей. Іх мэта – выявіць пачынаючых «майстроў слова» па ўсёй краіне.  

Люди в материале: нет
Loading...


Як Беларусь адзначыла Дзень роднай мовы? Вялікі рэпартаж



Навіны Беларусі. Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага ў свеце. Прыгажосць мовы з розных куткоў нашай планеты можна было пачуць у Нацыянальнай бібліятэцы, паведамілі ў праграме Новости «24 часа» на СТВ. 

Там дыпламаты часова забылі пра, як кажуць, працоўную ангельскую мову дзеля сваёй роднай. Па ўжо добрай традыцыі ў краіне прайшоў і лінгвістычны марафон. Праверыць сваё валоданне родным словам можна было падчас агульнай дыктоўкі. Але беларускую мову пачуць можна было не толькі ад нашых землякоў.  

Чаму яе з асалодай вывучаюць нават замежцы, даведалася наша Яна Шыпко. 

Лінгвістычны марафон па ўсёй краіне. Яе, мілагучную і родную, пачуць можна паўсюль. І, дарэчы, не толькі ад носьбітаў. 7 гадоў таму Олівер прыехаў вучацца ў Беларусь. Нашу «Купалінку» вывучыў спачатку ледзьве не дзеля спрэчкі – каб атрымаць залік. А цяпер яна залаты хіт у рэпертуары спявака.   

Падрабязней – у відэаматэрыяле.